it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 31

damejka1
фота з Вікіпедыі

Тэгі:

Jan 26


відэа Радыё Свабода

Тэгі: , ,

Jan 25

Верш пра Вільню. Ці ўсе ведаюць, якая ў ім ёсьць загадка (недакладнасьць)? )

bulhak

 

фота Яна Булгака

За дахамі места памеркла нябёс пазалота;
Паветрэ напоена ціха гусьцеючым мрокам;
Ўжо відна, як іскры зьлетаюць с трамвайнаго дрота,
Як зоркі гараць і зрываюцца у небі далёкам.

Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара;
Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;
Ўкруг тоўстаго шкла яна ўёцца як лёгкая хмарка.
А к сьветлу прабіцца ня можэ і томіцца марна.

І ўспомініў я час: срэдзь восеннай нахмурэнай ночы
Музыка зайграла, агні у вышыне запылалі,
Ўдыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы...
Мы к сьветлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі.

Тэгі:

Jan 24


Размова Жбанкова, Белсат

Тэгі: , ,

Jan 22

перадрук з сайта Музея Янкі Купалы
dubrovno_yanka-kupalaБольш трыццаці гадоў жыццё і творчасць Янкі Купалы былі цесна звязаныя са сталіцай Беларусі, горадам Мінскам. Сённяшні Мінск мае іншае сучаснае аблічча, змяніліся назвы вуліц і плошчаў, наогул, значна памяняўся план горада. Але па старых картах, па працах гісторыкаў і даследчыкаў, знойдзеных у архівах, мы можам узнавіць Мінск канца ХІХ - пачатку ХХ ст. і прайсціся Купалавымі сцежкамі.

Відзен горад здаля,
Горад Мінск стары,
Пнуцца важна к небу
Коміны, муры.

(Янка Купала "Над Свіслачай", 1911 - 1912 гг.)

Знаёмства з Мінскам у Янкі Купалы пачалося яшчэ з дзяцінства. Некалі на месцы сучаснага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі была Траецкая гара. Менавіта з гэтым маляўнічым кутком тагачаснага Мінска, на рагу былых вуліц Аляксандраўскай (цяпер вуліца Максіма Багдановіча) і Траецкай (цяпер частка вуліцы Янкі Купалы) звязана маленства Яся Луцэвіча. Раней тут месціўся заезджы двор, дзе ў 1890 г. пасля блукання ў пошуках зямлі, спынілася сям'я Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча - бацькі будучага паэта. Жылі яны на Старавіленскай вуліцы ў доме знаёмага мешчаніна з Радашковічаў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04

відэа з праекта Litara-A

Тэгі:

Dec 31


відэа: Наша Ніва

Тэгі: ,

Dec 30

biadulia1 biadulia2

нармальнае міністэрства культуры ўжо даўно перанесла б класіка на радзіму. бо памёр Бядуля на выпадковай станцыі, едучы ў эвакуацыю -- даганяў цягнік і ня вытрымала сэрца.

але ж міністэрству зьнішчэньня культуры не да Бядуляў там усякіх. яшчэ ж з музэем Багдановіча разабраліся не да канца.

тым часам, стаіць замкнутая і хата, дзе жыў Бядуля ў Менску. і дзе ён прытуліў ужо хворага Максіма Багдановіча. мы ведаем гэтае месца як "Беларускую хатку".

фота пазычана з сайта Аляксандра Разэнблюма

Тэгі:

Dec 23

Для стварэння "Кахання па-беларуску" рэжысёры Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі перачыталі некалькі тысяч лістоў закаханых.

Перадрук з Еўрарадыё

Пасля Плошчы-2010 маладафронтаўка Наста Палажанка правяла некалькі месяцаў у турме КДБ, а потым была асуджаная да года пазбаўлення волі ўмоўна. Лідар зарэгістраванага ў Чэхіі Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч быў затрыманы за дзень да Плошчы, абвінавачаны ў хуліганстве і правёў у  турме амаль тры гады. Там, за кратамі гарадзенскай турмы, год таму і адбыўся іх з Настай шлюб.

Вянчанне адбылося ў жніўні 2013 года, праз тры дні пасля вызвалення Змітра. Кадр з фільма

Такі смелы ход – аддаць творцам на вывучэнне сваю інтымную перапіску – падказалі самі абставіны: у сямейна-побытавых клопатах адбіраць нешта самім Змітру і Насці проста не ставала часу.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 18

даслана на пошту ад ЗБСБ "Бацькаўшчына"

harecki
Не толькі ў гісторыі нашай краіны шмат знакавых падзей, выбітных людзей. Адзін з тых, хто працягвае ствараць Беларусь, — Радзім Гарэцкі. Ён прэзідэнт МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 1993 па 2001 г., сябра Рады Згуртавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі БССР, грамадскі дзеяч, аўтар многіх навуковых ды публіцыстычных прац. Ён маральны аўтарытэт і жыццёвы арыенцір для многіх.

Нядаўна — 7 снежня — Радзіму Гарэцкаму споўнілася 85 гадоў. Гэта стала добрай нагодай распытаць у Радзіма Гаўрылавіча пра жыццё і шлях да Беларусі, пра дзейнасць у Згуртаванні беларусаў свету “Бацькаўшчына” і шмат пра што яшчэ. Аповед Радзіма Гаўрылавіча прапануем увазе чытачоў.

 

Дзяцінства ў рускамоўным асяродку

Мой шлях да беларускай мовы быў няпросты. Я нарадзіўся ў Мінску, але мяне вывезлі разам з бацькамі: іх арыштавалі, як вядома, і мы паехалі на Салаўкі. Калі я з’ехаў з Мінска, мне было прыблізна гады чатыры, так што я не паспеў мову вывучыць.
Чытаць далей »

Тэгі: ,