it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 08

звычайна не перадрукоўваю такое, але тут -- даруйце, не стрымаўся. глыбокія думкі пра Беларусь гэтае дамы кранулі мяне напоўніцу!..

бляндынкі -- гэта ня міт!..

budzma.org

Люся Лушчык: "Беларус павінен быць законапаслухмяным"

budzma.org

"Быць беларусам – што гэта значыць?" — у супольным праекце Budzma.org i TUT.by вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Люся Лушчык, папулярная тэлевядучая.

— Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

Белорус — это человек с белорусским паспортом, гражданин Республики Беларусь. Или человек, который сам считает себя белорусом, потому что так чувствует, в силу места и образа жизни, происхождения. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 31

на TUT.BY выставілі цікавую падборку відэа пра Шамякіна -- з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынску.

найбольш мне спадабаліся кадры Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 30

UPD 30 студзеня а 12.00 людзі зьбіраюцца прыйсьці пад вокны Паэта, каб сказаць яму "Добрай раніцы!". адрас: Вялікаморская, 30, першы пад'езд. гэта ў вулачцы зьлева ад даўжэзнага дома па Маякоўскага, 154


фота REUTERS|www.daylife.com
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

віншую спадара Ўладзімера і ягоную жонку Вольгу!
як ніяк, а дома!..

Тэгі:

Nov 24

пабачыў у "кароне" на століку за касамі, ня ўтрымаўся -- пацікавіўся ))

Тэгі:

Oct 31

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 26

У 2002 годзе паэтка Валянціна Аксак, якая працуе на "Радыё Свабода" папрасіла мяне перадаць Сяргею Грахоўскаму кнігу "Верш на свабоду", дзе быў і ягоны верш. паэту на той час было 89 гадоў. Спадарыня Валянціна сказала, што для мяне гэта будзе добрая нагода пазнаёміцца зь ім асабіста.

Я прынёс кнігу. Ён пачаў распытваць, што ды як. Тады я вучыўся ў Беларускім гуманітарным Ліцэі імя Якуба Коласа. Спадар Сяргей шмат распытваў пра навучаньне, бо многіх зь Ліцэя ведаў асабіста.

Потым ён пачаў нешта шукаць на паліцы. Дастаў дзьве аднолькавыя кніжачкі.

-- Гэта мая першая кніга, -- сказаў Сяргей Грахоўскі. -- У мяне захавалася 2 экзэмпляры, адзін я хачу падараваць табе. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 14

Пазычана на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Янка Купала. Трэба нам песень...

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 07

У Беларускай коўні ёсьць традыцыя -- часам зладжваць рыбныя дні. На стале тады зьяўляецца рыбка з Браслаўшчыны ці Нарачы, прыходзяць госьці. Гэтым разам завітаў Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі, Уладзімер Вішнеўскі... Гаспадары ў такія дні дазваляюць гасьцям дакрануцца да сваіх твораў, а некаторыя нават -- прымерыць сабе. На гэтым здымку -- народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у вобразе крылатага гусара Рэчы Паспалітай  )))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 09


фота Сяргея Панізьніка

сёньня спаўняецца 100 гадоў ад Дня Нараджэньня Ларысы Геніюш.

ня будем у гэты дзень сумаваць і згадваць, што Геніюш дагэтуль не рэабілітаваная.
Геніюш вечная, як вечная Беларусь. мінецца час ашавуркаў -- усё будзе.

Запяі мне песню не з мяшчанскіх вулак,
не з вялікіх сцэнаў, не з эстрад,
запяі мне тую, што я сэрцам чула,
калі асыпаўся белы сад.
Запяі мне тую, што пяяла няня
над калыскай, доўга не сплючы,
ці аб безнадзейным маладым каханні,
што трывожыць сэрца уначы.
Не хачу навінаў з шырокага свету --
пуста майму сэрцу, цесна ў ём,
можа помніш песню, што пяяла летам
маладая жнейка за сярпом?
Ці мо помніш тую, аб ліхім прыгоне,
з-пад навіслых сумна нашых стрэх,
што пяялі хлопцы, як вадзілі коні
месячнаю ноччу на начлег?
Запяі мне песню нашу, не чужую,
з смарагдовых гоняў ды бароў,
што я сэрцам вечна на чужыне чую
сярод думаў зорных вечароў.

1942

Тэгі: