it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 28

на адным з хутароў у Валожынскім раёне ёсьць старая-старая лазьня. яна і так прыкметная -- бо выглядае як з пазамінулага стагодзьдзя, вельмі атмасфэрная і фактурная. а дэталь, што тут парыўся сам Якуб Колас, дадае смаку.
днямі давялося папарыцца ў гэтай лазьні -- яна яшчэ дзейнічае, ды як!..
раней гэты хутар належаў сям'і настаўнікаў, якія сябравалі з Коласам -- ён прыязжаў у госьці, вось і ў лазьні парыўся. а некаторых пэрсанажаў "Новай зямлі" пісаў з жыхароў навакольных хутараў.
жывая гісторыя!
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Aug 25

Тэгі:

Aug 07

Начальніку горацкай калёніі
начальніку наваполацкай калёніі
начальніку івацэвіцкай калёніі
начальніку магілеўскай калёніі
начальніку бабруйскай калёніі
і ўсім начальнікам перапоўненых калёній і турмаў Беларусі

Грамадзяне начальнікі!

Мне ня хочацца думаць, што вы зь дзяцінства марылі стаць начальнікамі турмаў. Напэўна, так склаліся абставіны. Магчыма, кагосьці з вас проста прымусілі. Трэба ж некаму рабіць самую чорную працу.

Часам я спрабую паставіць сябе на вашае месца. Напрыклад, думаю, што б я адказаў спадарожніку ў цягніку ці самалёце на пытаньне, кім працую. Дырэктарам гатэлю? Інжынэрам чалавечых душ? Ці хапіла б у мяне сьмеласьці прызнацца, што я – начальнік беларускай турмы?
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 08

Хведар Шапэн

Пахавальня Каралёў на Вавэлі (Кракаў)

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jun 20

гэтага война забілі пад сёньняшнімі Старымі Дарогамі 1000 гадоў таму. ягоны рост -- каля 170 см.
ягоныя сваякі паклалі яго на зямлю, самі сталі колам -- і па жменьцы насыпалі над ім курган.
зь нябожчыкам паклалі ягоную баявую сякеру, а на пальцы пакінулі срэбны пярсьцёнак (гл. фоткі ніжэй).
праз 1000 гадоў старадароскі краязнаўца Віталь Юрэвіч адшукаў у лесе за 15 км ад гораду 44 курганы і запрасіў з Акадэміі навук архэоляга Алега Іова, які ў свой час разам зь Зянонам Пазьняком раскопваў Курапаты. спадар Алег пагадзіўся, бо гэта адкрыцьцё -- на тэрыторыі Старадарожчыны ніколі ў жыцьці не вяліся раскопкі. і вось ужо другі год запар старадароскія школьнікі пад кіраўніцтвам Алега Вільгельмавіча вядуць раскопкі на курганах. калі знаходзяць пахаваньне -- то бяруць адтуль выключна артэфакты ( манэты, сякеры, нажы, пярсьцёнкі), а самі парэшткі хаваюць назад у зямлю. далікатнае пытаньне -- ці ня глум гэта з магілаў. але, калі б не такія раскопкі, гісторыя і архэалёгія была б значна бяднейшая, і пра нашых продкаў мы б ведалі шмат меней.

колькі сьвежых фотак зь лесу.

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 30

Блог пекара Кастуся Ларкова глядзець ТУТ

Кастусь ЛАРКОЎ — пекар-віртуоз, надзвычай творчая асоба. Ён працуе майстрам на Верхнядзвінскім хлебазаводзе. Гучыць празаічна? А паглядзіце ж на ягоныя караваі!..

"Добрых пекараў у нас шмат, а беларускамоўны — адзін я..."

— Кастусь, асабіста мне прафесія пекара ў сённяшнія дні ўяўляецца "безасабовай". Мы ўжо прызвычаіліся, што хлеб "робяць на хлебазаводзе", а не "ствараюць пекары". Чаму так?

— Насамрэч пекараў шмат, многія з іх выходзяць са мной на кантакт праз сеціва, мы раімся, абмяркоўваем вытворчасць. Магу ў пэўным сэнсе пахваліцца, што беларускамоўны сярод іх, на жаль, адзін я...

— А ўвогуле, у вашай прафесіі ёсць месца зоркам? Вось у модзе мадэльер шые вопратку, выпускае калекцыю — і ўсе яго ведаюць. Ці прынята так сярод пекараў?

— Я на сабе гэта адчуваю так, што калі людзі замаўляюць на нашым прадпрыемстве каравай, то просяць, каб менавіта я рабіў — і гэта вялікі гонар! Стараюся зрабіць, каб гэта было прыгожа. Каб людзям прыйшлося даспадобы — і яны параілі сваім сябрам. Але я не кажу, што я такі адзіны — на кожным прадпрыемстве ёсць майстры сваёй справы. Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 30

Выйшаў першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту "БудзьмаTUT" культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і парталу TUT.BY.

Не было раней нічога, а цяпер усяго многа.
За гэта мы мусім падзякаваць Богу,
Ён ствараў наш свет у жанры фрыстайлу,
Прамовіў “Будзьма!”, і Беларусь паўстала.
Іхтыязаўры і іншыя цмокі…
Мы напачатку ў акіяне моклі,
А потым пакінулі водныя нетры
І займелі мы назву “неўры”.
Неўры здавён, ад першых вякоў
Пераўтвараліся ў ваўкоў —
Такая вось звычка была ў народа…
Жыцень, Пярун, Дажджбог і Кола Сварога —
У паганскіх багоў продкі нашыя верылі,
Але ўжо хрысціянства грукае ў дзверы ім.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 08

Сэрца Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі (1746-1817) захоўваецца ў Каралеўскім замку ў Варшаве. А нарадзіўся ён у Мерачоўшчыне Івацэвіцкага раёна Берасьцейскай вобласьці. Сёньня за колькі соцень мэтраў ад адноўленай хаты Касьцюшкі стаіць цудоўны палац Пуслоўскіх у Косаве.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 16


Сёння, 16 сакавіка 2011 г., Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў аб цяжкім стане здароўя кардынала Казіміра Свёнтка. Арцыбіскуп заклікае ўсю каталіцкую супольнасць і людзей добрай волі да малітвы за першага кардынала за ўсю гісторыю каталіцызму ў Беларусі.

19 мая 2010 г. 95-гадовы кардынал зламаў шыйку сцягна, пасля чаго іерарху былі зроблены аперацыі ў Мінску і Любліне, а потым яго чакала доўгая рэабілітацыя ў Польшчы. Толькі ў студзені 2011 г. кардынал Казімір Свёнтэк змог вярнуцца ў Пінск.

Ужо 7 сакавіка ў памяшканні Пінскай курыі кардынал сустрэўся з усімі біскупамі Беларусі. Аднак на днях іерарх перажыў паўторны пералом і чарговую аперацыю.

Далучым нашу малітву да змаганняў урачоў. Маці Міласэрнасці, якой кардынал даручыў сваё біскупскае служэнне, выпрасі ў свайго Сына ласку здароўя для нашага ахвярнага пастыра.

паводле catholic.by
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 18


я спадзяюся, дабро тут канчаткова пераможа зло, і Наста ўжо ня вернецца туды, дзе быць не павінна.
яна вельмі мужная, вельмі моцная, захапляюся!..
Чытаць далей »

Тэгі: