it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 18

адзіная ў Беларусі брама-канюшня захавалася ў Вялікай Ліпе, што пад Нясьвіжам. належала брама да сядзібы Абуховічаў (канец ХІХ ст.), ад якой ацалеў таксама адзін флігель і гаспадарчыя пабудовы.

такое спалучэньне брамы -- менавіта з канюшняй -- напраўду ўнікальнае. звычайна брама магла быць спалучаная з дамочкам вартаўніка, гадзіньнікавай вежай, жылымі памяшканьнямі, у храмах -- са званіцаю.

але самае цікавая дэталя хаваецца ў сярэдзіне брамы...
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 29

IMG_3639

на здымку -- магіла бабулі Ўладзімера Караткевіча на рагачоўскіх могілках.
не разважаючы доўга, чаму магіла апынулася ў такім стане і хто вінаваты, прапаную вырабіць сваімі сіламі дошку ці новы помнік. інакш зьнікне магіла.

прымаюцца прапановы і парады, якую канкрэтна дошку ці помнік можна вырабіць.
асабіста я бачу (як мінімум) драўляную дошку з надпісам, пакрытую лакам, каб не аблезла. мяркую, што ўсталяваць дошку можна на слуп побач з магілай.

калі нехта дапаможа вырабіць жалезную/бляшаную табліцу -- прымацуем да рэштаў намагільля.

а сама лепей, канешне, паставіць новы помнік на гэтую старую аснову. калі такая ідэя будзе падтрыманая -- давайце зьбярэм грошы і зробім. каб ужо надоўга было. бо дошкі-шыльды павырываюць...

ня будзем чакаць, пакуль нехта прыйдзе і зробіць гэта нам.
Уладзімер Караткевіч -- апостал і анёл нашай нацыі. і такая магіла ягонай бабулі -- сорам для кожнага беларуса.

Тэгі: ,

Oct 24

140 гадоў таму нарадзілася Марыя Мякота (Багдановіч)

bagd

Марыя Багдановіч з сынам Максімам. Першае фота паэта

Ці былі вы на магіле мамы Максіма Багдановіча? Я колькі дзён таму пабываў. Едучы ў Гродна, даведаўся, дзе яна дакладна – і адшукаў. Шануючы Максіма, мы павінны памятаць пра людзей, без якіх яго не было б. Ідучы праз могілкі, я згадваў па памяці радкі Анатоля Сыса:
Ну і няхай музам колкая пожня,
Горкія вусны мае, дык няхай.
Мама, такога народзіць не кожная.
Мама, не перажывай!..

І няхай Марыя памерла, калі сыну Максіму было ўсяго 5 гадоў. Там, на нябёсах, у яе няма падставаў перажываць. Яна ўнікальны чалавек – яна нарадзіла Максіма Багдановіча.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 24

Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала

glaz2

Такіх, як Уладзімір Іванавіч Глаз зазвычай не любяць мясцовыя чыноўнікі. Праблемаў ад яго шмат. Піша лісты ў аблвыканкам, ездзіць у Адміністрацыю прэзідэнта, раздае школкам і садкам саджанцы грэцкіх арэхаў, патрабуе спыніць разбурэнне старадаўняга палаца… Карацей, не дае чыноўнікам спакойна працаваць: наклікае праверкі, прыцягвае ўвагу грамадскасці. Але калі спытаць у каго ў Шчучыне дарогу да яго дома, то пакажа кожны. І дадасць: “Маладзец наш Іванавіч, дае ім прыкурыць!..”
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Oct 13

001
З сынамі Казімірам і Германам

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 06

артыкул у "Звяздзе" за 7 кастрычніка

skirmunt1

Страляйце так, я ад людзей нiколi не адварочваўся...
70 гадоў таму ў вёсцы Парэчча забiлi адраджэнца Палесся Рамана Скiрмунта

Прозвiшча Скiрмунтаў на Палессi згадваюць з павагай i захапленнем. Гэтая дынастыя — дзед, бацька i сын — пераўтварыла звычайныя вёскi сярод балотаў у прамысловы цэнтр усяго рэгiёна. На заводах Скiрмунтаў выкарыстоўвалiся перадавыя тэхналогii. Аляксандр Скiрмунт увогуле лiчыцца аўтарам першага беларускага патэнта. Ягоны ўнук Раман годна працягваў сямейную справу, аднак прыйшоў 1939 год — i новая ўлада моцна не цырымонiлася з ужо былымi панамi. 7 кастрычнiка 1939 года Рамана Скiрмунта забiлi мясцовыя жыхары — па загадзе савецкага камiсара Холадава. Без суда i следства...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 09

Надрукавана ў "Звяздзе" ад 8 верасьня.

Канстанцiн Астрожскi

Сёння спаўняецца 495 гадоў з дня слаўнай перамогi беларускiх ваяроў — Бiтвы пад Оршай

Сёння, 8 верасня адзначаецца 495 гадоў з дня Аршанскай бiтвы — найбольш слаўнай перамогi ў гiсторыi беларускiх ваяроў. 30 тысяч ваяроў Вялiкага Княства Лiтоўскага блiскуча перамаглi амаль ўтрая большае войска Маскоўскага княства — 80 тысяч жаўнераў!.. Гэтую бiтву старанна замоўчвалi ў савецкi час — як жа так, адна "савецкая краiна" некалi ваявала з iншай!?

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 08

lo2

Унікальны комін (на здымку -- крайні левы), пра які я пісаў неаднойчы, абрынуўся. Гэта адбылося 5 жніўня ўвечары. Па зьбегу акалічнасьцяў я быў у Лошыцы ўсяго за некалькі гадзінаў да гэтага. І , фатаграфуючы комін, падумаць не мог, што гэта будуць ягоныя апошнія здымкі...

loszyca_05

А вось такую карціну пабачыў у Лошыцы фатограф "Нашай Нівы" Алесь Пілецкі...
Нагадаю, рэканструкцыю Лошыцкай сядзібы праводзіць фірма "Эльвіра". Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 15

vitaut

Вішную ўсіх беларусаў, палякаў, троху ўкраінцаў і літоўцаў з 599-годзьдзем нашай перамогі пад Грунвальдам!.. Немцам -- прывет!.. 😉

Нашую гутарку пра Грунвальдзкую бітву з шаноўным прафэсарам Анатолем Грыцкевічам можна пачытаць ТУТ

Тэгі: ,

Jun 25

0017
Гэты касьцёл у Косаве збудаваны ў 1877 годзе. Раней на гэтым месцы стаяў драўляны касьцёл 1626 году, дзе 12 лютага 1746 быў ахрышчаны слаўны сын беларускай зямлі Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка.
Чытаць далей »

Тэгі: ,