it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 05

Горничная Гитлера: Фюрер был отличным боссом

Тэгі:

Nov 24

прапусьціў званок, а калі праслухаў аўтаадказьнік, дык неадкладна перанабраў адбіты польскі нумар.
боня кожны дзень вам на мабілку тэлефануе князёўна Эльжбета Радзівіл!.. :)))
праслухаць той запіс з аўтаадказьніка можна тут:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Тэгі: , , , ,

Oct 21

Тэгі: ,

Sep 27


Эльжбэта Радзівіл (па мужу Тамашэўская) -- дачка князя Альбрэхта Радзівіла, перадапошняга ўладальніка Нясьвіскага замку

Тэгі:

Aug 23

0022.jpg

0012.jpg

0033.jpg

Тэгі: ,

Aug 10

001.jpg

касьцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна Берасьцейскай вобласьці

002.jpg

003.jpg

004.jpg

005.jpg

уваход у каралеўскую крыпту

006.jpg

007.jpg

008.jpg

Тэгі: ,

Aug 07

p8060001.jpg

Кожны раз, прыязжаючы ў Гародню, мне карціць папрасіць у гарадзенцаў дазволу любіць іх горад так, як яны самі. Я адчуваю сябе сіратой, якога на выходныя зь дзіцячага дому забралі ў прыёмную сям'ю, і ён хаця б на гэты час хоча прамаўляць "мама" і "тата". Я ня ведаю, ці можна так жа сама любіць Менск, як Гародню. Ня ведаю -- і таму люблю Гародню.

p8060002.jpg

Кожны раз, прыязжаючы ў Гародню, я разумею, чаму на апошніх прэзідэнцкіх выбарах галасаваў за гарадзенца. Разумею, чаму кардынала Свёнтэка паважаю, а генерала Філарэта -- не. Разумею, што мог бы ганарыцца тым, што нарадзіўся і жыву ў сталіцы, калі б у нас не было Горадні. А яшчэ -- Полацка, Нясьвіжа і Наваградка.

p8060006.jpg

Кожны раз, прыязжаючы ў Гародню, я не магу сказаць напэўна, ці пачну касіць ад войска, калі мяне накіруюць у гарадзенскую вайсковую частку, альбо ухіляцца ад разьмеркаваньня на журфаку, калі мяне адправяць у "Вячэрні Гродна".

p8060017.jpg

Тут, у Гародні, я разумею, што недасканала ведаю свой радавод. Бо напэўна ж нехта быў адсюль!..

Я зайздрошчу гарадзенцам. І разумею, што мне трэба ў іх вучыцца (як і ў жыдоў, зрэшты) бараніць сваё, мець годнасьць, не баяцца падацца фанабэрыстым хутуранцам.

p8060106.jpg

Назіраючы, як з Гародні адзін за другім зьнікаюць старыя будынкі, я праклінаю мясцовых начальнікаў, менска-магілёўскіх калхозьнікаў, якім пляваць на нашу Гародню.

Я хачу тут жыць. І ведаю, што аднойчы так і будзе.

p8060015.jpg

p8060016.jpg

З гэтым будынкам недалёка ад Савецкай плошчы ўвогуле песьня. Гісторык і краязнаўца Янка Лялевіч распавёў, што спачатку на кожным паверсе ў пад'езьдзе (на жоўтым тле) акенцаў было на адно больш. Але камісія, якая ў свой час прымала дом, пабачыла тут... свастыку! І сапраўды, калі прыгледзецца -- так яно і ёсьць. Па адным акенцы тэрмінова заляпілі, а архітэктару надавалі па рагах.

p8060025.jpg

Уяўляеце -- гэта будынак РАУС!..

p8060030.jpg

p8060033.jpg

p8060085.jpg

А мянты ў іх як паўсюль -- хаваюцца з радарам за паваротам.

p8060096.jpg

p8060110.jpg

p8060116.jpg

Лямус 1630-га года -- самы стары драўляны будынак Беларусі.

p8060119.jpg

p8060128.jpg

p8060140.jpg

Тэгі: ,

Jul 28

church012_b0405.jpg

2004 год, фота Уладзімера Багданава, www.globus.tut.by
p6250143.jpg

2008 год

такі гамон я пабачыў у вёсцы Ляхавічы Іванаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці. драўляная царква Узьнясеньня збудаваная ў 1818 годзе, нядаўна абшытая сайдынгам. чым кіраваўся сьвятар -- невядома. альбо "так прыгажэй" альбо грошы няма куды дзяваць?! самае прыкрае, што такіх сумных прыкладаў ужо добры тузін... хто б гэтым папам мазгі ўставіў?..

p6250147.jpg

p6250148.jpg

Тэгі: ,

Jul 20

loshyca.jpg

дабраліся й да Лошыцы: хочуць зруйнаваць сядзібу ды збудаваць муляж, пасекчы яблыневы сад.

акцыя ў абарону Лошыцы -- у панядзелак 21 ліпеня, а 20-й гадзіне.

распаўсюджвайце інфу!

Тэгі: ,

Jul 04

знаходзіцца ў царкве вёскі Моладава Іванаўскага раёна

звон адліты ў 1583 годзе

010.jpg

001.jpg

008.jpg

003.jpg

004.jpg

009.jpg

Тэгі: