it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 18

babulia

Заўтра замаўляем помнік на магілу бабулі Ўладзімера Караткевіча.

Тэкст такі:

Бабуля пісьменніка
Уладзіміра Караткевіча

Людміла
Антонаўна
БАРЫСЕВІЧ
1873-1963

-------------
Непадалёк ад ледзь жывой капліцы,
Над бабчынай магілаю старой
Як слёзы залацістыя, жывіца
Цячэ з параненых магутных хвой.

Ул. Караткевіч

Ёсьць меркаваньні -- пакідайце ў камэнтах.

Бабуля пісьменніка

Уладзіміра Караткевіча

Людміла

Антонаўна

БАРЫСЕВІЧ

1873-1963

-------------

Непадалёк ад ледзь жывой капліцы,

Над бабчынай магілаю старой

Як слёзы залацістыя, жывіца

Цячэ з параненых магутных хвой.

Ул. Караткевіч

Тэгі:

Nov 11

babulia

Людміла Антонаўна Барысевіч (1873-1963)
другая жонка дзеда Васіля (першая -- Ганна Грынкевіч пражыла ўсяго 36 гадоў і памерла ў 1906 годзе)
Менавіта да яе прыязджаў Валодзя Караткевіч у Рагачоў, менавіта ёй падпісаў сваю першую кнігу.
Менавіта ёй мы паставім цяпер помнік, каб ушанаваць памяць гэтага чалавека.

Гэтая выява, адзіная вядома мне, і будзе выгравіраваная на намагільлі.

Фота з фонду рагачоўскага музэю.

Тэгі:

Nov 10

Дзякуй усім, хто адгукнуўся:

* супрацоўнікі Радыё Свабода (Сяргей Навумчык, Сяргей Шупа, Аляксандар Лукашук, Аляксей Знаткевіч, Сяргей Абламейка, Юрась Бушлякоў)
* Уладзімер Арлоў
* Віталь
* Таша
* Ніка
* Алекс
* astrynczanka з сябрамі
(здаецца, нікога не забыўся)

Аванс 100 тысяч у пятніцу будзе ў Рагачове, як будзе выраблены помнік -- паведамлю.

Дзякуй усім!..

PS Хто захоча паехаць у Рагачоў на ўсталяваньне помніка -- паведамляйце.

Тэгі:

Nov 10

fonjuhfa

Аўтографам падзяліўся спадар Андрэй Чарняўскі, дырэктар музэю ў Рагачове

Тэгі:

Nov 10

днямі ў Рагачоў будзе перададзена 100 тысяч авансу на помнік, вырабляюць яго ад двух тыдняў да месяца. канчатковы разьлік -- паводле факта.

у фірме сказалі, што калі пасьпеем да маразоў, то паставім яшчэ цяпер, калі не -- то вырабім цяпер, а ўсталюем па вясьне.

у любым разе, помнік бабулі Ўладзімера Караткевіча хутка будзе.

Тэгі:

Nov 05

Зьвязацца са мной можна:
labadzenka@gmail.com
ICQ: 431-580-025
skype: labadzenka

Тэгі:

Nov 04

Шаноўныя сябры!

Прыкладна абмяляваўся каштарыс помніка на магілу бабулі Уладзімера Караткевіча.
Будзем рабіць непасрэдна ў Рагачове, бо зь Менску цягнуць праблематычна.
Там кошты такія:

Сам помнік (пліта з гранітнай крошкі з гранітнай ўстаўкай, на якой выгравіраваны партрэт + тумба + кветнік) – 570 тысяч + яшчэ каля 30 тыс. за пашыраную эпітафію
Усталёўка – 160 тыс.

Агулам – каля 760 тыс.

Тэрмін вырабу – месяц.
Аванс – 100 тысяч.

Можна пачынаць здаваць грошы!..
На гэты момант у мяне ёсьць 85 даляраў і 50 тысяч – то бок, каля 282 тысячы.

Зьвяртайцеся!

labadzenka@gmail.com
ICQ: 431-580-025
skype: labadzenka

Тэгі:

Nov 03

HATA

Хата ў Рагачове, дзе падоўгу жыў у дзядзькі Ўладзімер Караткевіч, дзе напісаў "Ладзьдзю Роспачы", "Сівую легенду", "Віно дажджоў"  і  часткова "Каласы пад сярпом сваім"

Як паведамілі рагачоўскія сябры, мая публікацыя ў "Звяздзе" выклікала небывалы рэзананс сярод мясцовай вэртыкалі.

Старшыня райвыканкаму сабраў экстранную нараду, на якой чытаў артыкул уголас, ляпаў кулаком па стале і патрабаваў ад падначаленых "неадкладна ўстраніць усе апісаныя тут факты" і "пракраціць пазорыць яго на ўсю краіну"!.. Высьветлілася, што пра сувязь Караткевіча з Рагачовам мясцовая ўлада даведалася менавіта з майго артыкула. У выніку галава раёна даў даручэнні прывесці ў парадак вуліцу і дом, дзе падоўгу жыў Караткевіч, павесіць на доме адпаведную мэмарыяльную дошку. Таксама запатрабаваў прывесці ў парадак капліцы на могілках, дзе зараз -- грамадзкая прыбіральня.

Тым часам, сябры, нашая з вамі справа -- паставіць помнік на магіле бабулі Уладзіміра Караткевіча. Літаральна днямі я дакладна буду ведаць, колькі трэба грошай -- тады можаце пачынаць здаваць.

На ўладу спадзявайся, а сам рабі!..

Тэгі: ,

Oct 30

У Воршы — музей, вулiца i помнiк, у Рагачове — занядбаная магiла бабулi i недасяжны пакой пiсьменнiка

IMG_3067

Валодзю Караткевічу 1 гадочак, Ворша, 1931 год

Пазаўчора быў у вандроўцы па мясцiнах Уладзiмiра Караткевiча, якую зладзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ідэю вандроўкi прапанаваў пiсьменнiк-гiсторык, якога часта называюць паслядоўнiкам Караткевiча, — Уладзiмiр Арлоў. Ён i выступiў гiдам. Маршрут вандроўкi — Орша (тут Караткевiч нарадзiўся) i Рагачоў, дзе ў дзядзькавай хаце пiсьменнiк стварыў свае выбiтныя творы. I гэтыя два пункты ўразiлi мяне сваiм кантрастам.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 30

мяркуючы па актыўнасці неабыякавых людзей, будзем ставіць помнік, а не дошку.

адгукнуліся ўжо каля 10 чалавек, якія згодныя ахвяраваць розныя сумы. грошы будзем зьбіраць, калі дакладна вызначымся, што і як робім.

Аліна, актывістка "Гісторыкі" з Рагачова, патэлефанавала мне сёньня. парпасіў яе даведацца, ці зможам вырабіць помнік у Рагачове, ці усталёўвае там хто. няблага было б і агароджу якую прыдумаць.

тым часам, высьветліў тое-сёе пар бабулю Караткевіча.

звалі яе Гануля Францаўна Пашкевіч (па мужу Грынкевіч) нарадзілася ў 1870 годзе, памерла ў жніўні 1906. настаўнічала ў вёсцы Нісімкавічы пад Чачэрскам, дзе яе і спаткаў дзед Караткевіча Васіль Юльянавіч Грынкевіч. вось, як апісвае гэтую гісторыю дасьледчык Анатоль Верабей:
Нямала звестак збераглося пра дзеда пісьменніка Васіля Юллянавіча Грынкевіча. Нарадзіўся ён у 1861 г., калі адмянілі прыгон, у Краснаполлі. Быў асілкам, чалавекам магутнага целаскладу. Скончыў духоўнае вучылішча ў Гомелі, але ў семінарыю не пайшоў і ўвогуле адмовіўся быць святаром. Уладкаваўся ў Чачэрску лясным аб'ездчыкам у пана Круглікава. Пазнаёміўся з Ганнай Францаўнай Пашкевіч, часта стаў наведваць яе ў вёсцы Нісімкавічы, дзе яна настаўнічала. Бацька яе працаваў загадчыкам гаспадаркі турмы ў Рагачове. Прыгожая дзяўчына паставіла ўмову: калі Васіль пяройдзе на дзяржаўную службу, то яна выйдзе за яго замуж. Неўзабаве яны пераехалі ў Мсціслаў, дзе Грынкевіч працаваў пісарам у казначэйстве. Пазней жылі таксама ў Чэрыкаве, Оршы, Магілёве і Рагачове. Васіль даслужыўся да надворнага саветніка. Відаць, недзе ў 1922 г. пайшоў на пенсію. Было ў іх з Ганнай чацвёра дзяцей: Сяргей (1891, Мсціслаў - не вярнуўся з першай імперыялістычнай вайны); Надзея - маці пісьменніка (25.7.1893, Мсціслаў - 16.12.1977, Мінск); Яўгенія (15.8.1896, Чэрыкаў - 28.2.1983, Мінск); Ніна (12.12.1904, Рагачоў - 20.4.1993, Горкі Магілёўскай вобл.). Бабуля Ганна памерла ў жніўні 1906 г., пахавана ў Рагачове на старых могілках. Праз паўгода дзед ажаніўся з Людмілай Антонаўнай Барысевіч (1873 - 1963(?), Рагачоў). У аўтабіяграфіі У. Караткевіч заўважыў, што дзед быў атэістам. Калі ён жаніўся другі раз, поп адмовіўся яго вянчаць, бо ён ні разу не прычашчаўся і не спавядаўся ў царкве, што было абавязковым для дзяржаўнага служачага. Тады дзед абвянчаўся за пятнаццаць вёрст ад Рагачова.
Ад другога шлюбу ў дзеда быў сын Ігар (27.4.1908, Рагачоў - 20.12.1985, Рагачоў). У 1914 г. дзед пабудаваў вялікі цагляны дом у Рагачове. Жыў ён там да вайны. Любіў вандраваць, часта наведваў дачок, якія з сем'ямі жылі ў Оршы і Полацку. Незадоўга да смерці дзед аслеп. У. Караткевіч у аўтабіяграфіі згадваў: "…я быў у яго чымсьці накшталт сакратара: чытаў яму, а часам і пісаў за яго". У вайну дзед пераехаў у Карму Гомельскай вобласці да дачкі Ніны і там памёр 12.7.1945 г.
Дзед Васіль моцна ўплываў на будучага пісьменніка. Шмат пачутага ад дзеда ў дзяцінстве У. Караткевіч пазней выкарыстаў у сваёй творчасці. Да дзеда Васіля падобны 80-гадовы селянін Ян Рыгоравіч - галоўны герой ранняга апавядання У. Караткевіча "Дзядуля".

падтрымліваю ідэю скласьці эпітафію са словаў самога Караткевіча пра бабулю. працоўны варыянт -- урывак зь верша, дзе ёсьць радок і пра "капліцу над бабчынай магілай старою".

Музей Караткевіча ў Воршы дапамагае таксама -- шукаюць іншыя згадкі пра бабулю, фотаздымак, удакладняюць дату нараджэння і смерці.

справа ідзе, адгукайцеся!..

нагадваю мае кантакты:
labadzenka@gmail.com
ICQ: 431-580-025
skype: labadzenka

"

Тэгі: