it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 25

СЯБРЫ, НАКЛАД КНІГІ СКОНЧЫЎСЯ

Сёньня забраў з выдавецтва першыя асобнікі "Ладдзі Роспачы".

Я працаваў над гэтай кнігай фактычна год -- ад задумы да выхаду з друку.

Гэтае выданьне "Ладдзі" стала  першым непадцэнзурным творам Уладзіміра Караткевіча. Адна за другой былі выяўленыя 296 цэнзарска-рэдактарскія праўкі на 23 старонках рукапісу (у беларускім і рускім варыянтах). У тэксьце таксама графічна паказана, як дасканала і ўважліва аўтар працаваў над словам – і што ад гэтага пакідалі рэдактары.

Кніга фармату А4, мае 150 старонак.

* Прадмова Рыгора Барадуліна

* Факсыміле рукапісу

* Чарнавыя накіды

* Пераклад на рускую мову Васіля Сёмухі (факсыміле машынапісу з рукапіснымі праўкамі Караткевіча)

* Аналіз усіх правак + камэнтары

* 55 ілюстрацый, 27 зь якіх (у тым ліку невядомыя здымкі Караткевіча) друкуюцца ўпершыню

* Пасьлямова Васіля Сёмухі

Прэзэнтацыя "Ладдзі Роспачы" адбудзецца 4 сьнежня (субота) ў Менску а 13-й гадзіне, у "Кніжным салоне" па адрасе Калініна,5 (ст.м. Парк Чалюскінцаў).

У прэзэнтацыі абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізьнік.

Прэзэнтацыя адбудзецца ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Замовіць кнігу можна па адрасе labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Nov 20

а 13-й гадзіне ў "Кніжным салоне" па вуліцы Калініна, 5

Абяцаліся быць Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімер Арлоў, Сяргей Панізьнік.

На прэзэнтацыі адбудзецца ўрачыстая перадача кніг ахвярадаўцам -- там, хто зможа быць.

Прыходзьце і Вы!

Тэгі:

Nov 10


першы твор Уладзіміра Караткевіча, дзе паказаныя і прааналізаваныя ўсе цэнзарска-рэдактарскія праўкі, мусіць выйсьці акурат да 80-годзьдзя пісьменьніка.

ТЫМ, ХТО ЗДАВАЎ ГРОШЫ
У Менску будзе прэзэнтацыя, дату і час якой вызначым пазьней, калі будзе вядомы дзень выхаду кнігі. Прыкладна -- 25 лістапада. Магчыма, пазьней. Хто ня зможа быць -- паведамляйце, належную колькасьць асобнікаў вышлю поштаю.
Усе, хто здаваў грошы, атрымаюць роўна прапарцыйную колькасьць асобнікаў (вашае ахвяраваньне, падзеленае на сабекошт = колькасьць кніг). Калі камусьці столькі ня трэба -- паведамляйце.


ТЫМ, ХТО НЕ ЗДАВАЎ ГРОШЫ

Я абачліва надрукаваў пэўную частку накладу за ўласныя сродкі. Таму замаўляць кнігу можна ўжо зараз на мой электронны адрас labadzenka@gmail.com Паведамляйце імя, імя па бацьку, прозьвішча, паштовы адрас + індэкс
Альбо чакайце зьяўленьня невялікай колькасьці асобнікаў у кнігарнях. Таксама можна будзе набыць на прэзэнтацыі.

Праца цягнулася каля 10 месяцаў. Ажно ня верыцца, што хутка патрымаю кнігу ў руках!..

Тэгі:

Jun 15

сьвежая фотка з Рагачова: на вуліцы імя Ўладзімера Караткевіча зьявіліся шыльды. па-беларуску, дарэчы.
цешуся, што крыху спрычыніўся да гэтага. рух пачаўся пасьля крытычнага артыкула на адрас рагачоўскіх уладаў. пасьля гэтага імі быў распрацаваны плян дзеяньняў па ўшанаваньню памяці Караткевіча. адным з пунктаў было якраз перайменаваньне вуліцы, на якой стаіць дзедава хата Караткевіча, дзе напісаўся "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Віно дажджоў", "Сівая легенда", "Ладзьдзя Роспачы", часткова -- "Каласы пад сяропоім тваім". раней вуліца называлася Чкалава. відаць, Чкалаў над імі пралятаў.
"за" перайменаваньне прагаласавалі ўсе дэпутаты, апроч аднаго, які сказаў: "не магу галасаваць за перайменаваньне, бо я -- афіцэр, і Чкалаў -- афіцэр".
калі ўжо вырашылі пераназываць, то ўзьнікла іншая праблема: каб сэканоміць грошы, хацелі пераназваць ня ўсю вуліцу, а толькі тую частку, дзе стаіць хата -- і зрабіць яе "завулкам Караткевіча". давялося на месцы ўпэўніваць рагачоўскіх чыноўнікаў, што ў юбілейны год "завулак" будзе занадта несалідна, ды і праславіў Рагачоў Караткевіч няслаба -- заслужыў вуліцу, калі не праспэкт ці плошчу. дзякаваць Богу, удалося пераканаць.
мару ў кожным нашым мястэчку пабачыць па вуліцы Караткевіча, а таксама іншых выбітных беларусаў -- замест савецкіх катаў і ашавуркаў, якія альбо зьнішчалі беларусаў, альбо ня маюць да нас аніякага дачыненьня.

Тэгі:

Jun 14

Завяршаецца праца над "Ладзьдзёй Роспачы", нарэшце зробленыя апошнія штрыхі.
Самае галоўнае, што я ня мог прысьпешваць, але вельмі чакаў, -- народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін напісаў прадмову "Узьнёслая сага". Нагадаю, "Ладзьдзя Роспачы" прысьвечаная менавіта Барадуліну -- і менавіта ў Барадуліна ўсе гэтыя 46 гадоў захоўваўся рукапіс твора, зь якога мы і робім факсыміле.

Таксама вялікая ўдача -- з падказкі Сяргея Шапрана я адшукаў у бібліятэцы імя Якуба Коласа (пры Акадэміі навук) рукапісныя чарнавыя накіды да "Ладзьдзі" (5 аркушаў фармату А4). Загадчык адзьдзелу рукапісаў і старадрукаў Аляксандар Стэфановіч ласкава пагадзіўся адсканаваць іх для нашага выданьня.

Таксама цягам працы знойдзеныя некалькі здымкаў Караткевіча, якія нідзе раней не друкаваліся -- і якіх няма нават у музэі Караткевіча ў Воршы. Знайшліся лісты, паштоўкі Караткевіча, пісаныя з Рагачова і ў Рагачоў (менавіта там была напісаная "Ладзьдзя".)

У шаноўнага Васіля Сёмухі для выданьня я адсканаваў ягоны пераклад "Ладзьдзі" на расейскую мову -- з рукапіснымі праўкамі Караткевіча. Менавіта ў гэтым варыянце твор упершыню быў надрукаваны (часопіс "Нёман" №2 за 1968 год). Я зьверыў друкапіс з часопісным тэкстам, вылучыў усе рэдактарска-цэнзарскія праўкі. Усё гэта -- у кнігу.

Сканчаем вёрстку, пасьля рукапіс ідзе на рэцэнзыю, пасьля -- у друк.
Спадзяюся, цягам некалькіх тыдняў усе Вы, хто ахвяраваў на кнігу -- і без каго яна б ня выйшла -- атрымаеце свае асобнікі.
А Беларусь атрымае першае непадцэнзурнае выданьне Уладзімера Караткевіча.

Тэгі:

Apr 19

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 250 тысяч рублёў.

дзякуй!

сабрана 3 мільёны 600 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

ЗБОР ГРОШАЙ СПЫНЕНЫ.

у бліжэйшы час, калі будзе канчаткова складзены макет кнігі, я высьветлю ў выдавецтве канчатковую суму (два месяцы таму мне называлі суму каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра). магчыма, тады будзе магчымасьць далучыцца яшчэ.

сачыце за навінамі!

падрабязьней пра выданьне ТУТ

Тэгі:

Apr 16

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 50 тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 3 мільёны 350 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца!..

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце -- і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі:

Mar 18

ахвяравалі на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" адпаведна 40 і 30 тысяч тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 3 мільёны 300 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца. калі ўсё складзецца спрыяльна, кніга выйдзе цягам месяцу.

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце -- і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі:

Mar 10

ахвяравалі на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 200 тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 3 мільёны 230 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца. калі ўсё складзецца спрыяльна, кніга выйдзе цягам месяцу.

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце -- і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі:

Mar 04

ахвяравалі на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" адпаведна 100 і 50 тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 3 мільёны 030 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца. калі ўсё складзецца спрыяльна, кніга выйдзе цягам месяцу.

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце -- і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі: