it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 19

часам у мяне ў галаве складаюцца, здавалася б, дзіўныя ланцужкі. я набыў сабе купюру 250 рублёў 1918 года -- люблю старыя рэчы. паставіў у рамачку на стол, любуюся. гляджу на дату -- "1918". што для вас "1918"? для мяне гэта -- БНР. зараз я з галавой у Радзівілах. а таму БНР -- гэта Альбрэхт Радзівіл і Раман Скірмунт, якія ў 1918 годзе як паўнамоцныя прадстаўнікі БНР паехалі ў Нямеччыну і Швайцарыю. сяджу -- і ў навушніках слухаю Эльжбету Радзівіл -- дачку таго самага князя Альбрэхта. і гляджу на купюру з датай "1918".

ланцужок злучыўся.

цікава, што якраз у 1918 годзе адбылася дэвальвацыя. і калі да восені гэтая купюра азначала месяцовы заробак салдата-чырвонаармейца, дык па восені такімі паперкамі тапілі печы. я, вядома, перакананы, што мая -- зімовая ці максымум летняя 😉

Тэгі:

Mar 01

неўмацаваная феадальная сядзіба Лошыца існавала яшчэ ад XVIІ стагодзьдзя. дом на здымку граф Прушынскі збудаваў у 1895 годзе ў аднайменнай вёсцы непадалёк Менску. сёньня гэта -- рыса гораду, раён вуліцаў Маякоўскага, Ігуменскага тракту ды Чыжэўскіх. за савецкім часам у сядзібе знаходзіліся розныя дзяржаўныя ўстановы, апошнія гады на дзьвярах вісела шыльда пра аварыйны стан. летам 2008 году сталі вядомыя пляны гарадзкіх уладаў па аднаўленьні сядзібы ды парку. галоўным мэсыджам было: усю драўляную частку сядзібы грохаем ды будуем з нуля (бо старая), а парк часткова высякаем, каб збудаваць піцэрыю ды паставіць карусэль.

у ліпені-жніўні 2008 група неабыякавых грамадзян правяла ў Лошыцы некалькі акцыяў і пленэраў. плён яны далі невялікі, а дакладней, не далі ніякага. хіба што асобныя дзеячы Адражэньня паскакалі перад камэрамі, зарабляючы сабе чарговыя спрэчныя бонусы.

зараз, калі Лошыца праз крызіс паціху адсунулася для грамадзтва на другі плян, там пачалася актыўная дзейнасьць будаўнікоў. хутка ад знаёмай нам Лошыцы застанецца хіба што падмурак.

прапаную вам невялікую экскурсыю па Лошыцы, якой хутка ня будзе.

каля самай сядзібы сканчаецца будаўніцтва дыхтоўнай прыбіральні. так што, папіўшы піва (у самой сядзібе будзе кавярня), будзе куды схадзіць пасікаць.

у сядзібе захаваліся старадаўнія падвойныя дзьверы

"дэмантаж будынку" пераходзіць з папераў на бярвеньне

у холе нас вітае ляпніна на столі. хутка яе, з усім астатнім будынкам, грохне бульдозэр.

тут жа -- арыгінальная печ, паліваная кафля якой за стагодзьдзе ня страціла яркасьці сваіх фарбаў

верх печы...

...і шараговая кафля буйным плянам

паварочваем галаву направа -- і бачым дзьверы ў іншы пакой. дзьверы выкананыя з таго ж дрэва, і ў гэткім жа стылі, што і панэлі ва ўсёй залі.

у тым пакоі -- абадраныя ліштвы з вакон. іх ціпа адновяць і паставяць на месца. тут мне згадваецца, як у Нясвіжскім замку, убачыўшы голыя падлогі, я спытаўся ў мясцовай цётачкі: дзе княскі паркет? яна адказала, што "ўвязьлі ў мінск на рэстаўрацыю". а калі я папрасіў шчыра сказаць, ці вернецца арыгінальны паркет абратна, цётачка супакоіла мяне: "не перажывайце, будзе такі самы".

а гэта працоўныя на просьбу рэстаўратараў выразалі кавалак падлогі разам з дубовым паркетам.

вось, прытулены да сьценкі, ён якраз і стаіць, гэты кавалак. зьвярніце ўвагу: дрэва нават не пацямнела, а засталося трывалае і смалістае. занатуйце ў памяці. крыху пазьней нам раскажуць, што Лошыца спарахнела настолькі, што "ну нічога нельга было ўратаваць". тым часам, як лічыць адзін з працоўных, якія калупаюць Лошыцу, сядзіба знаходзіцца ў "нармалёвым" стане, і, на ягоную думку, абнавіць варта толькі асобныя элемэнты.

той пакой, дзе стаяць ліштвы.

наступны пакой. "дэмантаж" ідзе поўным ходам!

ляпніна на столі дажывае апошнія дні.

калідор, які вядзе да іншых пакояў. ягонае месцазнаходжаньне вельмі нагадвае такі ж калідор у сядзібе Ваньковічаў на вуліцы Інтэрнацыянальнай. ён апярэзвае першы шэраг пакояў і пускае нас па чарзе ў кожны з пакояў другога шэрагу.

сьцены калідора пад тынкоўкай хаваюць сьляды зьменаў сядзібнай пляніроўкі

цьвік сёньняшняй сядзібы -- зялёная паліваная печ, якая захавалася ў найвыдатнейшым стане!

а цьвік печы -- надзвычай цікавае аб'ёмнае (амаль 3D) пано, на якім сядзяць паны й паненкі "галяндзкай зьнешнасьці" (так іх ацэньвае рабочы Пеця).

троху ніжэй -- выявы шляхетнага пана...

...і шляхетнай пані

на другі паверх вядзе лесьвіца. мяркуючы па ўсім, таксама старая.

гэтая арка якраз падзяляе сядзібу на драўляную і мураваную часткі. тое, што па левы бок, мусіць застацца (хочацца ў гэта верыць). тое, што па правы, хутка зруйнуюць.

пераход між першым і другім паверхамі

парэнчы на другім паверсе

дзьверкі печы -- яшчэ адныя сьведкі мінуўшчыны

від на гарышча

а гэта мы зноўку на першым паверсе, у адным з пакояў

мураваную частку сядзібы абяцаюць не чапаць. хаця, памятаючы, як салігорскі будтрэст грохнуў цэлую галерэю Нясвіскага замку, верыць гэтаму нельга.

запомніце гэты вобраз Лошыцкай сядзібы. яго ўжо хутка ня будзе. а будзе, калі пашанцуе, "такі самы".

падмурак умацоўваюць вось такімі жалезнымі спарудамі. аўтэнтычнасьць гарантуецца!

сьнегавічок самотна пазірае на Лошыцу. хутка прыйдзе вясна і ён, заплакаўшы, зьнікне.

разам з Лошыцкай сядзібай графа Прушынскага.


Тэгі: ,

Feb 23

Тэгі: ,

Feb 18

Тэгі:

Jan 27

Тэгі:

Jan 21

Калі б гэты чалавек адкінуў капыты хаця б на 10 год раней, а лепей ўвогуле не нараджаўся б, на колькі б меньш гаўна і зла было ў гэтым сьвеце... Беларусь ня будзе дарэшты беларускай, пакуль на галоўнай плошчы краіны стаіць помнік чалавеку, які запачаткаваў зьнішчэньне нашай інтэлігенцыі ХХ стагодзьдзя. Зьнішчэньне апынулася настолькі ўдалым, што аднавіць інтэлектуальны склад нацыі мы ня здолелі і па сёньня...

Тэгі:

Jan 15

касьцёл сьв. Мікалая ў Геранёнах збудаваны ў 1529 годзе (сёлета яму 480 год!). у 1537 годзе ў гэтым касьцёле першы раз пайшла пад вянец 17-гадовая Барбара Радзівіл. ейным першым мужам быў Станіслаў Гаштольд, які, аднак, памёр праз 5 год.

другім мужам Барбары стаў кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст.

званіца

брама

Тэгі: ,

Dec 25

машына належала пані Бічэт -- бабулі Эльжбэты, маці Альбрэхта Радзівіла

Паводле вэрсыі чытача Косtя, гэта Руссо-Балт К12/20. І сапраўды, вельмі падобна:

зь іншага боку, даволі аўтарытэтны сайт www.cross-roads.ru падае іншы выгляд аўто:

ці гэта проста іншая мадыфікацыя аднае мадэлі?..

Тэгі: ,

Dec 20

страшна разумны й страшна мілы дзядзька Харэўскі выдаў кнігу сваіх лекцыяў па нашай з вамі культуры, гісторыі, мастацтву.

хочаце рысануцца перад сябрам/сяброўкай сваёй абазнанасьцю -- чытайце ды рысуйцеся.

шалёна цікавая кніга для чытаньня й пашырэньня кругагляду, добры падарунак.

шчыра раю -- сам прачытаў не адрываючыся!

замовіць можна тут: http://www.knihi.net/index.php?productID=679

Тэгі:

Dec 08


Гэты дамочак 1790 года лічыцца адным з самых старых у Магілёве прыкладам грамадзянскай архітэктуры.
Два гады таму яго рэканструявалі па-беларуску: грохнулі ўсё, пакінуўшы толькі вонкавую сьцяну.

Цяпер з двара будынак выглядае так.

А з вуліцы ўсё ціп-топ: "старынный" дом з крутой датай на фасадзе...

Апагей рэканструкцыі -- мансардавыя вокны акурат каля гэтай самай крутой даты. Умелі будаваць у 1790 годзе!..

Тэгі: