it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 30

Вынікі апытаньня, якое праводзілася на замову незалежнага Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

 

Як беларусы сустракаюць год кнігі?

 

Ужо два дзесяцігоддзі Беларусь ― незалежная краіна са сваёй культурнай і адукацыйнай палітыкай, творчымі саюзамі, перыядычнымі выданнямі. Як змянілася становішча беларускай літаратуры за часы незалежнасці? У 2011 годзе напярэдадні года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі “Новак”  з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і  хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу.

Вынікі несуцяшальныя:

• Беларусы чытаюць мала. Ніколі не бярэ ў рукі кнігу – траціна насельніцтва (33,7%).  Палова беларусаў кніг не купляе, у лепшым выпадку пры патрэбе пазычаюць у знаёмых ці бяруць у бібліятэцы.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 16

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 16

Андрэй Саньнікаў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, ПК №3;

Зьміцер Дашкевіч: 211791, Віцебская вобл., г.Глыбокае, вул. Савецкая, 205, ПК № 13;

Павал Севярынец: 225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Куплін, ПУАТ-7;

Мікалай Статкевіч, Арцём Пракапенка: 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, папраўчая калонія № 17;

Зьміцер Бандарэнка, Мікалай Дзядок: 213105 г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, ПК № 15;

Эдуард Лобаў, Аляксандр Францкевіч: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, ПК № 22;

Ігар Аліневіч: 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10;

Алесь Бяляцкі: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8;

Мікалай Аўтуховіч: 225293, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ПК-5;

Яўген Васьковіч: 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4;

Павел Сырамалотаў: 213030, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3 км, ПК №19.

сьпіс узяты адсюль

Тэгі: ,

Dec 07

калі я быў малы, то любіў слухаць казку пра цмокаў. пра тое, як герой адсякаў цмоку адну галаву, а пакуль адсякаў другую -- на месцы першай вырастала новая. гэты кругазварот галоваў у прыродзе так мяне ўражваў, што сустрэчы з сапраўдным цмокам я ня вельмі прагнуў. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 18


прыйшла "Народная Воля", гляджу -- на першай старонцы фотка Вярцінскага майго аўтарства, але ні разу не падпісаная. ну ды ладна, абы б юбіляру прыемна было!
віншую Анатоля Вярцінскага і зычу яму 120!
(ніжэй -- цікавае аўдыё)
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 15

Глеб ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара

Што агульнага ў біяграфіі Севярынца і Лукашэнкі? Навошта Павел вучыўся адрозніваць фекаліі звяроў? За што і з кім ён біўся ў сваім жыцці? У шчырым інтэрв’ю www.baj.by

Павал Севярынец не гаворыць, а прапаведуе. Піша не артыкулы, а – маніфесты, ад якіх сумленнаму чалавеку будзе сорамна. Ён – самы чысты чалавек з усіх, каго я ведаю. Хоць у камендатуры вёскі Куплін пад Пружанамі (290 км ад Менску), дзе ён адбывае трохгадовую “хімію” за Плошчу, яму не дазволілі ўсталяваць бойлер (падарунак сяброў) – а памыцца ў лазню адпускаюць раз на тыдзень. Падчас нашай гутаркі я парадваўся, што пытанне пра Паўлава вяселле задаў апошнім – бо на ім ён сам і скончыў нашую гутарку.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 03

унікальны беларускамоўны пекар-самародак Кастусь Ларкоў ужо добра вам знаёмы -- хоць бы па ВОСЬ ГЭТАЙ гутарцы.

сёньня Кастусь паказаў гэты здымак, ад якога ён проста афігеў. на гэтым банэры "Единой России" нагла скрадзеная выява ягонага караваю. фотку караваю Кастусь таксама прыкладае, вось яна
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 29

фота Віталя Назаранкі

добрыя справы мусяць рабіцца хутка! не пасьпеў скульптар Арцём Мядзьведзеў паведаміць, што хоча запрэзэнтаваць бюст Быкава свае работы ў Музэй у Бычках -- як адгукнуўся добры чалавек Віталь Назаранка, які ласкава пагадзіўся адвезьці яго на Радзіму клясыка.

усё атрымалася -- і ўчора ўвечары скульптура занала сваё пачэснае месца ў доме-музэі Быкава ў Бычках.

завітайце да Быкава!..

Тэгі:

Oct 21

хто адгадае? 😉
асабліва актуальнае пытаньне №3 ))

ps з сакавіцкага нумара часопіса "Беларусь" за 1991 год

Тэгі:

Oct 17

Тэгі: