it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 26

Калі я вучыўся ў Ліцэі, кожны год мы былі як Дзед Мароз (Сьвяты Мікола). Я хадзіў на паштамт і браў лісты ад дзетак з усяе Беларусі, якія яны пісалі Дзеду Марозу. Правакавала іх на гэта "Белпошта", але зь вельмі карысьлівай мэтай. Рэч у тым, што "Белпошта" прыдумала паслугу -- бацькі плоцяць грошы, і дзіцёнку прыходзіць ліст "ад Дзеда Мароза": паштоўка, асадка, нейкая там кніжачка. Але ж пісаць дзеці сталі тысячамі, і, зразумелая справа, што тыя, чые бацькі не замовілі гэтую паслугу, заставаліся ні з чым. Іхныя лісты так і валяліся недзе на паштамце.
За адзін Новы год нам удавалася адказаць недзе на тысячу лістоў, некаторым па-магчымасьці высылалі падарункі. Самым феерычным момантам было, калі я асабіста завёз піяніна ў вёску Крупкі пад Менскам. Дзяўчынка пісала, што яны пераехалі з Чарнобыльскай зоны, і яе не бяруць тут у музычную школу працягваць навучаньне, бо яна ня мае інструмэнту. Я напісаў артыкул у газэце "Вечерний Минск", знайшоўся чалавек, які аддаў піяніна, а таксама чалавек, які дарма дапамог яго завезьці (як зараз памятаю, ягот звалі Іван Сапега). Вы не ўяўляеце, колькі было радасьці ў дачкі (і зьдзіўленьня ў мамы:), калі пасьля "ліста да Дзеда Мароза" ў вёску прыехала піяніна!..
Я веру, што тая дзяўчынка стане вялікай піяністкай.
Хутка Новы год. Пераймайце эстафету.
Гэта мілая справа. Вось пацьвержаньне )))

ps вам "дзедушка мароз", дарэчы, нікога не нагадвае?.. 🙂

Тэгі:

Oct 07

Беларускія памежнікі не ўпусьцілі на тэрыторыю краіны амэрыканскай актрысы й сьпявачкі Стэфані Пан ды аўстралійскай актрысы Эстэр Мугамбі, паведамляе Хартыя’97. Актрысы прыляцелі ў нядзелю ў Менск па запрашэньні “Вольнага тэатру”. У беларускай сталіцы яны плянавалі ўзяць удзел у рэпэтыяцыях “Вольнага тэатру” ў рамках праекту Eurepica.

У аэрапорце “Менск-ІІ” жанчынам паведамілі, што яны знаходзяцца ў сьпісах неўязных у Беларусь. Пра прычыны забароны не паведамляецца. Паводле супрацоўнікаў менскага аэрапорту, гэта канфідэнцыйная інфармацыя МЗС краіны.

Зь Беларусі жанчыны змогуць выляцець толькі за свой кошт. Памежнікі паведамілі актрысам, што ім давядзецца правесьці ў аэрапорце два дні, паколькі вылет іх самалёту рэйсам Менск-Прага-Амстэрдам адбудзецца толькі праз два дні.
Польскае радыё для замежжа

Тэгі:

Sep 10

чытайце заўтра ў "камсамолцы" маё інтэрвію з Андрэям Арамнавым.
вас чакае сэнсацыя!..

Тэгі:

Aug 12

Сьцьвярджаюць,
Што няпоўная зямля
Бяз Вавеля,
Бяз Луўра,
Без Крамля...

Я не пярэчу -
Так яно і ёсьць.
Хто ж абміне зямную прыгажосьць!

Ды для мяне
Няпоўная зямля
Бяз Турава,
Расон
I Капыля,
Бяз Сьвіцязі
З вясёлкаю двайной
I без сьвятой Сафійкі над Дзьвіной.

Няпоўная яна
I без буслоў,
I без пявучых беларускіх слоў,
I без дзяньніцы ў матчыным вакне...

Я думаю,
Не запярэчаць мне...

Генадзь Бураўкін

Тэгі: ,

Jul 22

_44852494_141dzondzua.jpg

Гамон поўны -- нас рассакрэцілі!.. Цяпер дакладна капец уяздному турызму! Грыгараў зробіць харакіры ў канцы трэцяга квартала. А Нясьвіскі замак ад роспачы дарэшты зраўняюць зь зямлёй!

Поўны фотарэпартаж (22 фота) тут:

http://news.bbc.co.uk/hi/russian/photo_galleries/newsid_7517000/7517548.stm

Тэгі: ,

Jun 22

22 чэрвеня 2003 года ў 20.10 памёр вялікі беларус Васіль Быкаў. вечная памяць

bykau1.jpg

bykau2.jpg

зьвярніце ўвагу на дату. гэта, бадай, самая каштоўная кніга ў маёй хатняй бібліятэцы...

Тэгі:

Jun 21

Калі б улада залежыла ад веданьня санскрыту, ён (Лукашэнка) бы яго вывучыў за адну ноч

(c) Валянцін Акудовіч

Тэгі:

Jun 16

raz.jpg

raz2.jpg

Тэгі:

Jun 04

З салігорскай школы №4 напярэдадні апошняга выпускнога іспыту выключылі актывіста "Маладога Фронту" Івана Шылу. На гэтае рашэнне паўплываў прыезд камісіі з Мінску. На знак пратэсту са школы звольнілася дырэктарка Вольга Сянькова.

Еўрарадыё пагаварыла з Вольгай Сяньковай, калі яна здавала справы і забірала свае рэчы з былога кабінета. Яна пацвердзіла, што сыход са школы звязаны з выключэннем Івана Шылы:

siankova.jpg

В.Сянькова: Я ўжо не дырэктар, я ўжо тут наводжу парадак. Я сыходжу. У мяне ёсць выслуга, і я сыходжу на пенсію па выслузе гадоў. Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі.

Вольга Сянькова працавала дырэктаркай школы з 1995 года. Яна трымала школу ў тройцы найлепшых у Салігорску. Апошняя педагагічная праверка ў школе адбылася ў лютым 2008 г.: тады узровень школы быз прызнаны роўным найлепшай гарадской гімназіі.

ГОНАР І СЛАВА ГЭТАЙ ЖАНЧЫНЕ! НЯХАЙ РЭКТАР ЭКАНАМІЧНАГА УНІВЭРСІТЭТУ ШЫМАЎ ПАВУЧЫЦЦА Ў ЯЕ, ШТО ТАКОЕ -- БЫЦЬ ГРАМАДЗЯНІНАМ. ЁН, КАЛІ АДЛІЧЫЎ ТАЦЯНУ ХОМУ, КАЗАЎ: "НУ ШТО Я МАГУ ЗРАБІЦЬ?.." СЛАБАК.

Тэгі:

траўня 27

karova.jpg

гэтую фотку наш знаны фатограф Анатоль КЛЯШЧУК зрабіў у Столінскім раёне, на рацэ Гарынь

Тэгі: ,