it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 08

прэзэнтацыя пачнецца а 17-й гадзіне на стэндзе кнігарні "Кніжны салон" (нумар стэнда H11). выстава будзе праходзіць на ВДНХ (Купалы, 27)

я распавяду ўсякія цікавосткі пра кнігу, а лідар гурта HandmadE Яўген Валошын засьпявае колькі песень.

прыходзьце!
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 03

прэзэнтацыя пачнецца а 17-й гадзіне на стэндзе кнігарні "Кніжны салон". выстава будзе праходзіць на ВДНХ (Купалы, 27)

я распавяду ўсякія цікавосткі пра кнігу, а Яўген Валошын засьпявае колькі песень.

прыходзьце!
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 22

СПАМПАВАЦЬ УСЕ ФОТКІ Ў ВЯЛІКІМ ПАМЕРЫ АДНЫМ ФАЙЛАМ (7,3 мБ)

Найлепшая кніга году-2010 “Ладдзя Роспачы” (паводле версіі экспертаў газеты “Наша Ніва”) прэзентаваная ў Воршы – горадзе, дзе нарадзіўся Уладзімір Караткевіч.
Прэзентацыі ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма” ладзілі Глеб Лабадзенка (укладальнік кнігі) і музыка Яўген Валошын.
У Воршы куды ні глянь – кожны куточак звязаны з Караткевічам. Так атрымалася і на прэзентацыях. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 16

гэта будуць, пэўна, самыя важныя і самыя адказныя прэзэнтацыі -- разам з тымі, што ўжо адбыліся ў Рагачове. там, у рагачоўскай дзедавай хаце "Ладдзя" была напісаная. тут, у Воршы, Караткевіч нарадзіўся.

такім чынам.

20 студзеня (чацьвер)

10.оо школа №8, дзе Караткевіч працаваў (вул. Магілёўская, 43)

12.10 гімназія №2, дзе Караткевіч вучыўся (вул. Леніна, 41)

14.00 Музэй Караткевіча

шчыра запрашаю! са мной будзе музыка, ладар гурта HandmadE Яўген Валошын.

Тэгі:

Jan 09

Мікалай Савейка -- адзін з тых, дзякуючы каму "Ладдзя" выйшла -- берасьцейскі чытач Блогу, даслаў свае здымкі зь менскай прэзэнтацыі "Ладдзі" 4 сьнежня 2010 году ў "Кніжным салоне". Дзякуй яму!

ps спадар Мікалай перапрашаў за якасьць здымкаў, бо стаяў на адным месцы (людзей было шмат) і ня мог зьмяніць пункт здыманьня.

выступае Рыгор Барадулін, сядзіць ля яго Генадзь Бураўкін

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 06

у апошнім папяровым нумары "Нашай Нівы" (5 студзеня) надрукаваны рэйтынг кніг, складзены экспертамі, якіх запрасіла газэта. "Ладдзя Роспачы" набрала найбольш балаў, заняла першае месца і была названая кнігай году. вельмі прыемна.
яшчэ больш прыемна было дазнацца, што кніга ўклалася, прааналізавалася і выдалася як бы сама сабою. а вам?

PS у рэйтынгу "Радыё Свабода" "Ладдзя" на чацьвертым месцы сярод кнігі году. наперадзе -- двухтомнік Геніюш, "Халодная памяць вады" Барадуліна і "Выбранае" Казіміра Сваяка. на "Свабодзе" працуюць культурныя людзі, складальнікі ўсіх кніг пазначаныя (глядзець рэйтынг ТУТ)

Тэгі:

Dec 06

прэзэнтацыя адбылася ў "Кніжным салоне" пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!". быў аншлаг, кнігарня зьмясьціла ня ўсіх ахвотных. раскупілі ўсе да адной кнігі, якія мы падрыхтавалі да прэзэнтацыі. цяпер друкуецца невялікі дадатковы наклад.

хто яшчэ ня мае -- сьпяшайцеся напісаць мне на labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 06


відэа Васіля Сямашкі, БЕЛАПАН

Тэгі: ,

Dec 01

Лявон Вольскі выканае сваю новую песьню на словы Караткевіча!
прыходзьце!

4 сьнежня (гэтая субота)

"Кніжны салон" (Калініна, 5)

13.00


У прэзэнтацыі абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізьнік і Вы.

Прэзэнтацыя адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!"
Замовіць кнігу можна ўжо зараз па адрасе labadzenka@gmail.com


Гэтае выданьне "Ладдзі" стала першым непадцэнзурным творам Уладзіміра Караткевіча. Адна за другой былі выяўленыя 296 цэнзарска-рэдактарскія праўкі на 23 старонках рукапісу (у беларускім і рускім варыянтах). У тэксьце таксама графічна паказана, як дасканала і ўважліва аўтар працаваў над словам – і што ад гэтага пакідалі рэдактары.

Кніга фармату А4, мае 150 старонак.

* Прадмова Рыгора Барадуліна
* Факсыміле рукапісу
* Чарнавыя накіды
* Пераклад на рускую мову Васіля Сёмухі (факсыміле машынапісу з рукапіснымі праўкамі Караткевіча)
* Аналіз усіх правак + камэнтары
* 55 ілюстрацый, 27 зь якіх (у тым ліку невядомыя здымкі Караткевіча) друкуюцца ўпершыню
* Пасьлямова Васіля Сёмухі

Тэгі: ,

Nov 25

Сёння, 26 лістапада, Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 80 гадоў. Якраз да гэтага свята выйшла першае непадцэнзурнае выданне -- навела "Ладдзя Роспачы".

Над гэтай кнігай ішла праца год. Яна стала першым творам Уладзіміра Караткевіча, дзе графічна паказаныя ўсе аўтарскія і цэнзарска-рэдактарскія праўкі – па-сутнасці, першым непадцэнзурным выданнем Караткевіча.

Я моцна здзівіўся – і вы таксама здзівіцеся – калі даведаецеся, што за 26 год, як няма Караткевіча, ягоныя творы так і не былі ачышчаныя ад адыёзнай савецкай цэнзуры, якая прасавала творцаў не зважаючы на талент і рэгаліі. Галоўліта даўно няма, а творы нашых найлепшых пісьменнікаў працягваюць перавыдавацца і перадрукоўвацца ў скалечаным савецкай цэнзурай выглядзе…

Ідэя кнігі прыйшла год таму. Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін паказаў мне рукапіс “Ладдзі”. Рэч у тым, што ў 1964 годзе Караткевіч прысвяціў гэты твор свайму сябру Грышку Барадуліну – таму і падараваў рукапіс. Чытаць далей »

Тэгі: