it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 26

Глеб Лабадзенка, для TUT.BY, фота газеты "Kauno diena"

Пакуль мы спім у шапку, колішнія суседзі па Вялікім Княстве Літоўскім заяўляюць свае правы звацца яго спадкаемцамі – а пра нас часцяком і не згадваюць. Альбо згадваюць у зняважлівым святле: "ну былі там недзе яшчэ беларусы, невыразнаю шэраю масаю". Менавіта так пісалася пра нас яшчэ нядаўна ў літоўскіх падручніках. Цяпер такога дзікунства практычна няма, аднак жа ад многіх літоўцаў вы пачуеце, што ВКЛ – гэта літоўская, і ніякая іншая дзяржава. "Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай" – так называецца публічная лекцыя гісторыка Русціса Камунтавічуса, дырэктара Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна), дацэнта Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна). Погляд спадара Русціса – не зусім традыцыйны для літоўскіх гісторыкаў: мала таго, што ён прызнае ролю беларусаў у ВКЛ, дык яшчэ і кажа, што часам гэтая роля была галоўная. Лекцыя, якую ў межах цыклу Urbi et Orbi ладзіць Лятучы Універсітэт разам з Інстытутам ВКЛ (Літва) адбудзецца 2 траўня а 18.30 у залі Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13). Уваход вольны! Напярэдадні лекцыі гутарым з Русцісам Камунтавічусам.

"Кожная нацыя павінна мець свой расказ пра мінулае"

Пан Русціс, якія стэрэатыпы пра Вялікае Княства можна найчасцей пачуць у Літве?

Русціс Камунтавічус: Існуе меркаванне, што гэта была не вельмі сучасная, не вельмі перадавая дзяржава, нават адсталая ў параўнанні з Заходняй Еўропай. Ёсць стэрэатып, што там былі толькі балоты, лясы і мядзведзі жылі. Трэці стэрэатып – што пачынаючы ад XVI у XVII іXVIII стагоддзях гэта была вельмі паланізаваная дзяржава, там размаўлялі па-польску, там панавала польская культура. Яшчэ адзін стэрэатып – што залатая пара ВКЛ была за паганскім часам, у XIV-XV стагоддзях. А ў XVIII стагоддзі наступіў змрок і дэградацыя. Гэта  асноўныя стэрэатыпы, якія ёсць сярод простых людзей.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 25

hilm-5Мы называем гэта “Беларусь”, яны называюць “клачок землі”.Мы спяваем “Я нарадзіўся тут”, яны – “Широка страна моя родная”. Мы называем гэта “паўстанне Кастуся Каліноўскага”, яны – “польский мятеж”. Мы кажам “Мураўёў-вешальнік”, яны – “талантливый администратор”. Мы называем гэта “бальшавіцкі тэрор”, яны – “это наша история”. Мы называем гэта “этнацыд”, яны – “перегибы на местах”. Мы называем гэта “народны мемарыял у Курапатах”, яны – “Бульбашъ холл”. Мы кажам “страшная трагедыя другой сусветнай вайны”, яны кажуць “великая победа советского народа в Великой отечественной войне”. Мы кажам “агульнаеўрапейская гісторыя”, яны “линия Сталина”. Мы называем гэта“права на памяць”, яны – “несанкционированный митинг”. Мы кажам “кніжкі па гісторыі”, яны кажуць – “экстремистские издания”. Мы ўсклікаем “Жыве Беларусь!”, яны кажуць – “размахивал руками, ругалсяматом и выкрикивал антиправительственные лозунги”. Мы называем гэта “наш бел-чырвона-белы сцяг”, яны – “назарегистрированная символика”. Мы называем гэта “дыктатура”, яны кажуць “За стабильную Беларусь!”.

Мы кажам “выбарны парламент”, яны кажуць “каждая кухарка должна управлять государством”. Мы кажам “недзяржаўныя грамадскія арганізацыі”, яны кажуць “пятая колонна”. Мы кажам “незалежная прэса”, яны кажуць “нячэсныя журналісты”. Мы пішам “у нас значныя праблемы”, яны кажуць “дискредитация Республики Беларусь”. Мы кажам “Беларусь у Еўропу!”, яны кажуць “мы за цивилизованным миром наш народ не поведём”.

Мы называем гэта “чарнобыльская трагедыя”, яны – “мирный атом”. Мы кажам “Астравецкая атамная станцыя – гэта злачынства!”, яны кажуць “создание новых рабочих мест – это хорошо”. Мы кажам “роўныя магчымасці на выбарах”, яны – “избирательные комиссии сформированы их опытных людей”. Мы кажам: “фальсіфікацыя выбараў”, яны кажуць “наблюдатели от СНГ нарушений не зафиксировали”. Мы кажам “мясцовае самакіраванне”, яны – “вертикаль и генерал-губернаторы”. Мы кажам “самабытнасць мястэчак”, яны кажуць “развитие агрогородков”. Мы кажам “гаспадарчы крызіс”, яны – “скачок тигра”. Мы кажам “развіваць малое і сярэдняе прадпрымальніцтва”, яны – “давить, как вшивых блох”. Мы кажам “новае прыгоннае права”, яны – “контрактная система”. Мы кажам “мадэрнізацыя эканомікі”, яны – “пятилетку в четыре года”. Мы кажам “шматвектарнасць развіцця”, яны – “мы расшырым плашчадя, увеличым машчнастя”. Мы кажам “Балтыйска-чарнаморскі звяз”, яны – “А у нас российский газ і Каракас”. Мы кажам “нацыянальная ідэя”, яны кажуць “чарка і шкварка”.

Мы кажам “Віфлеемская зорка”, яны кажуць – “звёздочка октябрят”, мы кажам “Хрыстос Уваскрос!”, яны адказваюць “Нам уже доложили”. Мы кажам “шматканфесійная краіна”, яны кажуць “государство и церковь едины”. Мы кажам “Не – смяротнаму пакаранню!”, яны кажуць “террористический акт раскрыт рекордно быстро”.

Мы кажам “бязвізавы ўезд”, яны – “единое таможенное пространство”. Мы кажам “адкрытасць межаў”, яны кажуць “редкая птица долетит до середины Буга”. Мы кажам “матчына мова”, яны – “великий и могучий”. Мы называем гэта “знішчэнне беларускай мовы”, яны – “равноправиедвух государственных языков”. Мы кажам “ахова помнікаў архітэктуры”, яны кажуць “упорядочение территории”. Мы кажам “старая брукаванка”, яны – “новая губернаторская плитка”. Мы кажам “талака”, яны “ленинский субботник”. Мы кажам “давайце паставім хоць адзін помнік Льву Сапегу”, яны – “У нас есть много памятников Ленину”. Мы кажам “беларускі тэатр”, яны кажуць “Славянский базар”. Мы кажам “п’яны мужык”, яны – “неустановленное лицо предположительно мужского пола, вероятно находящееся в состоянии алкогольного опьянения”…

У нас вельмі розныя мовы, светагляды і разуменні. І як нам далей жыць у такой краіне?..

перадрук адсюль

Тэгі:

Apr 19

фільм, які пацьвярджае: больш зла, чым Расея, нам за ўсю гісторыю не нарабіў ніхто.

Тэгі:

Apr 18

01

Вільня, 14 сакавіка 1499 г.

У імя святой непадзельнай Тройцы, амін.

Калі б учынкі людскія, якія пачынаюцца і канчаюцца, не былі на пісьме навечна замацаваны і да ведама будучаму слушным сведчаннем не былі пацверджаны, яны з часам адышлі б у нябыт. Дзеля гэтага высокія княжата на радзе вырашылі, каб з-за беспарадку і зменлівасці будучым справам не было ніякай шкоды, уклалі і замацавалі гэта на пісьме, як знак сведчання, каб гэта навечна засталося.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 16

Алесь Сьнегwestki.info

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Друі, узведзены ў 1646.

Касцёл будаваўся ў 1643—1646 пры кляштары бернардзінаў, у 2-й палове XVIII ст. святыню часткова перабудавалі.

Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1852 расійскія ўлады скасавалі кляштар, пасля чаго касцёл дзейнічаў як парафіяльны.

Ніжэй прапануем архіўныя здымкі касцёла (паводле Facebook кс. Сяргея Сурыновіча).

1
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 16

mlyn (9)
паравы млын у Заслаўі збудаваны ў 1910 годзе. цяпер гэта -- музэй. уваход -- 10 тысяч рублёў. вельмі раю. вельмі мілыя супрацоўніцы, якія яшчэ памятаюць, як самі малолі на гэтым млыне )

дарэчы, вось гэтая квадратнаяштуковіна з жорнамі -- і ёсьць тыя сусекі, зь якіх нарадзіўся Калабок. прынамсі, так мне сказала супрацоўніца ))

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 05

Ксёндз з Расіі Даніла Мыслянцаў прапаведуе толькі па-беларуску і ведае свой радавод аж да каралеўскіх часоў

Перадрук з Еўрарадыё

Ксяндза Данілу найчасцей параўноўваюць з Максімам Багдановічам. Падобны ўзрост – 27 гадоў. Падобная сітуацыя – вельмі доўга жыў у Расіі (нарадзіўся ў Пермі), але прасякнуўся беларушчынай. Ксёндз Даніла да нядаўняга часу служыў у Паставах, але быў пераведзены ў касцёл у Друі (Браслаўскі раён) XVII стагоддзя.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 22

відэа Радыё Свабода. Распавядае Сяргей Харэўскі

Тэгі: ,

Mar 12

vulicy1

сканы з кнігі Захара Шыбекі "Минскъ сто гадоў таму" (выдавецтва Беларусь, 2007 год)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 24

паводле інфармацыі Беларускай нацыянальнай памяці:
Лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага.
Запрашаем прыняць удзел у традыцыйным лыжным рэйдзе ў вёску Мастаўляны.
2 лютага - Дзень Народзінаў Кастуся Каліноўскага, Беларуская Нацыянальная Памяць заклікае далучыцца да акцыі ўшанаваньня Нацыянальнага Героя Беларусі.
Вёска Мастаўляны знаходзіцца ў Польшчы, на мяжы з Беларусьсю, пабач з памежным пераходам Баброўнікі.
Просім усіх жадаючых скантактавацца з намі праз e-mail: bielarus.np@gmail.com, каб удакладніць тэхнічныя пытаньні. Запрашаем прыняць удзел у лыжным рэйдзе!
Вечная слава і памяць Героям!

паводле Белсату:

На мапе можна знайсці ілюстрацыі ды тэксты пра беларускія мясцовасці, звязаныя з паўстаннем, яго кіраўніком і ўдзельнікамі.

Сёлета – 150-я ўгодкі паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Мапу стварылі чацвёра ўдзельнікаў ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» з дапамогаю сервісу maps.google.com. Яна дазваляе зацікаўленым не толькі праглядаць інфармацыю, але і разам дапаўняць ды дапрацоўваць яе. Таму стваральнікі звяртаюцца да гісторыкаў і краязнаўцаў з просьбаю зрабіць мапу паўстання як мага больш дакладнаю або нават стварыць уласную.«На сёння пазначаныя каля 150 мясцовасцяў, якія маюць дачыненне як да асобы Кастуся Каліноўскага, гэтак і да паўстання 1863 года ды яго ўдзельнікаў. Можна знайсці таксама гарады, у якіх сёння ёсць вуліцы, названыя ў гонар кіраўніка паўстання. Меткі зроблены трыма колерамі: чырвоным, сінім і зялёным адпаведна», – зазначае кіраўнік «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль Міхнавец.

Гэта першая інтэрактыўная мапа паўстання. Яна створаная на падставе звестак з навуковай літаратуры ды інтэрнэт-крыніцаў. «Мы ставілі прыблізныя месцы, бо шмат якія звесткі – супярэчлівыя ці недакладныя», – тлумачыць Анатоль Міхнавец. Сэрвіс «Google» дазваляе дакладна вызначыць каардынаты помніка, будынку або магілы, стваральнікі спадзяюцца на дапамогу зацікаўленых.

Дарэчы, паводле кіраўніка «Беларускай нацыянальнай памяці», палякі ідэю з мапаю, прысвечанаю паўстанню, ажыццявілі яшчэ ў 1910-я гады. Узнікла, яна, натуральна, у папяровым варыянце. Сёння ў Беларусі гэтая дата на афіцыйным узроўні не адзначаецца, а за 150 гадоў так і не было створана ніводнай навуковай мапы паўстання, якая магла б стаць падставаю для інтэрактыўнай.

Свае заўвагі ды прапановы наконт мапы можна дасылаць на электронны адрас «Беларускай нацыянальнай памяці»: bielarus.np@gmail.com.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Тэгі: ,