it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 05

b4
Юрася ня стала ўчора ўвечары. ён змагаўся з падступнай хваробай некалькі год -- у Менску, Празе, Ерусаліме, Мюнхене... 18 траўня, калі дактары наўпрост сказалі, што засталося мала часу, ён неадкладна вярнуўся на Радзіму.

23 траўня мы бачыліся апошні раз -- наведалі яго з жонкай і сынам. жонка сьпякла ўлюбёны Юрасёў торт, якім мы яго частавалі ўзімку ў нас у гасьцях. Юрась пасядзеў з намі з гадзінку, жартаваў, гутарыў.
а літаральна праз чатыры дні ягоны стан пагоршыўся і стаў крытычны.

ня буду тут пісаць тое, што звычайна кажуць, калі чалавек памірае. дзякаваць Богу, я пасьпеў шмат-шмат разоў сказаць гэта Юрасю асабіста -- што люблю, шаную і дзякую яму.

і я рады, што адна з такіх падзякаў у студзені моцна падтрымала яго.
бывай, дружа!

b5

Тэгі: ,

траўня 29

Тэгі: ,

траўня 29

damel

 

12 чэрвеня ў 19.00 Музычны салон музея гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў запрашае на прэзентацыю унікальнай карціны-іконы мастака нумар адзін у Беларусі XIX стагоддзя - Яна Дамеля. Абраз Святога Язэпа з Дзіцяткам Ісусам будзе выстаўлены ў Белай гасцінай палаца.

Трохметровае палатно будзе дэманстравацца пад арганную музыку ў выкананні арганісткі Полацкага Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай. Прагучаць творы Баха, Букстэхудэ, Сабадзіні, Цыполі, Бельмана і Ліста. Кошт квітка 45 тысяч рублёў. Пасля прэзентацыі ў палацы палатно адправіцца назад у касцёл вёскі Вішнева і зойме там пачэснае месца над галоўным алтаром.

Нагадаем, 200-гадовы ўнікальную для Беларусі абраз знайшоў вернік гомельскага рыма-каталіцкага касцёлаАнатоль Шчучко і прывёз на рэстаўрацыю ў Гомель.

паводле Catholic.by

Тэгі: ,

траўня 27

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, TUT.BY

Аляксандр Чубрык – эканаміст, дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ. 30 траўня (чацвер) у межах цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і свету”) Лятучага Універсітэта спадар Чубрык прачытае публічную лекцыю “Беларускія пошукі росту, альбо Эканоміка паводле Эклезіясту”. Пачатак ў 18.30, месца правядзення – канферэнц-зала гатэля “Еўропа” (Інтэрнацыянальная, 28). Уваход вольны!

Напярэдадні лекцыі мы паразмаўлялі проста пра складанае.

chubryk2

“Мова – вельмі істотная рэч, частка маёй цэласнасці”

Спадар Аляксандр, ёсць распаўсюджаны стэрэатып, што беларускамоўныя людзі – гэта гуманітарыі: філолагі, пісьменнікі і г.д. Вы, эканаміст, свой блог на сайце адной папулярнай расейскамоўнай газеты вядзеце мала таго што па-беларуску, дык яшчэ і “тарашкевіцай”! Чаму так сталася, што для эканаміста пытанне мовы настолькі важнае?
Аляксандр Чубрык: Эканаміст – гэта прафесія. А чалавек – хто ты ёсць. Для мяне мова – вельмі істотная рэч, частка маёй цэласнасці. Як эканаміст я шмат больш расейскамоўны. Але калі трэба напісаць калонку для шырокага чытача, то свае думкі мне прасцей выказаць па-беларуску. Бо так я адчуваю. Калі нараджалася дачка, а потым сын – я вырашыў, што буду размаўляць з імі выключна па-беларуску. Матывацыя простая: адкуль дзеці яшчэ вывучаць родную мову? Хоць у іншых кантактах я дзвюхмоўны чалавек. Мая маці –  настаўніца, тата – былы чыноўнік, збольшага расейскамоўныя людзі. Памятаю, як у вёсцы брат казаў: “Пайшлі агрэста надзярэм”. А я папраўляў яго: “Гэта не агрэст, гэта “крыжовник”! Але ж пасля стаў усведамляць, што да чаго. Пачытаў Караткевіча, Ермаловіча... І мова сталася для мяне гарманічнай, сталася часткай мяне.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 25

bur3

bur1

bur2

Тэгі: , ,

траўня 22

baradulin2

Павел Падкарытаў -- бізнэсовец і мецэнат. сам з Екацярынбургу, але карані мае беларускія, як і прозьвішча па бабулі -- Бераговіч.
адчуўшы пакліканьне да каранёў, яшчэ ў Расеі вывучыў беларускую мову. першай прачытанай па-беларуску кнігай стала "Дажыць да зялёнай травы" -- ліставаньне Быкава з Барадуліным.

і вось у Менску адбылася прыкментая сустрэча )

Тэгі: ,

траўня 21

“Будзьма!” прэзентуе канцэпт “Культура паляпшае жыццё”

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” прадстаўляе шырокай грамадскасці новы канцэпт – “Культура паляпшае жыццё”. Гэты лозунг ужо добра знаёмы наведнікам рэгіянальных ток-шоў і кірмашоў праектаў, якія ладзіць кампанія па ўсёй краіне. За афіцыйным стартам праекта нас чакаюць новыя актыўнасці, якія не толькі прадэманструюць, што менавіта культура паляпшае жыццё, але і дадуць канкрэтныя прыклады таго, як гэта адбываецца.

Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская так каментуе новы старт: На нашу думку, гэты слоган найбольш адпавядае таму, чым займаецца кампанія.  Як вядома, наша мэта ў паглыбленні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. У пачатку года мы правялі сацыялагічнае апытанне, паводле якога больш за 60 % беларусаў лічыць, што культура паляпшае жыццё, але траціна  з іх не можа адказаць, як. А тыя, хто ведаюць, як, у асноўным успрымаюць культуру як культуру стасункаў (ветлівасць), культуру побыту (чыстыя вуліцы), ці мастацкую  культуру. Мы ж хочам данесці, што культура – гэта ўсё, што складае нашае жыццё, і гэта тое, як мы думаем, на якія каштоўнасці мы абапіраемся. Гэта фактычна сістэма каардынатаў кожнага чалавека. Вось гэтую стваральную функцыю культуры мы імкнемся падкрэсліць у кожным праекце, кожным мерапрыемстве”.

KulturaPaliapszaeZhyccio

Раскрыццё мэсэджу кампанія распачынае серыяй адметных відэаролікаў, у якіх героі – паспяховыя, кожны ў сваёй сферы, людзі – распавядаюць  пра тое, якім чынам культура змяніла іх жыццё і зрабіла іх рэальнымі трэндсэтэрамі ў медыйным і грамадскім жыцці. Наступны крок – зняць стэрэатып адносна слова “культура” і раскрыць яго маштабнасць, што найперш мяркуецца зрабіць праз вялікую серыю (40!) інтэрв’ю з выбітнымі беларусамі.

Каардынатар кампаніі Ніна Шыдлоўская: “Важна адзначыць, што фраза “Культура паляпшае жыццё” ўжо добра знаёмая наведнікам рэгіянальных ток-шоў і “Кірмашоў праектаў”, якія ладзіць кампанія па ўсёй Беларусі  з восені 2012 года. Правёўшы шэраг мерапрыемстваў у рэгіёнах, мы пабачылі, што шматлікія цікавыя ідэі і ёсць па сутнасці адказам на пытанне: якім чынам культура можа палепшыць жыццё ў канкрэтным месцы, у канкрэтны час. Калі ідэя становіцца рэальным праектам, тады да яе далучаюцца іншыя людзі, з’яўляюцца аднадумцы, і гэта прыносіць вялікую карысць і асобна ўзятаму гораду, і кожнаму чалавеку, і ўсёй краіне. Таму галоўная мэта новай камунікацыйнай стратэгіі кампаніі “Будзьма беларусамі!” – змена стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве”.

Он-лайн прэзентацыя новага канцэпту пачынаецца чатырма крэатыўнымі відэа-ролікамі, якія па чарзе будуць прадстаўленыя шырокаму гледачу. Першым у прадстаўленні канцэпту “трымае ўдар” і выводзіць ідэю на шырокія экраны герой роліку нумар адзін – вядомы беларускі баец Віталь Гуркоў.  Следам за ім у нечаканым ракурсе на экранах з’явяцца аніматар Юлія Рудзіцкая і (у выглядзе, пазбаўленым гендарных стэрэатыпаў!) рэкламіст  Сяргей Скараход. Закрые відэа-серыю чацвёрты ролік, у якім нас чакае сапраўднае папуры беларускіх зорак, што падзеляцца сваімі досыць нечаканымі думкамі і падыходамі адносна беларускай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

А штотыдзень, кожную сераду, пачынаючы з 22 траўня, на сайце кампаніі budzma.org будуць з’яўляцца нечаканыя, адметныя думкі знакавых людзей з розных сфераў у адмысловым  журналісцкім праекце. Сустракайце: Культура Паляпшае Жыццё! 

Тэгі: , ,

Apr 18

Андрэй Хадановіч - бадай, самы вядомы сучасны беларускі паэт і перакладчык. Да таго ж - абраны на трэці тэрмін старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра.

Фото: Глеб ЛАБАДЗЕНКА, TUT.BY

 

26 красавіка (пятніца) а 18.30 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску (Харужай, 25/3) Андрэй Хадановіч прачытае публічную лекцыю “Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы” - пра беларускія пераклады. Ладзіць лекцыю Лятучы Універсітэт у межах цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і свету”). Уваход вольны!

На лекцыі спадар Хадановіч абмалюе сучасны стан беларускага перакладу. Пакажа сваю новую кнігу выбраных перакладаў. І нават заспявае некалькі перакладаў пад гітару. Прыходзьце, будзе цікава!

“Мая новая кніжка - з небяспечнай для астматыкаў назвай!”

- Андрэю, я так разумею, што тэму лекцыі вы падгадалі якраз пад выхад новай кнігі?

 

Андрэй Хадановіч: “Гэта не будзе прэзентацыя кнігі, але кніга сапраўды будзе прадэманстраваная ў часе лекцыі. Гэта мая кніжка выбраных перакладаў “Разам з пылам” - як пажартаваў Міхась Скобла, з небяспечнай для астматыкаў назвай! Выбранае з сямі моваў - ад старажытных рымлян да сучасных украінцаў і ўсё, што паміж імі: сёе-тое з французскай (Віён, Нэрваль, Бадлер, Рэмбо, Малармэ, Апалінэр), з ангельскай (Джон Дон, Эдгар По, Эмілі Дыкінсан, Ейтс, Паўнд, Одэн), крышачку з нямецкай (Рыльке, а таксама тэкст славутай “Лілі Марлен”), болей з польскай (Галчыньскі, Мілаш, Герберт, Бараньчак, Крыніцкі), з расейскай (Мандэльштам, Айгі, Бродскі, Седакова) і з украінскай (некалькі сучасных паэтаў - найперш Андруховіч і Жадан). Асобнай размовы заслугоўваюць паэты-спевакі, чые тэксты ўвайшлі ў кніжку: Леанард Коэн (з ангельскай), Серж Гензбур (з французскай), Яцак Качмарскі (з польскай). Я вырашыў абмежавацца тымі аўтарамі, якіх (хоць бы і з дапамогай слоўнікаў і спецыялістаў) магу перакладаць з арыгіналу. Кніжка рыхтавалася каля 10 год. Можа, і добра, што яна не выйшла пяць гадоў таму ці тры гады таму - за гэты час яна істотна перарабілася, дапоўнілася”.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 10

з альбому "Сьпевы Беларусі" (2008)
выконвае Марыя Дуда

Тэгі: ,

Apr 09

gen01
скан з кнігі "Лісты з Зэльвы" (Гарадзенская бібліятэка, 2012, укладальнік Міхась Скобла)
Чытаць далей »

Тэгі: ,