it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 17

Тэгі: ,

Mar 07

вёска Бабовішчы Слуцкага раёну Менскай вобласьці

Тэгі:

Feb 22

У "Звяздзе" зьявіўся артыкул пра маю першую настаўніцу Ірыну Мікалаеўну Кульбіцкую. Я там таксама пяць капеек уставіў.

Аднойчы я таксама напішу артыкул пра Ірыну Мікалаеўну. Аднак заўжды цяжка пісаць і браць інтэрвію ў тых, каго лічыш блізкімі і важнымі людзьмі. Скажу толькі, што апроч сваякоў, на мяне да цяперашняга часу зрабілі ўплыў толькі два чалавекі -- Ірына Мікалаеўна і Рыгор Барадулін.

І дзякаваць Богу, я ўсьведамляю гэта -- і неаднойчы дзякаваў ім абаім асабіста, і не стамляюся дзякаваць.

"Звязда", 20 лютага 2010 года
№ 4 (90)

Iрына Кульбiцкая: Мы павiнны навучыць дзяцей быць шчаслiвымi!

Карэспандэнт "Звязды" пагутарыў з унiкальнай настаўнiцай, прафесiйная дынастыя якой налiчвае амаль 300 гадоў

Ірына Мiкалаеўна КУЛЬБIЦКАЯ — педагог ад Бога, настаўнiца, якая ў 2006 годзе стала лепшым настаўнiкам першых класаў у Мiнску, а некалькi тыдняў таму прадэманстравала, бадай, найлепшую прэзентацыю сваёй уласнай прафесiйнай дынастыi на Фестывалi настаўнiцкiх дынастый у сталiцы. I не выпадкова, бо пераемнасць пакаленняў у гэтай таленавiтай настаўнiцы складае ажно 298 (!) гадоў...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 22

Калi я даведаўся, колькi цяпер гадоў Хведару Нюньку, я ахнуў — 81!.. Назiраўшы за iм на розных беларускiх iмпрэзах у Вiльнi, заўжды захапляўся ягонай энергiяй, энергетыкай, актыўнасцю i — нязломнай, невынiшчальнай беларускасцю. Ад 1989 года, ад моманту ўтварэння, Хведар Нюнька ўзначальвае Таварыства беларускай культуры ў Вiльнi. І калi вы пабачыце ў сённяшняй лiтоўскай сталiцы мемарыяльныя дошкi на беларускай мове — Кастусю Калiноўскаму, Рыгору Шырму, Янку Купалу — ведайце: гэта справы Таварыства i асабiстая заслуга Хведара Нюнькi. Але сустрэўшыся з iм учора ў Вiльнi за кубачкам зялёнае гарбаты, мне захацелася пагутарыць найперш не пра клопат надзённы, а распытаць пра яго самога, пра яго пакручасты лёс ...Мацi не хацела, каб Хведар нараджаўся зусiм — пiла розныя пiгулкi i гадасцi: час быў цяжкi, а адно дзiця ў сям'i ўжо было. Але Хведар выжыў — хоць i нарадзiўся хваравiтым. Адбылося тое ў вёсцы пад Мастамi, жыў з бацькамi ў Мастах i Шчучыне, адтуль сям'я ў 1943 годзе перабралася ў Вiльню. Нюнька памятае апошнiх уладароў нашых палацаў, норавы i дэталi даваеннага жыцця беларускiх мястэчак. Вось пра што захацелася мне папытаць Хведара Нюньку.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 22

У сваім жыцьці я кіруюся трыма прынцыпамі. Першы – калі нехта гэта зрабіў, значыць і я змагу. Другі – рашэньні трэба прымаць хутка. І трэці – пачатае трэба даводзіць да канца.

архітэктар Вальмен Аладаў напярэдадні свайго 80-годзьдзя ў інтэрвію газэце "Звязда"

ніжэй -- нашае з Вальменам Мікалаевічам інтэрвію, зробленае тры гады таму.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 21

вытрымка з праграмы "Дом літаратара" на Радыё Свабода

Скобла: “Ці запрашаеце вы на свае старонкі чальцоў незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў? Ці істотна для вас, у якім саюзе знаходзіцца ваш патэнцыйны аўтар?”

Баравікова: “Асабіста для мяне – не істотна, бо літаратура – непадзельная, літаратуру нельга раскласьці па саюзах. Літаратура – гэта суцэльнае палатно, дзе кожны творчы лёс, як нітачка, уплецены ў яго. У чацьвёртым нумары за мінулы год у нас быў выдатны творчы партрэт Рыгора Барадуліна. Мы надрукавалі яго па просьбе школьных настаўнікаў. Рыгор Барадулін – клясык беларускай паэзіі, ён у школьных праграмах. Калі мы бываем на сустрэчах у школах, настаўнікі пытаюцца, чаму ў нашым часопісе не прысутнічае Рыгор Барадулін? Калі Рыгор Іванавіч прынясе нам свае творы, мы іх надрукуем. Летась у “Мадалосьці” быў надрукаваны і творчы партрэт Ніла Гілевіча – таксама па просьбе настаўнікаў”.

як вы лічыце, што больш правільна: калі Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін прынясе свае вершы ў часопіс "Маладосць", ці калі часопіс "Маладосць" папросіць вершы для друку ў Рыгора Барадуліна?

як жа высока цэніць свой часопіс шаноўная Раіса Баравікова!..

Тэгі:

Feb 13

вельмі часта, вандруючы па краіне з фоцікам, я чую просьбу "сфатаграфіраваць і мяне ў газэту". і ніколі не адмаўляю. людзі -- гэта цаглінкі, зь якіх складаецца кожная эпоха. іх выраз твару, іх адзеньне, іх дэвайсы, іх вусы і прычасоны.

і гэты зваршчык Вася зь вёскі Замосьце на Случчыне -- таксама такая вось маленькая цаглінка, маленькі сусьвет...

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 09

Гэты чалавек -- партатыўнае Ўпраўленьне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, які апякуецца нашай спадчынай значна актыўней і эмацыйней, чым сапраўднае аднайменнае Ўпраўленьне пры Міністэрстве культуры.

Пра што крычыць на кожным куце Антон Астаповіч -- я ведаю.
Што рэальна абараніла ад зьнішчэньня Ўпраўленьне пры Міністэрстве -- ня ведаю.
Што грохнута з маўклівае згоды Ўпраўленьня -- ведаю.
За што не панесьлі адказнасьці вінаватыя -- таксама ведаю.
Хто і каму башляе за "мірнае" вырашэньне пытаньняў -- здагадваюся.

Шкада толькі, што Антон Астаповіч улады ніякай ня мае, а прыслухоўвацца да грамадзкасьці ў нас не прынята. А найбольш шкада, што такія сумленныя людзі, якім сапраўды баліць за нашую спадчыну, ніколі не будуць дапушчаныя туды, гдзе ўсе друзья і дзеньгі дзелают многае.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 28

вёска Чарэя, што пад Чашнікамі на Віцебшчыне

Тэгі:

Jan 27

вёска Засульле, што пад Стоўпцамі

Тэгі: ,