it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 17


з кнігі "Аратай, які пасвіць аблокі", 1995

Тэгі: ,

Nov 27


здымак сёньня даслаў шаноўны Андрэй Чарняўскі, чым нечувана мяне парадваў. паціху-памалу, але "плян мерапрыемстваў" выконваецца!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 26


сёньня Караткевічу споўніўся б 81 год.
у гэтае сьвята я папрасіў сказаць пару словаў пра Уладзімера Сямёнавіча ягонага сябра (дарэчы, аўтара гэтага здымка) паэта Сяргея Панізьніка.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 01

фота ўжо знаёмага вам Анатоля Наліваева. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 24

Гутарка Кацярыны Казаковай з Глебам Лабадзенкам. Надрукавана ў "Дзеяслове" № 1/11

Да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Менску выйшла навэла “Ладдзя Роспачы” ў непадцэнзурным выглядзе. У выданні дэталёва паказаныя і прааналізаваныя ўсе цэнзарска-рэдактарскія праўкі. Фактычна – гэта першы твор у беларускай літаратуры, разгледжаны такім чынам. У кнізе змешчаныя фотакопія рукапісу Уладзіміра Караткевіча, фотакопія машынапісу перакладу Васіля Сёмухі на рускую мову з рукапіснымі праўкамі Караткевіча, друкапіс беларускага варыянта, аналіз усіх правак з каментарамі, 55 ілюстрацыяў, 27 з якіх друкуюцца ўпершыню, прадмова Рыгора Барадуліна і паслямова Васіля Сёмухі. Аб працы над кнігай расказвае аўтар ідэі перавыдання журналіст Глеб Лабадзенка.

– Глеб, як узнікла ідэя выдаць непадцэнзурны варыянт навэлы “Ладдзя Роспачы”?
– Гэта адбылося спантанна. Аднойчы, напрыканцы 2009 году, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін паказаў мне рукапіс “Ладдзі Роспачы” Уладзіміра Караткевіча, які знайшоў у сябе дома. Дзядзька Рыгор ведаў, што мне гэта будзе цікава, і таму даў пачытаць рукапіс. Гэта было незвычайнае адчуванне: чытаць тыя аркушы, дакранацца да іх... Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 21

абвестка з сайта budzma.org
У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у нясвіжскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першага непадцэнзурнага выдання аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. Нагадаем, што выданне было прызнанае экспертамі “Нашай Нівы” кнігай году — 2010.

У прэзентацыі возьмуць удзел укладальнік Глеб Лабадзенка і мастак Аляксей Кульбіцкі. Апроч прэзентацыі “Ладдзі” Глеб і Аляксей раскажуць пра сваю новую працу — стварэнне ўнікальнага фотаальбома Радзівілаў, у які ўвойдзе 500 даваенных здымкаў з гісторыі роду.

Па добрай традыцыі імпрэзаў "Будзьма беларусамі!", паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі.

23 лютага
Нясвіж, вуліца Беларуская, 5
Цэнтральная раённая бібліятэка
17.00
Уваход вольны.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 12

аўтар відэа Яўген Валошын
фота з прэзэнтацыі можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 11


фота Антона Сурапіна, www.Sur.by

такой цікавай і нязвыклай прэзэнтацыі "Ладдзі Роспачы" ў мяне яшчэ не было. кніжны кірмаш -- шумнае месца, прыкладна як шэрагі з фруктамі на Камароўцы. прэзэнтацыя адбывалася на стэндзе "Кніжнага Салону" -- таму задача была прывабіць туды наведнікаў, якім было што паглядець на кірмашы. мяне дапусьцілі да мікрафону ў радыёвузьле, дазволілі зрабіць абвестку. калі я пачаў "увага, экстранае паведамленьне", цётушка ў вузьле напружылася. калі я сказаў, што зараз будзе прэзэнтацыя "галоўнай кнігі кірмашу", яна і ўвогуле напружылася. ёй, пэўна, сказалі, што галоўная кніга -- гэта "Туалецішча" тонкага лірыка Рубінава.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 11

у Менску "Ладдзю" можна знайсьці:

* выстава ВДНХ (Купалы, 27) -- пытайцеся ў Алеся Мазаніка

Тэгі:

Feb 10

яшчэ працуючы з "Ладдзёй", я звярнуў увагу, як Караткевіч адметна пісаў некаторыя літары. асабліва -- вялікія.
невялікая падборка вялікіх літар.
Чытаць далей »

Тэгі: