
22 сакавіка (паводле новага стылю) на Лукішскім пляцы ў Вільні быў павешаны нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. сёньня на гэтым месцы — крыж і памятная табліца. 2 лютага, у Дзень Народзінаў Каліноўскага (172 гады) я якраз апынуўся ў Вільні — і прыйшоў на гэтае месца. і што пабачыў? нічога. сьнег. сумёт.
раскапаў. сфоткаў.
Чытаць далей »
Тэгі: гісторыя
Праз 75 гадоў у Дагестане знайшоўся стрыечны ўнук гэтага каларытнага сябра Альбрэхта Радзівіла

У цэнтры — князь Альбрэхт Радзівіл, крайні зьлева — Хусэйн Данагуй. Фота зробленае ў двары Нясьвіжскага замку, пачатак 1930-х гадоў
Яшчэ адсканаваўшы гэтае групавое фота ў альбоме шаноўнай князёўны Эльжбеты Радзівіл (у цэнтры – князь Альбрэхт, яе бацька), я зацікавіўся: з кім жа толькі не сябравалі Радзівілы!.. І прынц Манака, і італійская каралева, і – вось – сапраўдны горац. Аднак ні імя, ні звестак пра гэтага чалавека нідзе знайсці не ўдалося.
І вось да майго старэйшага калегі Уладзіміра Багданава звярнуўся з Дагестану спадар Хаджы Мурад, які папрасіў дапамогі. Хаджы пісаў:
Чытаць далей »
Тэгі: гісторыя, Радзівілы, эксклюзыў

адзіная ў Беларусі брама-канюшня захавалася ў Вялікай Ліпе, што пад Нясьвіжам. належала брама да сядзібы Абуховічаў (канец ХІХ ст.), ад якой ацалеў таксама адзін флігель і гаспадарчыя пабудовы.
такое спалучэньне брамы — менавіта з канюшняй — напраўду ўнікальнае. звычайна брама магла быць спалучаная з дамочкам вартаўніка, гадзіньнікавай вежай, жылымі памяшканьнямі, у храмах — са званіцаю.
але самае цікавая дэталя хаваецца ў сярэдзіне брамы…
Чытаць далей »
Тэгі: архітэктура, гісторыя, эксклюзыў

на здымку — магіла бабулі Ўладзімера Караткевіча на рагачоўскіх могілках.
не разважаючы доўга, чаму магіла апынулася ў такім стане і хто вінаваты, прапаную вырабіць сваімі сіламі дошку ці новы помнік. інакш зьнікне магіла.
прымаюцца прапановы і парады, якую канкрэтна дошку ці помнік можна вырабіць.
асабіста я бачу (як мінімум) драўляную дошку з надпісам, пакрытую лакам, каб не аблезла. мяркую, што ўсталяваць дошку можна на слуп побач з магілай.
калі нехта дапаможа вырабіць жалезную/бляшаную табліцу — прымацуем да рэштаў намагільля.
а сама лепей, канешне, паставіць новы помнік на гэтую старую аснову. калі такая ідэя будзе падтрыманая — давайце зьбярэм грошы і зробім. каб ужо надоўга было. бо дошкі-шыльды павырываюць…
ня будзем чакаць, пакуль нехта прыйдзе і зробіць гэта нам.
Уладзімер Караткевіч — апостал і анёл нашай нацыі. і такая магіла ягонай бабулі — сорам для кожнага беларуса.
Тэгі: Беларусы, гісторыя
140 гадоў таму нарадзілася Марыя Мякота (Багдановіч)

Марыя Багдановіч з сынам Максімам. Першае фота паэта
Ці былі вы на магіле мамы Максіма Багдановіча? Я колькі дзён таму пабываў. Едучы ў Гродна, даведаўся, дзе яна дакладна – і адшукаў. Шануючы Максіма, мы павінны памятаць пра людзей, без якіх яго не было б. Ідучы праз могілкі, я згадваў па памяці радкі Анатоля Сыса:
Ну і няхай музам колкая пожня,
Горкія вусны мае, дык няхай.
Мама, такога народзіць не кожная.
Мама, не перажывай!..
І няхай Марыя памерла, калі сыну Максіму было ўсяго 5 гадоў. Там, на нябёсах, у яе няма падставаў перажываць. Яна ўнікальны чалавек – яна нарадзіла Максіма Багдановіча.
Чытаць далей »
Тэгі: Беларусы, гісторыя, журналістыка
Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала

Такіх, як Уладзімір Іванавіч Глаз зазвычай не любяць мясцовыя чыноўнікі. Праблемаў ад яго шмат. Піша лісты ў аблвыканкам, ездзіць у Адміністрацыю прэзідэнта, раздае школкам і садкам саджанцы грэцкіх арэхаў, патрабуе спыніць разбурэнне старадаўняга палаца… Карацей, не дае чыноўнікам спакойна працаваць: наклікае праверкі, прыцягвае ўвагу грамадскасці. Але калі спытаць у каго ў Шчучыне дарогу да яго дома, то пакажа кожны. І дадасць: “Маладзец наш Іванавіч, дае ім прыкурыць!..”
Чытаць далей »
Тэгі: архітэктура, Беларусы, гісторыя, журналістыка

З сынамі Казімірам і Германам
Чытаць далей »
Тэгі: гісторыя, эксклюзыў
артыкул у “Звяздзе” за 7 кастрычніка

Страляйце так, я ад людзей нiколi не адварочваўся…
70 гадоў таму ў вёсцы Парэчча забiлi адраджэнца Палесся Рамана Скiрмунта
Прозвiшча Скiрмунтаў на Палессi згадваюць з павагай i захапленнем. Гэтая дынастыя — дзед, бацька i сын — пераўтварыла звычайныя вёскi сярод балотаў у прамысловы цэнтр усяго рэгiёна. На заводах Скiрмунтаў выкарыстоўвалiся перадавыя тэхналогii. Аляксандр Скiрмунт увогуле лiчыцца аўтарам першага беларускага патэнта. Ягоны ўнук Раман годна працягваў сямейную справу, аднак прыйшоў 1939 год — i новая ўлада моцна не цырымонiлася з ужо былымi панамi. 7 кастрычнiка 1939 года Рамана Скiрмунта забiлi мясцовыя жыхары — па загадзе савецкага камiсара Холадава. Без суда i следства…
Чытаць далей »
Тэгі: гісторыя, журналістыка
Надрукавана ў “Звяздзе” ад 8 верасьня.

Сёння спаўняецца 495 гадоў з дня слаўнай перамогi беларускiх ваяроў — Бiтвы пад Оршай
Сёння, 8 верасня адзначаецца 495 гадоў з дня Аршанскай бiтвы — найбольш слаўнай перамогi ў гiсторыi беларускiх ваяроў. 30 тысяч ваяроў Вялiкага Княства Лiтоўскага блiскуча перамаглi амаль ўтрая большае войска Маскоўскага княства — 80 тысяч жаўнераў!.. Гэтую бiтву старанна замоўчвалi ў савецкi час — як жа так, адна “савецкая краiна” некалi ваявала з iншай!?
Чытаць далей »
Тэгі: гісторыя, журналістыка

Унікальны комін (на здымку — крайні левы), пра які я пісаў неаднойчы, абрынуўся. Гэта адбылося 5 жніўня ўвечары. Па зьбегу акалічнасьцяў я быў у Лошыцы ўсяго за некалькі гадзінаў да гэтага. І , фатаграфуючы комін, падумаць не мог, што гэта будуць ягоныя апошнія здымкі…

А вось такую карціну пабачыў у Лошыцы фатограф “Нашай Нівы” Алесь Пілецкі…
Нагадаю, рэканструкцыю Лошыцкай сядзібы праводзіць фірма “Эльвіра”. Чытаць далей »
Тэгі: гісторыя
|
Апошнія каментары