it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 26

магніты "дзіцячая заМова"!

dz_magnet

замаўляйце да кніжачак ці асобна -- пішыце на labadzenka@gmail.com !

Тэгі:

Jan 24

Новую кнігу Глеба Лабадзенкі збіралі ў мінскім бамбасховішчы

24 января 2013 в 8:19
Ксенія Ельяшэвіч, TUT.BY

Журналіст, блогер і паэт Глеб Лабадзенка ўчора прэзентаваў сваім чытачам яго новую кніжку “Дзіцячая заМова”. Напярэдадні выхаду ўнікальнага выдання мы наведалі друкарню, дзе сваімі рукамі сабралі некалькі экзэмпляраў, а заадно даведаліся, ці збіраецца аўтар падаваць заяўку… ў Беларускі саюз мастакоў.
img_1018

А ўсё пачыналася з некалькіх малюнкаў, што тлумачылі моўныя тонкасці. Спачатку Глеб Лабадзенка намаляваў такую схему жонцы, каб тая нарэшце навучылася адрозніваць і правільна ўжываць словы “цяпер” і “зараз”. Потым чытачы блогу, куды ён выклаў малюнак, пачалі падкідаць свае “задачкі”. Урэшце, калі колькасць малюнкаў пайшла на дзясяткі, аўтар задумаўся пра стварэнне асобнай кніжкі. Вось такім чынам на свет і з’явілася “Дзіцячая заМова” – наглядны маляваны падручнік па беларускай мове для пачаткоўцаў і не толькі. Тут не знайсці ніводнай друкаванай літары - усе выканана ад рукі.
- Кніжку я ўжо прэзентаваў Рыгору Барадуліну (які напісаў да кнігі пасляслоўе,- Аўт.),Васілю СёмухуУладзіміру Арлову. На маю радасць, кнігу яны сустрэлі вельмі цёпла - расказвае Глеб. - Мне вельмі прыемна, што большасць людзей, якая бярэ кнігу ў рукі, сапраўды шчыра вераць, што я гэта ад рукі напісаў і намялавяў, а не ў друкарні гэта друкавалася. Людзі блізкія, і далёкія ад кнігавыдання, адразу, з ходу купляюцца на гэты прыкол. Замаўляюць жа людзі розныя, сустракаюцца нават прадстаўнікі камерцыйных кампаній. Да прыкладу, дырэктар адной з кампаній-правайдэраў Павел Ганчар замовіў ажно 50 асобнікаў.

Падрабіць кнігу, як жартуе аўтар, нават пры жаданні – будзе проста немагчыма. Мы вырашылі праверыць гэта самі ды зведаць на сабе хоць частку складанага тэхналагічнага працэсу. Адправіліся ў новае мінскае выдавецтва “Паперус” пры інтэрнэт-краме Prastora.by ды сабралі сваімі рукамі некалькі асобнікаў. Заадно выведалі ўсе выдавецкія сакрэты.

 

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 23

Мінскі блогер выдаў кнігу без ніводнай друкаванай літары (фота)

Глеб Лабадзенка сабраў 112 вясёлых моўных малюнкаў пад адной вокладкай.

Аўтар: Еўрарадыё 23.01.2013 18:12

 

Пра тое, што такая кніга будзе, Глеб Лабадзенка абвясціў у эфіры Еўрарадыё яшчэ вясной мінулага года. Усё пачалося з таго, што Глеб вывесіў у сваім блогу labadzenka.by некалькі малюнкаў, дзе тлумачыў некаторыя моўныя тонкасці: розніцу між “сабе” і “сябе”, “гаспадаркай” і “гаспадыняй”, “цяпер” і “зараз”.

 

Фота: labadzenka.by

 

Глеб Лабадзенка: “Потым чытачы блогу сталі дасылаць свае “замовы” на той ці гэты сюжэт. А паколькі малюю я, як трохгадовае дзіця, то адразу нарадзілася і назва будучай кнігі  “дзіцячая заМова”. Каб неяк акрэсліць межы праекта, я вырашыў намаляваць 100 малюнкаў”.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 23

Глеб Лабадзенка прэзентаваў «Дзіцячую заМову»
Фота belsat.eu
Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, зроблены ў гэнд-мэйдавым стылі, выйшаў у выдавецтве «Паперус».

Як прызнаецца аўтар, калі ён чакаў нараджэння дзіцяці, то вырашыў самастойна зрабіць кніжку, па якой малеча б вучылася беларускай мове. Першыя малюнкі журналіст выкладаў у сваім блогу, з часам іх набралася на асобнае выданне. «Яна называецца «дзіцячая», бо я малюю, як дзіця, – па іншаму не ўмею. І сам, як расшукваў моўныя

З кнігі вы даведаецеся: для перакладу якіх беларускіх словаў патрэбныя некалькі расейскіх, чым розніцца «пакаштаваць» ад «паспрабаваць», хто мацнейшы – «багатыр» ці «асілак» і шмат што іншае.

Замовіць кнігу можна пакуль толькі ў самога аўтара на labadzenka@gmail.com

Усевалад Шлыкаў, belsat.eu

Тэгі:

Jan 23

zamova

сябры! рады паведаміць, што нарэшце выйшла кніжка "дзіцячая Замова"!

найперш хачу падзякаваць тым, хто яе заМовіў -- а гэта 240 чалавек, якія падпісаліся больш, чым на 720 асобнікаў! гэта неверагодная падтрымка для мяне! паказьнік таго, што гэта некаму трэба!

кніга зробленая ў выглядзе нататніка на спружыне, грубая папера, 2-мм кардонная вокладка, завязачка ))) кожны асобнік сабраны і сшыты ўручную. на руках у мяне яшчэ ня ўвесь наклад, таму найперш кнігу атрымаюць тыя, хто заМаўляў. пазьней тое, што застанецца, паступіць у продаж -- паведамлю дадаткова. бонус для тых, хто заМаўляў -- ніжэйшы кошт кнігі. хоць, прызнаюся, зрабіць гэта было нялёгка, улічваючы найскладанейшы паліграфічны "ручны" працэс.

па ўсіх пытаньнях прашу зьвяртацца на labadzenka@gmail.com

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 07

такія пытанні я атрымліваю практычна штодня, таму мушу коратка патлумачыць сытуацыю.

справа сапраўды зацягнулася больш, чым мне таго хацелася. затрымка зьвязаная з выдавецкім працэсам – утрыманьнем усіх фармальнасьцяў, падрыхтоўкай кніжкі да друку і г.д. апроч таго, у працэсе падрыхтоўкі кніжка была значна дапоўнена, усіх сакрэтаў пакуль раскрываць ня буду )))

перапрашаю, што даводзіцца чакаць кніжачку так доўга. чакаю яе ня меней за вас! але веру, што гэтая затрымка пайшла выданьню толькі на карысьць.

вельмі спадзяюся, што кніжачка стане добрым калядным падарункам )

замовіць сабе кніжачку можна ТУТ

Тэгі:

Oct 06

сябры!

праект "дзіцячая заМова" -- гэта 100 вясёлых малюнкаў пра тонкасці і цікавосткі беларускай мовы. тэмы малюнкаў падказвалі чытачы блога, малюнкі выстаўляліся 100 дзён. прыклады дасяжныя тут

-- як адрозніць "сябе" і "сабе", "гаспадарку" і "гаспадыню", "цяпер" і "зараз"?
-- што такое "усцяж", "імбрык" і "мянташка"?
-- як па-беларуску сказаць "трусы", "бюстгалтер", "изморось", "хлопок" і "машинное масло"?
-- якое беларускае слова перакладаецца пяццю расейскімі?

адказы на гэтыя пытанні -- у кнізе "дзіцячая заМова"!

на сёньняшні дзень кніжка рыхтуецца да друку! яна будзе зроблена ў выглядзе нататніка на спружыне: каб любы аркуш-малюнак можна было лёгка выдзерці і павесіць перад вачыма, каб запамінаць.

у кнізе будзе тузін малюнкаў, якіх не было ў інтэрнэце!

паслямову для кнігі напісаў ад рукі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

рэдактар кнігі -- знаны філолаг Юрась Бушлякоў.

ужо цяпер вы можаце падпісацца на атрыманне кнігі!

для гэтага вам трэба даслаць на мэйл labadzenka@gmail.com :

1. сваё імя і прозвішча
2. свой электронны адрас
3. свой тэлефон
4. колькасць патрэбных вам асобнікаў
5. спосаб атрымання: асабіста (на презентацыі ў Менску) альбо поштаю (у гэтым выпадку пазначце адрас з індэксам)

кошт кнігі складзе прыкладна 35-40 тысяч рублёў

заМоўце сабе! парайце сябрам! лайкніце ў фэйсбуку! прыпасіце на падарунак! прэзэнтуйце знаёмым дзеткам!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

Тэгі:

Sep 02

сябры! гэта 99-ы малюнак, застаўся адзін апошні!

заМоўце сабе кніжку "дзіцячая заМова" ўжо цяпер!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

дзіцячая заМова – маляваны праект www.labadzenka.by
просты шлях да жыцьця без памылак!
усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пачытаць пра канцэпцыю праекта можна ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Sep 01

сябры, якія ўжо падпісаліся на кніжачку "дзіцячая заМова" -- і якія хочуць зрабіць гэта зараз! інфармую пра падрыхтоўку выданьня!

ужо абраная дызайнерская папера і кардон, а таксама спружына, знойдзенае месца друку. цяпер ідзе вёрстка і праца над вокладкаю.

калі ўсё ўдасца як задумана, у кнізе ня будзе ніводнай друкаванай літары. прынамсі, прадмову, зьмест і слоўнік я ўжо напісаў-намаляваў )) слоўнік будзе ўтрымліваць 150 "цікавых" словаў, якія сустракаюцца ў кнізе. бо я ня дужа спадзяюся, што з малюначкаў ўсё адразу зразумела ))

вельмі важная для мяне была думка шаноўнага Рыгора Барадуліна, які прагледзеў усе 100 малюнкаў -- і сёньня па тэлефоне з Вушачаў надыктаваў мне сваю пасьлямову для кніжачкі. пра такое можна было толькі марыць! гэта -- найлепшае дабраславеньне для мае працы.

шаноўны і аўтарытэтны філолаг Юрась Бушлякоў скончыў вычытваньне малюнкаў і тэкстаў -- і дзе-нідзе падправіў мае сьмелыя моўныя фантазіі, прывёўшы іх да парадку. так што чытачы кнігі атрымаюць абсалютна дасканалыя ў моўным плане малюнкі, якія можна будзе паказваць нават настаўніцам у школе ))

-----

нагадаю, што "дзіцячая заМова" -- гэта 100 вясёлых малюнкаў пра цікавосткі беларускай мовы.

заМоўце сабе кніжку "дзіцячая заМова" ўжо цяпер!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пачытаць пра канцэпцыю праекта можна ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Aug 22

сябры! гэта 96-ы малюнак, засталося ўсяго 4!
заМоўце сабе кніжку "дзіцячая заМова" ўжо цяпер!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

дзіцячая заМова – маляваны праект www.labadzenka.by
просты шлях да жыцьця без памылак!
усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пачытаць пра канцэпцыю праекта можна ТУТ і ТУТ

Тэгі: