it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 26

“Майстраваў стол. Прыгледзеўся, а там – Мобі Дзік!” – герой сённяшняга нарысу праекта “Маналог Майстра”, разьбяр па дрэве Юры Дарафей распавядае, як перастаць выконваць жаданні іншых і заняцца сваімі, як атрымліваць асалоду ад жыцця і адначасова спаборнічаць з сабой і – важна – як нечакана дасягаць фантастычных вынікаў. Глядзіце нарыс “Драўляныя абліччы” з серыі “Маналог Майстра” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць англійскія і беларускія субтытры.

 

Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.

Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!

Папярэднія выпускі:

“Чаму беларусы такія бедныя? Таму што яны не ведаюць, што багатыя!”

“Я шчаслівы! Кожны дзень і шмат разоў!”: сакрэт шчасця ў новым “Маналогу Майстра”

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай

“Майстар мусіць кайфаваць!”

"Майстру важна не быць кавалём без сякеры"

Сайт праекта “Маналог Майстра”

 

Тэгі: ,

Apr 23

kurapaty

Вітаю, Глеб!

Дасылаю табе цікавы фотаздымак з Цюрыху. І там ёсць нашыя!!!

З павагай

Павел Сім.

PS: Калі ёсць жаданне, пачытай некалькі маіх вершаў на pavelsim.livejournal.com

Тэгі:

Apr 08

Глеб Лабадзенка, фота, відэа аўтара, TUT.BY

І гэта – не прыгожа кінутая фраза. У часе інтэрв'ю Якаў Валянцінавіч дастаў і паказаў разліковы лісток. Прызнаюся, у мяне быў шок – асабліва зважаючы на рэгаліі і рэпутацыю гэтага шаноўнага навукоўца. Прафесар, доктар навук, загадчык кафедры, лаўрэат дзяржпрэміі, член-карэспандэнт Акадэміі навук…

А ўвогуле, інтэрв'ю было не з гэтай нагоды.

11 красавіка Якаў Радына прачытае публічную лекцыю "Поспехі і крызісы матэматыкі" ў межах цыкла Urbi et Orbi ("Гораду і свету") Лятучага універсітэта і Міжнароднага кансорцыуму "ЕўраБеларусь". Пачатак а 18.30, месца – Галерэя "Ў" (Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі). Уваход вольны!

Фота: Глеб Лабадзенка, TUT.BY

Спадар Якаў абяцае, што на лекцыі "не будзе ніводнай формулы" – і яна будзе цікавая нават далёкім ад матэматыкі людзям. Пэўна, што так яно і будзе. Гутарка ж напярэдадні лекцыі можа быць цікавай, бадай, для кожнага чытача. Бо сталася яна не толькі і не столькі пра поспехі і крызісы матэматыкі…

"Нельга знайсці цэглу золата. Калі нехта шукае самародкі – то не будзе мець золата, бо золата мыюць, ашчадна збіраюць…"


Спадар Якаў, тэма лекцыі – "Поспехі і крызісы матэматыкі" – гучыць проста ўсеабдымна. Нібыта як лекцыя пра Космас! Як вы плануеце змясціць выклад такой тэмы ў адну гадзіну?

Якаў Радына: Мяркую, што буду казаць толькі пра самыя асноўныя вехі, якія адбыліся ў матэматыцы, куды яна далей ідзе... Мяркую, што гэта за гадзіну раскажу – а калі не раскажу, то нешта застанецца на другую лекцыю (усміхаецца).
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 02

03

адсканаваў з "Нашай Нівы" пачатку ХХ ст. у інтэрнэце не знайшоў такога.
хто ведае, у чым прыкол?

улічваючы, што здымак, дзе Д-М сядзіць пры стале, лічыцца адной зь першых беларускіх фотак, цікавы можа быць паварот, а?

 

UPD падказалі ў каментах, што разгадка тут: http://nn.by/?c=ar&i=14805

Тэгі:

Mar 12

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай

 

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай… Нават уявіць сабе такое няпроста. А Вольга Бабурына, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”, зрабіла гэта! У чарговым фільме глядзіце, як майстра з традыцыйнага робіць сучаснае, як разбурае стэрэатыпы і прачыняе дзверы ў таямнічы свет беларускай выцінанкі.

 

Глядзіце нарыс “Карані” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта “Маналог Майстра” даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць ангельскія і рускія субтытры.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Feb 22

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Радыё Свабода дорыць наведвальнікам сайту аўдыёвэрсію кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова».

«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.

Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.

Кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна ўбачыла сьвет  да ягоных саракавін.

Юрась Бушлякоў адышоў 4 чэрвеня 2013 году.

Тэгі: , ,

Feb 12

“Чаму беларусы такія бедныя? Таму што яны не ведаюць, што багатыя!”

Каму сёння патрэбныя рамёствы? Ці паважаюць беларусы старадаўнія ручныя ўменні? Любая размова пра рамесніцтва пачынаецца з натхнёных водгукаў аматараў hand-made, але ёсць і тыя, хто назаве працу рамеснікаў сёння непатрэбнай, “непрафесійнай” і “няякаснай”.

Паказаць, якім багаццем мы валодаем, прадэманстраваць разнастайнасць старадаўніх рамесніцкіх традыцый, пазнаёміць з адданымі сваёй працы людзьмі — мэта новага відэапраекта “Маналог Майстра”, які прадстаўляе грамадская культурнiцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” І, што надзвычай прыемна, праект стаў пераможцам конкурсу культурніцкіх ідэй ад “Будзьма беларусамі!”.

ММ

"Для мяне праект "Маналог Майстра" — магчымасць ужывую сутыкнуцца з гэтымі незвычайнымі людзьмі, майстрамі, якія насуперак усім выгодам сучаснай цывілізацыі ўбачылі сябе часткай старадаўняй традыцыі і пры гэтым могуць заставацца паспяховымі, запатрабаванымі і ў нашым мадэрным сусвеце", каментуе сузаснавальнік праекта Зміцер Рагачоў.

“Маналог майстра” серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё мінулае і будучыню.

Вольга Жукава, рэжысёр і аўтар ідэі праекта, раней працавала на тэлебачанні, а гэты праект задумвала ў першую чаргу як самарэабілітацыю : "Працуючы на тэлебачанні, я сутыкалася з вялізнай колькасцю цікавых самабытных асобаў, але фармат перадачы вельмі абмежаваны, там вельмі далёка да раскрыцця Асобы Майстра. Таму цяпер спрабую крыху рэабілітавацца, найперш перад сабою. Мажліва, гэтыя нарысы пазней прывядуць да стварэння сапраўдных відэапартрэтаў".

Стваральнікі імкнуліся дасканала перадаць атмасферу працоўнага месца рамеснікаў: "Задача аператара ў Маналогу Майстра, здаецца, вельмі вузкая — перадаць атмасферу працоўнага месца, знайсці дэталі і ракурсы, якія найлепей характарызуюць нашага героя. Насамрэч майстар ёсць творцам і свайго атачэння, але і атачэнне стварае непаўторны вобраз Майстра. Таму самае складанае і творчае для мяне — не згубіць аніводнае дэталі", — адзначыў аператар Эдгар Грышчук.

Распачынае серыю нарыс “Музыка непазнаная”. “Кажуць, чаму беларусы такія бедныя і жалкія? Таму што яны не ведаюць, наколькі яны багатыя! Якое багацце ў іх побач — пад нагамі, справа і злева, спераду і ззаду”, — пра гэта і многае іншае разважае за працай Алесь Лосьмастак, музыка, этнограф, майстра музычных інструментаў, гаспадар аграсядзібы “Хутар Дудара”, месца, дзе можна шмат чаму навучыцца, добра папрацаваць і адпачыць і дзе заўсёды радыя добрым людзям.

бытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сайт праекта “Маналог Майстра”

Тэгі: ,

Feb 09

arn06

З Раманам Міхалавічам Калініным з Калінкавічаў я пазнаёміўся два гады таму. Ён -- былы галоўны інжынэр Калінкавіцкай раённай дарожнай управы, цяпер на пэнсыі. Менавіта ягоным вынаходніцтвам 20 год таму было аздабляць прыпынкі такім чынам. Ён нават езьдзіў у Інстытут этнаграфіі, адшукваў там арнамэнты. Быў і застаецца перакананы, што такім чынам можна нагадваць людзям пра сваё. Тут паказаныя здымкі таго, што яшчэ захавалася да нашага часу. І новыя эскізы Рамана Міхалавіча. Ён спрабуе знайсці падтрымку ў сваіх колішніх калегаў, каб адрадзіць такую традыцыю аздобы прыпынкаў, але пакуль што справа ня рухаецца.

Сябры, раптам у вас ёсьць якія сваякі-знаёмыя ў дарожных структурах?.. Можа, можна неяк памагчы гэтаму сьветламу і апантанаму чалавеку?..
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 08

Сябры, падтрымайце гэтую цудоўную ініцыятыву -- набывайце магніты "Каляровага парасона". Гэта самыя стылёвыя і прыгожыя магніты ў Менску!

Прапрымальнік, які робіць беларускамоўныя сувэніры: «Беларусь — маё шчасьце»

Тэкст і відэа: Радыё Свабода

Яму 31 год. Нарадзіўся ў Баранавічах, жыве пад Менскам. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі, сям’ю, невялікі, але ўласны бізнэс, які пасьпяхова робіць з партнэрамі. Дырэктар сувэнірнага таварыства «Каляровы парасон» Сяржук Васілеўскі — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

"Ручнікі, вышыванкі, салома, ганчарства — гэта традыцыйная сувэніры, а ў нас — папулярныя. Гадоў дзесяць таму ніхто ж ня ведаў, што такое сувэнірны магніт. Былі налепкі, пераводкі. А цяпер у любой кватэры на лядоўні магнітаў процьма.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 05

Тэгі: