it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 25

charniauski

28 лютага, 18.00, Сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3)

на вечарыне будзе ўнікальная магчымасьць атрымаць кнігу спадара Міхася, якую ён вельмі прагнуў выдаць перад сьмерцю. ужо калі Міхася Чарняўскага ня стала, гэтую ідэю давёў да канца ягоны аднадумца Алесь Мазанік.
ахвяраваньні за кнігу пойдуць ў падтрымку сям'і выдатнага Беларуса.

падрабязьней пра кнігу і ініцыятыву ТУТ

Тэгі:

Jan 27

humianiuk

знайшоў у сваім архіве такі вось здымак Юрыя 2003 году.
вечная памяць Паэту!

Тэгі: ,

Jan 24

паводле інфармацыі Беларускай нацыянальнай памяці:
Лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага.
Запрашаем прыняць удзел у традыцыйным лыжным рэйдзе ў вёску Мастаўляны.
2 лютага - Дзень Народзінаў Кастуся Каліноўскага, Беларуская Нацыянальная Памяць заклікае далучыцца да акцыі ўшанаваньня Нацыянальнага Героя Беларусі.
Вёска Мастаўляны знаходзіцца ў Польшчы, на мяжы з Беларусьсю, пабач з памежным пераходам Баброўнікі.
Просім усіх жадаючых скантактавацца з намі праз e-mail: bielarus.np@gmail.com, каб удакладніць тэхнічныя пытаньні. Запрашаем прыняць удзел у лыжным рэйдзе!
Вечная слава і памяць Героям!

паводле Белсату:

На мапе можна знайсці ілюстрацыі ды тэксты пра беларускія мясцовасці, звязаныя з паўстаннем, яго кіраўніком і ўдзельнікамі.

Сёлета – 150-я ўгодкі паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Мапу стварылі чацвёра ўдзельнікаў ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» з дапамогаю сервісу maps.google.com. Яна дазваляе зацікаўленым не толькі праглядаць інфармацыю, але і разам дапаўняць ды дапрацоўваць яе. Таму стваральнікі звяртаюцца да гісторыкаў і краязнаўцаў з просьбаю зрабіць мапу паўстання як мага больш дакладнаю або нават стварыць уласную.«На сёння пазначаныя каля 150 мясцовасцяў, якія маюць дачыненне як да асобы Кастуся Каліноўскага, гэтак і да паўстання 1863 года ды яго ўдзельнікаў. Можна знайсці таксама гарады, у якіх сёння ёсць вуліцы, названыя ў гонар кіраўніка паўстання. Меткі зроблены трыма колерамі: чырвоным, сінім і зялёным адпаведна», – зазначае кіраўнік «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль Міхнавец.

Гэта першая інтэрактыўная мапа паўстання. Яна створаная на падставе звестак з навуковай літаратуры ды інтэрнэт-крыніцаў. «Мы ставілі прыблізныя месцы, бо шмат якія звесткі – супярэчлівыя ці недакладныя», – тлумачыць Анатоль Міхнавец. Сэрвіс «Google» дазваляе дакладна вызначыць каардынаты помніка, будынку або магілы, стваральнікі спадзяюцца на дапамогу зацікаўленых.

Дарэчы, паводле кіраўніка «Беларускай нацыянальнай памяці», палякі ідэю з мапаю, прысвечанаю паўстанню, ажыццявілі яшчэ ў 1910-я гады. Узнікла, яна, натуральна, у папяровым варыянце. Сёння ў Беларусі гэтая дата на афіцыйным узроўні не адзначаецца, а за 150 гадоў так і не было створана ніводнай навуковай мапы паўстання, якая магла б стаць падставаю для інтэрактыўнай.

Свае заўвагі ды прапановы наконт мапы можна дасылаць на электронны адрас «Беларускай нацыянальнай памяці»: bielarus.np@gmail.com.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Тэгі: ,

Jan 21

Глеб Лабадзенка, для tut.by

Тодар Кашкурэвіч – этнакультуролаг, мастак, дудар, рэканструктар дуды (рускія называюць гэты інструмент “волынка”). Сын народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча. Паўтара года таму Тодар, прыроджаны мінчанін, з’ехаў жыць у Ракаў. Паліць печ, сячэ дровы, глядзіць агарод. Кашкурэвіч – вядомы не толькі ў Беларусі стваральнік дудаў. Для таго, каб зрабіць сваю галоўную дуду, ён рытуальна забіў казу на Каляды – і з яе скуры змайстраваў інструмент.

Тодар Кашкурэвіч

25 студзеня (пятніца) у межах цыклу публічных лекцый Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) Тодар Кашкурэвіч прачытае лекцыю “Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе”, дзе распавядзе, ці ёсць месца ў бетонных каробках рэчам, якія складалі жыццё нашых продкаў доўгія стагоддзі і тысячагоддзі. Лекцыя адбудзецца ў Беларускім саюзе дызайнераў (Брылеўская, 14), пачатак у 18.30, уваход вольны. Напярэдадні лекцыі – невялікая гутарка з Тодарам Кашкурэвічам.


Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 07

yocar_15
нядаўна, калі я рабіў інтэрвію з дызайнэрам Ігарам Герасіменкам, зайшла гаворка пра адмысловую канструкцыю дзьвярэй, якую вынайшаў спадар Ігар, і якую ўжылі ў канцэпт-кары расейскага Ё-мабіля. мне стала вельмі цікава, што ж там за дзьверы -- і вось, удалося знайсьці іх падрабязныя здымкі ў інтэрнэце. усе фота ўзятыя адсюль

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30

seviarynec

нагадваю, што напісаць Паўлу можна на адрас:

Павел Канстанцінавіч Севярынец, 225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі рн, в. Куплін, ПУАТ-7;

адрасы астатніх палітвязьняў:
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 29

у пачатку -- кранальныя кадры, як Літвінковіч з Кандрацюком зьезьдзілі ў Жодзіна ад Жэнявай сям'і

Тэгі: ,

Dec 29

Тэгі: ,

Dec 29

pashpart01

чытач блога Мікола Жукоўскі падзяліўся сваім досьведам:

Вітаю,Глеб.

Пару дзён назад зьдзейсьніў міні патрыятычны акт. Зараз пятай графы ў пашпарце няма, але ў пашпартным стале па рэгістрацыі дармова можна атрымаць такое вось кляймо. Пры сабе мець толькі пасьведчанне аб нараджэнні. Праўда,шкадую,што не папрасіў на мове нац.меньшасьці.

Будзьма Беларусамі!

Тэгі:

Dec 08

Тэгі: ,