it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 03

Якія выбітныя людзі бывалі ў нашай краіне ці паходзяць адсюль?

Ці мог я падумаць, стоячы ў верасні на плошчы Караля ў Барселоне, што да мяне тут стаяў наш з вамі суайчыннік? І зусім не цікаўны турыст з Лельчыц ці Пухавіч, а самы сапраўдны Хрыстафор Калумб. Так-так, той самы, што ў 1492 годзе адкрыў Амерыку. Менавіта пасля таго трыумфальнага ваяжу яго сустракалі на гэтай плошчы кароль Фердынанд з каралевай Ізабэлай.

Днямі беларускі інтэрнэт страсянула вестка: Калумб — наш! І не проста нейкі селянін з-пад Пружан, а сын самога Ягайлы! Я, прызнацца шчыра, не моцна здзівіўся, бо даўно звыкся, што ўсе выбітныя людзі — з Беларусі. Што каб не мы, не было б Гавайскіх астравоў (першы прэзідэнт — Мікола Судзілоўскі з Магілёва), не было б Ізраіля (першы прэзідэнт — Хаім Вейцман з Моталя пад Пінскам). Цяпер аказваецца, што каб не дзядзька Хрыстафор (ці Крыштап, як яго, напэўна, называла б мясцовая шляхта) — не было б і Амерыкі!..

Пабачыўшы такія навіны, не пачынайце спрачацца. Гэта вялікая загана нашай нацыі — апантана займацца самабічаваннем, самапрыніжэннем. У той час, як іншыя народы не стамляюцца знаходзіць сабе ўсё новых герояў. І вось мы бачым у Варшаве мемарыяльныя табліцы вялікаму польскаму паэту Адаму Міцкевічу з-пад Наваградка, вялікаму польскаму кампазітару Станіславу Манюшку з-пад Мінска. У Вільні героі іншыя — знаны літовец Костас Калінаўскас, выбітная літоўка Барбара Радвілайтэ, шчыры патрыёт Палангі Бенедыктас Тышкявічус і той жа шматпакутны Адам — Адомас Міцкявічус адпаведна. І толькі беларусы, пачуўшы навіну пра Калумба, пачынаюць з пенай у роце даводзіць адно аднаму, што гэта не можа быць праўдай, што ён — генуэзец! А мы — людзі шэрыя, нашая хата з краю. А я веру. Хоць, паглядзеўшы першакрыніцы тае навіны, ад душы парадаваўся фантазіі некаторых сваіх калегаў. З радасцю дадаю Хрыстафора Дамінікавіча Калумба ў спіс выбітных беларусаў. А спіс гэты немалы.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 25

У Мінску выйшла “Выбранае” Міколы Ермаловіча – уключна з бестселерам “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”

Ладная кніга больш чым на 600 старонак выйшла ў серыі “Беларускі кнігазбор”. Міколы Ермаловіча не стала яшчэ ў 2000 годзе. Усё жыццё ён меў дрэнны зрок – праз гэта не пайшоў на фронт, праз гэта і загінуў – пад коламі таксоўкі, пераходзячы дарогу. Але Мікола Ермаловіч меў добры зрок гістарычны. Ягоная галоўная праца – кніга“Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае” – ад з’яўлення выклікала неадназначную рэакцыю адных (“як так – “літоўскае” і адначасова “беларускае”?!) і захопленыя водгукі іншых (“нарэшце!”). Ермаловіч быў адным з першых, хто ў працах пра ВКЛ пачаў цягнуць коўдру на Беларусь. Бо нашыя суседзі па Княству не саромеюцца рабіць гэта даўно: палякі лічаць яго выключна польскім, літоўцы – выключна літоўскім. І адныя беларусы моўчкі пагаджаліся і з тымі, і з другімі. Мікола Ермаловіч, не адмаўляючы, што ў Княстве жылі не толькі беларусы, не стамляўся падкрэсліваць БЕЛАРУСКІ складнік там.

Пра кнігу Міколы Ермаловіча і ягоную асобу мы гутарым з Анатолем ГРЫЦКЕВІЧАМ, доктарам гістарычных навук, прафесарам Унiверсiтэта культуры i мастацтваў, правадзейным сябрам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

-- Анатоль Пятровіч, вы доўга ведалі Міколу Ермаловіча? Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 16



быў учора ў Нюрнбергу, ня мог ня сфоткаць
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 23

Унікальная біма (узвышэньне ў цэнтры для чытаньня Скрутка Торы) у Быхаўскай сінагозе, 1620-я гады

Быхаў — фарпост Вялікага Княства Літоўскага на ўсходзе. У гэтым мястэчку на Магілёўшчыне агулам захавалася не так шмат помнікаў архітэктуры. Тут яны бяруць турыстаў не колькасцю, а якасцю. Унікальная абарончая сінагога 1620-х гадоў і не менш унікальны замак Сапегаў... Быў час, калі гэта былі дзве непрыступныя цытадэлі. Сёння помнікі спазналі век няслаўя: стаяць у руінах, занядбаныя і зняважаныя. Аднак ці ўсе іх таямніцы расцерушыліся ў лабірынтах стагоддзяў? Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 15

У каго з нас ні спытай, ці ведаем Грунвальдскую бітву — кожны адкажа: "Вядома! Як жа яе не ведаць?!" І праўда — сорамна беларусам не ведаць пра Грунвальд! Аднак калі пачынаеш разбірацца, дык не кожны згадае, хто там біўся, з кім, дзе і навошта. Сёння, у дзень 600-годдзя вялікай перамогі пад Грунвальдам (15 ліпеня 1410 года) "Звязда", пры дапамозе прафесара, доктара гістарычных навук Анатоля ГРЫЦКЕВІЧА коратка нагадвае асноўныя моманты. Выразай і захоўвай!

1. Хто з кім біўся?

Білася беларуска-літоўскае войска разам з саюзным польскім войскам супраць нямецкага Тэўтонскага рыцарска-манаскага ордэна. Але "манаскага" не ў традыцыйным значэнні, а дзе манахі павінны былі не маліцца, а ваяваць, каб распаўсюджваць веру Хрыстову сярод язычнікаў (паганцаў). У Тэўтонскім ордэне былі не толькі немцы — туды прыязджалі для практыкі рыцары з усіх краін Еўропы: былі і англійскія, і бургундскія, і французскія, нават з Пірынейскага паўвострава. З нашага боку — беларусы, палякі, летувісы, балты, чэхі на чале з Янам Жыжкам, невялікая група татараў. Захаваліся дакладныя звесткі, што большасць войска складалася з беларускіх харугваў — мсціслаўскай, аршанскай, берасцейскай, ваўкавыскай, віленскай, віцебскай, гарадзенскай, драгічынскай, лідскай, пінскай, наваградскай, полацкай, слонімскай, смаленскай... Трыццаць з іх мелі на сваіх баявых сцягах герб "Пагоня". Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 08

Дзе паспаліты люд можа памацаць 900-гадовую сценку і пабачыць храм, які памятае Вітаўта Вялікага?

Запытайся ў каго, каторыя помнікі архітэктуры ў нас найстарэйшыя, дык назавуць які Мірскі ці Нясвіжскі замак. Гэта натуральна — бо згаданыя аб'екты найбольш рэкламаваныя, цяпер абодва замкі аднаўляюцца, паломніцтва турыстаў туды не спыняецца круглы год. Аднак Мірскі замак, паводле самых смелых падлікаў, пачаў будавацца ў 1506 годзе, Нясвіжскі — у 1583-м. Няўжо няма нічога старэйшага? Ёсць! Паспрабуем пералічыць у храналагічным парадку тыя будынкі, дзе захавалася прынамсі істотная частка аўтэнтыкі. У асноўны рэйтынг дзеля роўнасці не будзем браць драўляныя пабудовы і падмуркі храмаў. Па часе абмяжуемся прамежкам да XV стагоддзя ўключна. Такім чынам..

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

траўня 01


Гэтая маскальская жывёліна спачатку засекла проста ў храме шабляй манахаў, а пасьля зрабіла ў нашай сьвятыні парахавы склад. Ці выпадкова ён выбухнуў, ці невыпадкова -- для нас гэта загадка кшталту сьмерці Купалы ці зьнікненьня крыжа Эўфрасіньні (і ў гэтых выпадках, дарэчы, расейскі сьлед).

У сёньняшняй Сафіі выкарыстаныя некаторыя фрагмэнты таго храма ХІ стагодзьдзя (апсіда вышынёю 9 мэтраў, на здымку + падмуркі), які будаваў яшчэ вялікі Ўсяслаў Чарадзей, бацька першага менскага князя Глеба. Адбудову Сафіі на парэштках зьнішчанага маскалямі храма выканаў у 1738-50-х гадах непараўнальны Ян Глаўбіц.

матэрыял пра зьнішчэньне можна прачытаць на сайце "Салідарнасьці" ТУТ

Тэгі: ,

Mar 12

12 сакавiка 2010 » Навiна дня

Кастусь ЛАШКЕВІЧ,ТUT.BY

129 год назад, 13 сакавіка 1881, рэвалюцыянер-народаволец Ігнат Грынявіцкі падарваў расійскага цара Аляксандра ІІ. Ён быў, бадай, першым у гісторыі ў шэрагу беларускіх тэрарыстаў. TUT.BY прыгадаў іншыя найбольш рэзанансныя імёны і здарэнні.

Ігнат Грынявіцкі


3 сакавіка 1881 года на набярэжнай Кацярынінскага канала ў Пецярбургу, дзе спынілася карэта Аляксандра II, прагучаў магутны выбух. Цар і тры чалавекі з ягонага атачэння былі забіты, яшчэ шасцёра атрымалі цяжкія пашкоджанні. Бомбу ў самадзержца кінуў 25-гадовы беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі, які таксама атрымаў смяротныя раненні.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 04

22 сакавіка (паводле новага стылю) на Лукішскім пляцы ў Вільні быў павешаны нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. сёньня на гэтым месцы -- крыж і памятная табліца. 2 лютага, у Дзень Народзінаў Каліноўскага (172 гады) я якраз апынуўся ў Вільні -- і прыйшоў на гэтае месца. і што пабачыў? нічога. сьнег. сумёт.

раскапаў. сфоткаў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 03

Праз 75 гадоў у Дагестане знайшоўся стрыечны ўнук гэтага каларытнага сябра Альбрэхта Радзівіла

У цэнтры -- князь Альбрэхт Радзівіл, крайні зьлева -- Хусэйн Данагуй. Фота зробленае ў двары Нясьвіжскага замку, пачатак 1930-х гадоў

Яшчэ адсканаваўшы гэтае групавое фота ў альбоме шаноўнай князёўны Эльжбеты Радзівіл (у цэнтры – князь Альбрэхт, яе бацька), я зацікавіўся: з кім жа толькі не сябравалі Радзівілы!.. І прынц Манака, і італійская каралева, і – вось – сапраўдны горац. Аднак ні імя, ні звестак пра гэтага чалавека нідзе знайсці не ўдалося.

І вось да майго старэйшага калегі Уладзіміра Багданава звярнуўся з Дагестану спадар Хаджы Мурад, які папрасіў дапамогі. Хаджы пісаў:
Чытаць далей »

Тэгі: , ,