it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 02

хлопчык
гэты хлопчык гадуецца ў Пінску. у яго незвычайны дзядуля -- ён аформіў дэкрэт, каб мама хлопчыка ішла працаваць. навучыўся варыць кашу і мяняць памперсы. гуляе зь ім, навучыў чытаць, расказвае казкі.
а калі хлопчык адыходзіць убок, я пытаюся ў дзядулі, што ён пра гэта думае ў цэлым. і дзядуля кажа, што ня ўсё ў дзяржаве добра, раз так адбываецца, бо дзіця мусіць гадаваць мама. а на падачку ад дзяржавы ў 140 тысяч ня надта нагадуешся.
я слухаю дзядулю і думаю, што ў нашай катастрафічнай дэмаграфіі, безумоўна, вінаватая дзяржава, бо ў такіх умовах нараджаць дзяцей -- подзьвіг. і гэтая праклятая дзяржава будуе свае чортавы лядовыя палацы і аграгарадкі, кладзе штогод сваю ўбогую шэрую плітку, корміць вывадак жывёлаў-мянтоў. даючы пры гэтым маме гэтага хлопчыка 140 тысяч, якіх не хапае нават на харчаваньне, а на памперсы -- тым болей...
дзядуля кажа гэта мне, але зусім не шкадуе, што звольніўся і пайшоў у дэкрэт. бо вельмі любіць унука.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 29

IMG_3639

на здымку -- магіла бабулі Ўладзімера Караткевіча на рагачоўскіх могілках.
не разважаючы доўга, чаму магіла апынулася ў такім стане і хто вінаваты, прапаную вырабіць сваімі сіламі дошку ці новы помнік. інакш зьнікне магіла.

прымаюцца прапановы і парады, якую канкрэтна дошку ці помнік можна вырабіць.
асабіста я бачу (як мінімум) драўляную дошку з надпісам, пакрытую лакам, каб не аблезла. мяркую, што ўсталяваць дошку можна на слуп побач з магілай.

калі нехта дапаможа вырабіць жалезную/бляшаную табліцу -- прымацуем да рэштаў намагільля.

а сама лепей, канешне, паставіць новы помнік на гэтую старую аснову. калі такая ідэя будзе падтрыманая -- давайце зьбярэм грошы і зробім. каб ужо надоўга было. бо дошкі-шыльды павырываюць...

ня будзем чакаць, пакуль нехта прыйдзе і зробіць гэта нам.
Уладзімер Караткевіч -- апостал і анёл нашай нацыі. і такая магіла ягонай бабулі -- сорам для кожнага беларуса.

Тэгі: ,

Oct 26


Захапляюся Іванам Кірчуком (гурт "Троіца"), лічу яго адначасова і волатам, і добрым чараўніком. Рабіў з ім інтэрвію, бываў на многіх канцэртах "Троіцы", і будзе наступны -- пайду зноў. Няхай ён перапявае народныя песьні неакадэмічна, дадаючы туды значна свайго -- мне гэта падабаецца. Многія гарадзкія людзі пачулі беларускія народныя сьпевы менавіта ў выкананьні Кірчука. Пачулі -- і закахаліся.

Мне пашчасьціла пабываць на рэпетыцыі "Троіцы", выкладаю эксклюзыўнае відэа (3,3 мБ).
Калі спадабаецца -- ёсьць яшчэ!..

Дарэчы, бліжэйшы канцэрт "Троіцы" -- 15 лістапада, КЗ "Мінск"!

Для тых, хто ня можа праглядзець відэа (трафік, плэера няма і гд) -- некалькі фотачак.
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Oct 26

дзяўчонкі

Тэгі:

Oct 24

140 гадоў таму нарадзілася Марыя Мякота (Багдановіч)

bagd

Марыя Багдановіч з сынам Максімам. Першае фота паэта

Ці былі вы на магіле мамы Максіма Багдановіча? Я колькі дзён таму пабываў. Едучы ў Гродна, даведаўся, дзе яна дакладна – і адшукаў. Шануючы Максіма, мы павінны памятаць пра людзей, без якіх яго не было б. Ідучы праз могілкі, я згадваў па памяці радкі Анатоля Сыса:
Ну і няхай музам колкая пожня,
Горкія вусны мае, дык няхай.
Мама, такога народзіць не кожная.
Мама, не перажывай!..

І няхай Марыя памерла, калі сыну Максіму было ўсяго 5 гадоў. Там, на нябёсах, у яе няма падставаў перажываць. Яна ўнікальны чалавек – яна нарадзіла Максіма Багдановіча.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 24

Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала

glaz2

Такіх, як Уладзімір Іванавіч Глаз зазвычай не любяць мясцовыя чыноўнікі. Праблемаў ад яго шмат. Піша лісты ў аблвыканкам, ездзіць у Адміністрацыю прэзідэнта, раздае школкам і садкам саджанцы грэцкіх арэхаў, патрабуе спыніць разбурэнне старадаўняга палаца… Карацей, не дае чыноўнікам спакойна працаваць: наклікае праверкі, прыцягвае ўвагу грамадскасці. Але калі спытаць у каго ў Шчучыне дарогу да яго дома, то пакажа кожны. І дадасць: “Маладзец наш Іванавіч, дае ім прыкурыць!..”
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Oct 12

P6290015

Тэгі:

Sep 29

Прашу распаўсюдзіць гэты зварот як мага шырэй!

Напярэдадні перапісу насельніцтва група культурных і грамадзкіх дзеячоў Беларусі заклікала беларусаў назваць роднай мовай беларускую.
Зварот ініцыяваны ў рамках нацыянальнай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і падпісаны 51 культурным і грамадзкім дзеячом Беларусі.

Назаві беларускую мову роднай!

Шаноўныя сябры!

Праз некалькі дзён у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, адным з пунктаў якога будзе пытаньне пра Вашую родную мову. Мы ведаем, што большасьць з Вас шануюць беларускую мову і падтрымліваюць пашырэньне яе ужываньня ў грамадзкім жыцьці.

Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага эўрапейскага народу. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засьведчыць самі сабе і усяму сьвету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасьці і павагі з боку іншых нацый сьвету.

Адказ "беларуская" на пытаньні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ужытку мае ня толькі сымбалічнае, але і практычнае значэньне. Ад колькасьці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам "беларуская" вы станоўча паўплываеце на яе.

Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытаньні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Будзьма з мовай!

Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 29

Штораз, спыняючыся на запраўцы ў дарозе, я ўголас дасылаю тузін праклёнаў інжынэру-будаўніку з-пад Берасьця Пятру Пракаповічу, які кіруе Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
Рэч у тым, што месяцы тры таму інжынэр-будаўнік Пракаповіч, думаючы, як бы яшчэ нашкодзіць беларускай эканоміцы, узяўся за "дэдалярызацыю" гэтай самай эканомікі. І забараніў, каб на запраўках прымалі валюту (пакінулі толькі на Берасьцейскай трасе /Пеця туды дадому езьдзіць/ і дарозе на аэрапорт).
Ладна, забаранілі -- дык пастаўце на кожнай запраўцы па абменьніку. Бо часта здараецца сытуацыя, калі трэба заліць бэнзыну, а беларускіх грошай няма. Няма таму, што я заўжды захоўваю грошы ў далярах ці эўра. Па-першае, так надзейней. Па-другое, так я меньш марную.

І вось стаіш ты на запраўцы, у баку амаль нічога, а касірка паціскае плячыма: "Вашыя 10 даляраў узяць ня можам..." І мы разам клянем інжынэра-будаўніка з-пад Берасьця Пецю Пракаповіча, які на пасадзе прараба будаўнічага трэста "Цэлінаградпрамбуд" у Казахстане, напэўна, прыносіў Беларусі большую карысьць.

P.S. А сёньня пачытаў у навінах прапанову Мінспорту і турызму -- дазволіць ў прыдарожных кавярнях расплочвацца валютай.
Правая рука ня ведае, што левая робіць...
prokopovich_0

Тэгі:

Aug 25

ажно 13 штук.
сярод традыцыйных дворнікаў і мянтоў ёсьць адна бясспрэчна вартая Асоба -- хірург ад Бога Юры Астроўскі, загадчык лабараторыі хірургіі сэрца РНПЦ "Кардыялёгія". гэта Чалавек, які ўратаваў не адную сотню жыцьцяў.
у дадатак да значка і дыплёма ганаровым мінчанам даюць і грошы -- цэлыя 25 базавых велічыняў (875 тысяч). мне здаецца, гэта сьмешна -- мянты большыя штрафы за хуткасьць выпісваюць!..
Віншую спадара Юрыя!..

Тэгі: