it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 06

niunka

Хведар Нюнька -- старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы, сябра прэзыдыюму Рады БНР.

шчыра віншую гэтага сьветлага і адданага чалавека з такой паважнай датаю! Хведар Нюнька-- прыклад, які мусіць быць беларус. і ня толькі ў 85 год, а ўвогуле!

прапаную вашай увазе нашую гутарку са спадаром Хведарам чатырохгадовай даўніны

Тэгі: ,

Apr 05


спасылку даслаў чытач Віталь Бандарэнка

Тэгі: , ,

Apr 05

Ксёндз з Расіі Даніла Мыслянцаў прапаведуе толькі па-беларуску і ведае свой радавод аж да каралеўскіх часоў

Перадрук з Еўрарадыё

Ксяндза Данілу найчасцей параўноўваюць з Максімам Багдановічам. Падобны ўзрост – 27 гадоў. Падобная сітуацыя – вельмі доўга жыў у Расіі (нарадзіўся ў Пермі), але прасякнуўся беларушчынай. Ксёндз Даніла да нядаўняга часу служыў у Паставах, але быў пераведзены ў касцёл у Друі (Браслаўскі раён) XVII стагоддзя.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 30

Алесь Лось на цымбалах грае музычную кампазіцыю ад Восіпа Казлоўскага з в. Іжа.1895 г.н. Запісана ў 1987 г. А. Ласём.

пазычана адсюль

Тэгі: ,

Mar 26

Аляксандр Класкоўскі ў размове не аднойчы называў сам сябе “стары”, хоць мае ўсяго 54 гады. Але, падумаць толькі, некалі ён прымаў на працу маладых Валянціна Жданко, Алену Ціхановіч, Алега Груздзіловіча, Віталя Цыганкова, Алеся Ліпая — цяпер эліту нашай журналістыкі…

45

Ужо да трыццаці год Класкоўскі паспеў папрацаваць галоўным рэдактарам часопіса “Парус”, які дасягнуў тады накладу мільён асобнікаў (!), у трыццаць узначаліў газету “Знамя юности”, якая пры ім узняла наклад да 800 тысяч (!). Потым быў намеснікам галоўнага рэдактара легендарнай “Народнай газеты” часоў Іосіфа Сярэдзіча, потым — адным з распрацоўшчыкаў праекта і першым галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты Naviny.by.

Але пагутарылі мы, натуральна, не толькі пра гэта. І пра слэнг Класкоўскага, круты нават для студэнтаў. Пра падабенства журналістаў да малпаў. Пра трох сыноў, дачку і двух жонак. Пра прадзеда, дзеда і бацькоў. І, вядома, пра інтэрнэт-троляў.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 26

niakliaeu
Сяргей Шапран, часопіс Абажур

Ужо становіцца звыклым, што паэт Уладзімір Някляеў апошнім часам піша пераважна прозу.

Калі не браць у разлік невялічкія апавяданні пачатку 1970-х, дык някляеўская проза пачалася з другой паловы 1980-х гадоў з фантасмагарычна-дакументальнай прыпавесці «Вежа». Аднак калегі-літаратары, палічыўшы «Вежу» ўсяго толькі «выбрыкамі» паэта, асаблівай увагі першаму яго вялікаму празаічнаму досведу не надалі, што, зрэшты, Някляева не спыніла. Асабліва плённым стаў у гэтым сэнсе «эміграцыйны» перыяд, калі былі напісаныя многія апавяданні, аповесці і нават раман пад назвай «Лабух»…

І вось пад самы фінал 2012 года выдаўцом А. А. Калошам надрукаваны новы твор Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», вызначаны ім самім як «менскі раман». Падзагаловак невыпадковы, бо Менск у творы — такая ж дзейная асоба, як і тыя персанажы, якія ў гэтым горадзе жылі ці яшчэ жывуць. Прычым падзеі адбываюцца ў двух храналагічных вымярэннях — у пачатку 1960-х і ў нядаўнім часе, дакладней — у 2010–2011 гады, што філасофскі аўтарам абгрунтавана: пазаўчарашнія падзеі могуць знайсці нечаканы працяг у дні заўтрашнім. І хоць думка, вядома, не новая, затое яе ўвасабленне ў рамане — арыгінальнае і часам зусім неспадзяванае. Невыпадкова твор ужо атрымаў літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 22

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

у 2007 годзе туя была такой туйкай.

але час ідзе і...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 12

Глеб Лабадзенка, для mediakritika.by

Беларуская служба Польскага радыё працуе ад 1992 года. Нязменным кіраўніком рэдакцыі застаецца беларуска з Падляшша Ніна Баршчэўская – прафесарка, доктарка філалогіі, загадчыца кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Хто сёння слухае радыё – і нават піша туды лісты? Чаму ў радыё няма акрэдытаваных карэспандэнтаў у Беларусі? Навошта палякам распавядаць беларусам па-беларуску пра Беларусь? Пра ўсё гэта мы гутарым са спадарыняй Нінай Баршчэўскай у варшаўскай рэдакцыі Беларускай службы Польскага радыё.

 

“Як некаторыя кажуць, здалёк лепш відаць!”

 

Спадарыня Ніна, часта даводзіцца чуць, што радыйны фармат зжыў сябе, сыходзіць у нябыт. Хто яны – слухачы Беларускай службы Польскага радыё?

Ніна Баршчэўская: Гэта вельмі розныя людзі. З лістоў мы ведаем, што нас слухаюць і студэнты, і людзі больш сталага веку. Адпаведна – нашая праграма для ўсіх, а не для нейкай вылучанай групы грамадства. Мы калісьці праводзілі анкетаванне сярод слухачоў – і выявілася, што гэта ў сярэднім асобы з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 40 гадоў. Мне б хацелася, каб наша радыё было для ўсіх беларусаў. Бо гэта – голас Польшчы, які ідзе ў Беларусь. Што да радыйнага фармату, то асабіста я вельмі люблю слухаць радыё – нават больш, чым глядзець тэлевізар. Гэта прываблівае – чуць голас і не бачыць чалавека, толькі ўяўляць яго…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 08

Глеб Лабадзенка, для mediakritika.by

Абмяркоўваць якасць тэлебачання, хваліць яго ці ганіць можа кожны. Аднак цікава пачуць, што думае пра сучаснае беларускае тэлебачанне прафесіянал. Асабліва, калі гэты чалавек 12 гадоў (1978-1990) узначальваў беларускае Дзяржтэлерадыё – Генадзь БУРАЎКІН. Ці глядзіць Генадзь Бураўкін беларускае тэлебачанне? За што крытыкуе яго? Як было з прапагандай у іх час? Гэтыя пытанні мы задалі самому Генадзю Мікалаевічу.

 

“Апошні раз мяне запрашалі на БТ яшчэ ў мінулым стагоддзі”

Генадзь Мікалаевіч, Вы глядзіце беларускую тэлевізію?

Генадзь Бураўкін: Гляджу вельмі мала – у асноўным, інфармацыйныя праграмы і спорт. Хвалююся за БАТЭ, Азаранку, Домрачаву, Герасіменю… Што датычыць іншых праграм нашага тэлебачання – то я толькі зрэдзьчасу ўключаю тэлевізар – калі ідзе нешта такое, што мяне цікавіць. Скажам, фестываль беларускай песні, свята беларускай культуры, юбілеі нашых майстроў мастацтва… Часамі гляджу некаторыя фільмы. Сучасную бяздарную пошлую папсу не выношу, тупы жарабячы гумар – таксама. Маральная і палітычная пазіцыя многіх праграм тэлебачання мяне проста шакуе. Мне здаецца, раней былі хоць нейкія спробы аналізу – эканамічных спраў, палітычных з’яў… Цяпер жа – нічога няма. Такое ўражанне, што не хочуць, каб людзі задумваліся, прымалі для сябе нейкія рашэнні. Часам прыходзіць нават грэшная думка – ці не прыйшла пара збіраць “нюрнбергскі працэс” – і судзіць тэлебачанне?.. За тое, што разбэсціла грамадства; падтрымлівае самае горшае, што ёсць у людзях… А яшчэ я бачу ўнікальны непрафесіяналізм тэлебачання. Не відно асоб – а на экране мусяць быць цікавыя асобы, якіх хацелася б слухаць. Усе гэтыя каментатары і аглядальнікі накшталт Пракопава – гэта жах: людзі нахабныя, маладасведчаныя, злосныя, ваяўнічыя!..
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 02

Руслан Равяка, Наша Ніва

Вядомы распаўсюднік беларускіх кніжак павінен да 18 сакавіка сплаціць штраф памерам больш за 6,5 тыс. даляраў.

Алесь Яўдаха мае патрэбу ў дапамозе
 © Фота Сяргея Гудзіліна

Калі штраф не будзе выплачаны цягам месяца, арыштаваную маёмасць Алеся Яўдахі (сістэмны блок камп’ютара, забраны падчас ператрусу) пусцяць з малатка. Таксама будуць канфіскаваныя апісаныя раней рэчы: манітор, друкарка, аўдыёсістэма да камп’ютара. «Калі судовыя выканаўцы знойдуць яшчэ што вартае апісання, таксама апішуць, — кажа Алесь Яўдаха. — Калі грошай ад іх рэалізацыі не хопіць для пагашэння штрафу (а іх дакладна не хопіць), накіруюць выканаўчы ліст на працу, каб вылічвалі 50% з заробку».

Ахвотным дапамагчы трэба звяртацца да самога Алеся на мэйл:ales.jaudacha@gmail.com

Нагадаем, што Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту беларускія кнігі, у тым ліку вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Наезд на яго пачаўся пасля таго, як ён стаў распаўсюджваць і кнігу «Маладафронтаўцы». У ягонай дзейнасці падатковая інспекцыя і Дэпартамент фінансавых расследаванняў угледзелі незаконнае прадпрымальніцтва, завялі справу і перадалі яе ў суд, які пачаўся ў 2011 годзе.

У ліпені 2012 года Алесь Яўдаха быў пакараны годам абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы (г.зв. «хатняя хімія», тэрмін пачаў адбываць з 15 кастрычніка 2012). Таксама было пастаноўлена спагнаць з яго 54 млн 536 тыс. 600 рублёў кампенсацыі шкоды і 2 млн 726 тыс. 830 рублёў дзяржаўнай пошліны.

30 кніжак «Маладафронтаўцы», праз якія і пачаўся пераслед Яўдахі, суд пастанавіў знішчыць.

Руслан Равяка

Тэгі: