it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 16

aut2
здымак даслаў Віталь Гуркоў
годны адказ калхозьнікам з расейскім трыкалорам!

Тэгі:

Dec 11

даслана ЗБС "Бацькаўшчына"

paustannie

150 гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага беларусы ўшаноўвалі цягам усяго 2013 года. Мерапрыемствы, канферэнцыі і прэзентацый кніг, прысвечаныя гэтаму слаўнаму юбілею, прайшлі ў Беларусі, Літве, Польшчы.

 

Ідэі, словы паўстанцаў луналі цягам года ў паветры ды натхнялі на годныя ўчынкі. Таму абсалютна лагічна, што сярод беларусаў нарадзілася грамадская ініцыятыва ўшанаваць памяць касінераў, усталяваўшы помнік. Так, у вёсцы Слабодка Астравецкага раёна паўстаў гранітны помнік у выглядзе мяча, уваткнутага ў зямлю. Помнік прысвечаны паўстанцам 1863 года і зроблены выключна на прыватныя сродкі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 04


аўтар праекта Алена Верашчагіна, відэа АДСЮЛЬ

Тэгі: ,

Dec 03

3 сьнежня -- міжнародны дзень людзей з абмежаванымі магчымасьцямі

"Праблемы трэба не хаваць, а вырашаць"

Зоя ХРУЦКАЯ, Настасся РОЎДА, Рэгіянальная газета

АЛЯКСАНДР ПЕРАКАНАНЫ, ШТО ЛЮДЗЯМ З АБМЕЖАВАНЫМІ МАГЧЫМАСЦЯМІ НЕ ТРЭБА ХАВАЦЦА, А ВАРТА ІМКНУЦЦА ПАЛЯПШАЦЬ УМОВЫ ЖЫЦЦЯ.

Маладзечанец Аляксандр 20 гадоў чакаў кватэру, а калі атрымаў, то пабаяўся ў яе заехаць.

− Мне патэлефанавалі, сказалі,  што кватэра ў 11-м мікрараёне размешчаная ў сацыяльным доме: тут  жывуць шматдзетныя сем’і, сіроты, інваліды. Летам тут столькі дзяцей! Двое нованароджаных у нашых суседзяў. Паабяцалі, што ўсё будзе адаптавана, змагу свабодна катацца. Пасля “Дажынак” у 2011 годзе ў снежні я прыехаў глядзець кватэру. Як убачыў, што ля ўвахода ў пад’езд такія прыступкі, ніякага пандуса, дык мне і ў кватэру ісці не захацелася.Тады Аляксандр напісаў ліст на імя старшыні райвыканкама, у якім апісаў, чаму новае жыллё для жыцця нязручнае. І ўжо праз месяц, у студзені 2012 года, яму адаптавалі ванну і туалет: расшырылі дзверы і прыбралі парог, каб у пакоі можна было свабодна заехаць на вазку.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 30

відэа Радыё Свабода

Тэгі: ,

Nov 29

minsk_1991

здымак адсюль

Тэгі:

Nov 28

Да свайго хуткага 80-годдзя Саюз беларускіх пісьменнікаў зладзіў падвойную імпрэзу.

Перадрук Еўрарадыё

Першае — адкрыццё выставы ўнікальных пісьменніцкіх рэчаў, прысвечанай уласна хуткаму 80-годдзю найстарэйшай беларускай творчай арганізацыі. Другое — прэзентацыя календара “Першапачатак”, дзе беларускія аўтары паўсталі ў постацях герояў нацыянальнай міфалогіі.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч кажа, што спачатку планавалі проста прэзентаваць календар, без выставы. Але потым дырэктар музея спадар Алег Рыжкоў прапанаваў стварыць такую часовую экспазіцыю з унікальных асабістых рэчаў нашых класікаў.

Заява Уладзіміра Караткевіча на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў

Барыс Пятровіч: “Вядома, у першую чаргу думалі пра тых, каго сярод нас ужо няма. Гэта Васіль Быкаў, Іван Шамякін… Але падумалі, што варта прадстаўляць і пісьменнікаў, якія апошнім часам забытыя дзяржавай, але якія працуюць і ствараюць. Таму мы таксама ўзялі пэўныя экспанаты з хатніх архіваў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча”.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 22

Неверагодная гісторыя кахання вядомага палітыка і прыгажуні Вольгі Шылак – у эксклюзіве Еўрарадыё.

Перадрук з Еўрарадыё

Тут было ўсё: спачатку яна адмовіла яму, потым Павел заявіў, што яны могуць быць сябрамі… Спатканні без кветак, прызнанне ў каханні пад вадой, першы пацалунак у спецкамендатуры… Самі закаханыя жартам завуць гэтую гісторыю "санта-барбарай"!..

“Вох!.. сапраўдная беларусачка!..”

… А пазнаёміў пару журналіст Кастусь Шыталь 5 гадоў таму. Вядомы апазіцыянер і былы палітвязень Павел Севярынец характарызуе яго як чалавека, які “здаў тэст па гісторыі Беларусі на 100 балаў са 100”. Павел у той час наймаў кватэру ў Мінску супольна з Шыталем. І Кастусь запрасіў дзвюх знаёмых першакурскніц дахаты на прагляд фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.

Павел Севярынец: “Калі я выйшаў са свайго пакоя і ўбачыў дзвюх дзяўчат, то паглядзеў на Волечку – і першае маё было такое: “Вох!.. сапраўдная беларусачка!..”
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 21

kupala1919


СПАМПАВАЦЬ


СПАМПАВАЦЬ

пазычана з сайту "Архівы Беларусі"

а вось тут можна паслухаць ГОЛАС ЯКУБА КОЛАСА

Тэгі: ,

Nov 14

Кампанія «Будзьма беларусамі!» пачынае тэатральны сезон «Захапленняў»

 

«Будзьма беларусамі!» працягвае мультымедыйны праект «Захапленні» і прэзентуе другі сезон прыцягальных гісторый. Першы сезон праекта паспяхова прайшоў у 2012 годзе і сабраў болей за 160 тысячаў наведванняў матэрыялаў агулам. Гэтым разам у серыі незвычайных рэпартажаў возьмуць удзел беларускія акцёры, рэжысёры, драматургі, асвятляльнікі, білецёры, грымёры, мастакі па касцюмах і сцэнографы — тыя людзі, без якіх не было б беларускага тэатру.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,