it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 06


Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, 430 працоўных “Граніта” напісалі заявы на звальненьне, незадаволеныя малымі заробкамі.

Баюся падацца наіўным, але прачытаўшы гэта, я адчуў прыкладна тое, што адчуваў ідучы з Кастрычніцкай плошчы на Плошчу Незалежнасці 19 сьнежня 2010 году: надзею, эйфарыю, сьвятло. (Расчараваньне і адчай наступілі пазьней…)

Ясна, што ніякія дэмакратычна-маральныя каштоўнасьці не падштурхнуць беларусаў да нейкіх зьменаў сваімі рукамі. І ў гэтым віна ня толькі нашых людзёў – 18 гадоў БТ-БРСМ, спойваньня чарніламі ды падкормкамі “на выжываньне” не прамінулі дарма.

Памятаю, як рабочыя менскага роварнага заводу перакрылі зь незадавальненьня Партызанскі праспэкт. Выйшлі здаровыя мужыкі і выказалі сваю незадаволенасьць. Без агрэсыі, нічога ня білі, не крушылі. Але на іх чамусьці ня кінулі чорных шакалаў. Прыехалі нейкія чыноўнічкі ў пінжаках, залагодзілі, загаварылі. І што цікава, нават прапагандоны не змаглі вывернуць звычайных рабацягаў як бэнээфаўцаў, экстрэмістаў і падрыўнікоў канстытуцыйнага ладу.

Як ня вывернеш і рабочых “Граніту”.

Ясна, што такой спантаннай інфе верыць і радавацца рана. Пачнуцца ўгаворы, звальненьні самых актыўных, перасьледы, запужваньне, ціск на сваякоў – звольнім жонку, выганім з вучобы сына. Але я не хачу траціць надзею, я хачу верыць, што і тут усё лясьне нечакана.

І галоўнае – бяз гвалту. Зло мусіць зжыць сябе само, і зрабіцца гісторыяй, якую мы будзем вучыць, каб яна не паўтаралася. Калі ў гэтых хлопцаў атрымаецца звольніцца – проста звольніцца, бяз бою і пратэстаў – гэта будзе першы крок. І вось цяпер бы там не зашкодзілі гэтыя ўсюдыісныя “грантаўскія грошы”, пра якія нам так любяць вяшчаць гуманоіды. Каб хлопцы не прапалі – і каб іншыя паглядзелі, што гэтыя не прапалі. Эфект даміно!

У палякаў ёсьць легендарная фраза “Пачыналася ўсё ў Гданьску” – як гонар за “Салідарнасьць”.

Я хачу, каб праз колькі год беларускія дзеці вучылі ў беларускай школе: “Пачыналася ўсё ў Мікашэвічах”.

Так хочацца верыць і не памыліцца.

Тэгі:

Apr 25


Сёньня славутая беларуская дыктарка Зінаіда Бандарэнка адзначае свой Дзень народзінаў. Нават дата нараджэньня гэтай незвычайнай жанчыны мае сваю цікавую гісторыю. Паводле пашпарту Зінаіда Бандарэнка нарадзілася на 3 дні пазьней – 28 красавіка. Справа ў тым, што раней было неабходна пайсьці запісаць дзіця непасрэдна ў дзень, калі яно нарадзілася. Аднак 25 красавіка бацька Зінаіды Бандарэнкі, хірург паводле прафэсыі, быў на дзяжурстве й прыйшоў у загс запісваць немаўлятка толькі 28 чысла. Нягледзячы на фармальнасьці, славутая тэлевядоўца адзначае сьвята ў свой сапраўдны Дзень народзінаў, то бок сёньня.
Зінаіда Бандарэнка большую частку свайго жыцьця прысьвяціла працы на Беларускім тэлебачаньні. Напрыканцы 90-х праз сваю незалежніцкую пазыцыю датычна палітычнай сытуацыі ў Беларусі дыктарка сыйшла з тэлекампаніі. Аднак і цяпер Зінаіда Бандарэнка застаецца ў прафэсыі – навучае журналістаў для незалежнага канала “Белсат”, актыўна удзельнічае ў працы Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Шчыра віншую народную артыстку Беларусі Зінаіду Бандарэнку з Днём народзінаў і зычу ёй моцнага здароўя, натхненьня ды плённай працы!

Тэгі: ,

Apr 16

Мяне заўсёды бянтэжыць чуць, што “Беларусь – маленькая краіна”. Людзі, якія кажуць так – параўноўваюць нас ня іначай, як з Расеяй. Але ж мы ведаем, што Эўропа сканчаецца ў Воршы (ну мааааксымум -- у Смаленску) 😉
Каб унесьці для сябе пэўнасьць, я вырашыў раскласьці па палічках плошчы эўрапейскіх краінаў адносна Беларусі. Такім чынам.

У свеце Беларусь паводле плошчы на 84-м месцы са 194 краін. Істотна меншыя за нас, напрыклад: Туніс, Грэцыя, Балгарыя, Куба, Ісландыя, Рэспубліка Карэя, Венгрыя, Партугалія, Сербія, ААЭ, Чэхія, Ірландыя, Грузія, Латвія, Літва, Эстонія, Данія, Галандыя, Швейцарыя (меншая за Беларусь у ПЯЦЬ разоў!), Бельгія (меншая за Беларусь у ШЭСЦЬ разоў!), Ізраіль (у ДЗЕСЯЦЬ разоў) і г.д.

З 43 эўрапейскіх краін Беларусь (207,56 тыс. км2) паводле плошчы займае 12 (!) месца.
Большыя за нас: Украіна (603,6) Францыя (547,03), Гішпанія (504,7), Швэцыя (449,9), Нямеччына (357,02), Фінляндыя (337,03), Нарвэгія (324,2), Польшча (312,6), Італія (301,2).
Супастаўныя з намі: Вялікабрытанія (244,8), Румынія (237,5).
Меншыя за нас: Грэцыя (131,9), Балгарыя (110,910).
Удвая меншыя за нас: Ісландыя (103,0), Вугоршчына ( 93,03), Партугалія (92,3), Сэрбія (88,3), Аўстрыя (83,8), Чэхія (78,8).
Утрая меншыя за нас: Ірландыя (70,2), Літва (65,2), Латвія (64,5), Харватыя (56,5).
У чатыры разы меншыя за нас: Боснія і Герцагавіна (51,1), Славакія (48,8), Эстонія (45,2), Данія (43,09).
У пяць разоў меншыя за нас: Нідэрладны (41,5), Швайцарыя (41,2).
У шэсць разоў меншыя за нас: Малдова (33,8), Бэльгія (30,5).
У сем разоў меншая за нас: Албанія (28,7).
У восем разоў меншая за нас: Македонія (25,3).
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 08

Акцыя "Зашыты рот", 1997 год, відэа з YouTube

Тэгі:

Mar 08

віншую Андрэя Алегавіча з 58-годдзем і зычу як найхутчэй абняць свайго сына Даніка!

Тэгі:

Feb 24

так выглядае Каваленка пасьля працяглай галадоўкі

сёньня ў Віцебску дзьве [...] -- суддзя Алена Жук і пракурор Дзьмітрый Лутаў асудзілі мужнага беларуса Сяргея Каваленку на 2 гады 1 месяц калёніі. я спадзяюся, што яны, іх дзеці і ўнукі да сёмага калена будуць вечна праклятыя.

пасьля гэтага розныя брусэльскія сцыкухі будуць выступаць за адмену санкцыяў?

я -- за самыя жорсткія санкцыі ў дачыненьні гэтай дзяржавы (прашу заўважыць, не краіны). толькі так увесь гэты жах, у якім мы цяпер жывем, скочыцца.

ps адная радасьць сёньняшняга дня, што гэную магілёўскую выскачку апусьцілі. хоць якая розьніца, хто зойме апошняе месца на "эўравізіі"?.. 

pps

а вы гатовыя пацярпець, каб у выніку санкцыяў ваш дабрабыт зьменшыўся?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Feb 21

Стваральнік “Масакры” і “Акупацыі” прачытае ў Мінску публічную лекцыю

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY



Лекцыя адбудзецца ў межах цыкла “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) 24 лютага (пятніца) па адрасе Броўкі, 22 (кафэ “Лофт”), пачатак 18.30. Уваход вольны!

Андрэй Кудзіненка ў 2010 годзе зняў на “Беларусьфільме” першы беларускі “жудзік” – “Масакру”. Раней, у 2003 годзе выйшла “Акупацыя. Містэрыі”, знятая, паводле прызнання самога Кудзіненкі, “за сто баксаў”. Тым не менш, “Акупацыя” на міжнародных кінафестывалях узяла ці не больш узнагарод за “Анастасію Слуцкую”, знятую за мільён. У Беларусі стужка доўгі час была забароненая – праз нейкіх адыёзных чыноўнікаў, якія пабачылі там “ідэалагічна няправільны” погляд на вайну, немцаў і партызанаў.

На сваёй лекцыі “Міф пра беларускае кіно” Кудзіненка паразважае на тэму, ці ёсць такі панятак сёння ўвогуле. Ці можна асобныя стужкі, асобных рэжысёраў, актораў і крытыкаў назваць супольна “беларускім кіном”. Цікава будзе пачуць ад рэжысёра як гэта – здымаць “Масакру” на “Беларусьфільме”? Ну, і канешне, ідэя зняць фільм пра беларускую сперму – гэта не проста “жоўты” загаловак, а рэальная задума Андрэя Кудзіненкі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 17


у Нацыянальным мастацкім музэі нарэшце дасталі са сховішчаў "Сьвятую Канстанцыю". паспрыяў гэтай падзеі выпадак -- у Нясьвіж аддалі партрэт Панятоўскага, і месца вызвалілася.
я ня ведаю, чаму так адбываецца -- але многія найцікавейшыя рэчы ў Мастацкім ляжаць у схованках. увесь стары корпус я заўсёды праходжу наскрозь, не спыняючыся -- я ня ведаю, каму, апроч знаўцаў, гэта цікава. руссскае мастацтва я, калі захачу, пагляджу ў Расеі. а калі ўжо павесілі шыльду "Нацыянальны" -- адпавядайце. паказвайце тое, што стварала наша нацыя. столькі месца занята немаведама чым! на гэтым дзяцей беларусамі гадаваць?..
...гісторыя Канстанцыі фантастычная! я ўжо зьвяртаўся да яе, паглядзець можна ТУТ
сьпяшайцеся ўбачыць -- бо дзе гарантыя, што Канстанцыя прабудзе тут доўга? забяруць Панятоўскага з Нясьвіжа назад -- і зноўку выбітнаму твору Дамеля ня знойдзецца месца ў музэйных залях...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 15

найвялікшае ўражаньне сёньняшняга дня -- знаёмства зь Георгіем Штыхавым. гэта легенда беларускай археалогіі, доктар навук, прафесар -- сярод іншага, ён адкапаў і браму Менска на Нямізе, і шмат чаго яшчэ. у археалогіі ён -- як Барадулін у літаратуры.

сёлета ў ліпені Георгі Васілевіч будзе адзначаць 85-годдзе. зычу яму моцнага-моцнага здароўя!

ps за магчымасьць такой сустрэчы дзякую шаноўным археолагам Вадзіму Лакізу і Вадзіму Кошману!

Тэгі: , ,

Feb 11


здымак Рыгора Саховіча
узята адсюль

прыгадайце гэтага славутага земляка, калі будзеце праходзіць у Менску каля будынкаў па Энгельса, 2 і Энгельса, 3. у першым Манюшка вучыўся, у другім -- жыў.

Тэгі: ,