it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 08

цікавае выйсьце знайшлі жыхары гэтай хаты ў Стоўпцаўскім раёне. замест таго, каб маляваць ці выразаць нейкі нумар на сваё жытло, яны адшукалі бліжэйшы адпаведны кіламетравы слуп на дарозе і пазычылі нумар адтуль. багатая на таленты зямля беларуская!..

Тэгі:

Jan 25

Сказаць па-шчырасьці, наяўнасьць у гурце Рамана была адным з чыньнікаў маёй сымпатыі да J:морса. І ўся беларускасьць, што прасьлізгвала там -- ягоная заслуга, і выхад альбому "Адлегласьць" -- таксама. Як вынікае з тлумачэньняў Уладзімера Пугача на сайце гурта, прычына рашэньня Рамана -- тое, што ён хоча пачаць сольную кар'еру...

Ня ведаю, ці моцна пацерпіць ад сыходу сам Раман, але тое, што гурт J:морс асабіста для мяне шмат што страціў -- гэта дакладна.

Хай Бог памагае Рому!

Тэгі:

Jan 03

Пабачыў на TYT.BY навіну "В Португалии скончалась одна из старейших жительниц Земли" і, даруйце за недарэчнае слова, ўсьміхнуўся.

Мы ж з вамі дакладна ведаем, што найстарэйшая жанчына на плянэце жыве ў Маладэчне, ёй 119 год, і зваць яе Ганна Рагель (я ўжо пісаў пра яе ў Блогу).

Вось яшчэ некалькі фотак нашай доўгажыхаркі.

Іншыя здымкі Ганны Рагель можна пабачыць ТУТ

Тэгі:

Dec 12

ура! ура! ура!

Тэгі:

Nov 24

зьмясьціла adelka на minsk_by:
На падставе маёй перапіскі з раённым выканкамам вымалявалася наступная інфармацыя: для арганізацыі беларускамоўнага гуртка неабходна да красавіка перадаць 15 заяваў бацькоў 3-4 год, якія жадаюць наведваць такі гурток. На дадзены момант ёсьць 2 жадаючых. Заявы, хутчэй за ўсё, будзем падаваць у дзіцячы садок на вул.Чайлыткі (за супермаркетам Вэстэр), бо па маёй інсайдэрскай інфармацыі там ёсьць патрэбныя кадры, якія нават па жыцьці размаўляюць на бел.мове.

Такім чынам, шукаю 11 бацькоў (чацьвера ахвотных ужо ёсьць), якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3-4 год у беларускамоўны гурток у мікрараёне Сухарава г.Менску. Арганізацыйныя (і кантрольныя) абавязкі бяру на сябе. Зьвязвацца: +375 29 395 73 99 Дар'я або праз акаунты скайп і гмэйл - apalonik

ПС Піяр і распаўсюд вітаецца.

Тэгі:

Nov 13

Тэгі:

Nov 13

22 лістапада (субота)
у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў,
тэатар-студыя Міровіча
(пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх)

адбудзецца

вечарына польскай і беларускай паэзіі
“РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА”.

У межах імпрэзы:
- творы клясыка ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта па-польску і па-беларуску;
- вершы Ўладзімера Арлова, Веры Бурлак, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча ў арыгінале і ў польскіх перакладах;
- прэзэнтацыя спэцыяльнага нумара часопіса “ARCHE”, прысьвечанага Зьбігневу Гэрбэрту;
- прэзэнтацыя дзьвюх кніг З.Гэрбэрта “Рэканструкцыя паэта” і “Спроба апісаньня”;
- прэзэнтацыя дзьвюхмоўнай анталёгіі беларускай паэзіі “Nie chyliłem czoła przed
mocą”.

Удзел бяруць:
- укладальнікі анталёгіі Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі;
- беларускія паэты-ўдзельнікі анталёгіі;
¬- перакладчыкі З.Гэрбэрта (Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч);
- музычны гурт “Рацыянальная дыета”;
- студэнты Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Вядзе імпрэзу Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 18.00.
Уваход вольны.

Тэгі:

Nov 13

Шаноўнае спадарства! 6 снежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца феерычная прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекта “Выявы-2008”, што мае на мэце прадставіць адразу некалькі кірункаў развіцця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. Вас чакаюць выступленні маладых паэтаў, якія будуць не толькі чытаць вершы! Валерыя КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС пакажуць свае адмысловыя праграмы (вершы+слайды).
Вы зможаце пачуць электронную музыку і пабачыць фотаработы паэта-прыгажуна Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ прадэманструе фільм “Лупы”, зняты адмыслова для яе дэбютнай кнігі. Вольга ГАПЕЕВА падзеліцца рарытэтным відэа з яе замежных выступаў. Ганна ФЕДАРУК выканае для шаноўных гасцей усходні танец. У межах праекту чакаецца выступ вядомага музыкі Юры НЕСЦЯРЭНКІ, а напрыканцы імпрэзы вас чакае 40-хвілінная праграма Алеся КАМОЦКАГА!
Вядучая імпрэзы – дзяўчынка са свістком Віка ТРЭНАС.
Запрашаем! Пачатак у 18.00. Кошт квітка 5000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +375 29 5607793, +375 29 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.
Праезд да Тэатра рускага рамансу www.rusromans.com: ад ст. м. Інстытут культуры (каля Дома быта) трал. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”.
Увага! Кожны наведнік атрымае ў падарунак унікальны самаробны мультымедыйны дыск “Выявы-2008”, які не будзе распаўсюджвацца ні да вечарыны, ні пасля яе! Не прапусціце!

Тэгі:

Nov 11

напісаў спадару Уладзімеру Арлову эсэмэску ў шпіталь:

і якая ж была радасьць, калі празь некалькі хвілін прыйшоў адказ:'

Дай жа Бог здароўя аднаму зь лепшых нашых пісьменьнікаў і грамадзян!

Тэгі:

Nov 10

6 лістапада Уладзімер Арлоў патрапіў у рэанімацыю з інфарктам, пісьменьніку была зробленая апэрацыя.
молімся за здароўе аднаго з найлепшых нашых творцаў!
no pasaran, спадар Уладзімер!

Тэгі: