it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 04


відэа і тэкст даслала Марыя Булавінская

У Гомель вярнуўся таленавіты беларускі мастак Валеры Віктаравіч Ляшкевіч.

Шмат гадоў мастак працаваў у Гомелі. Свае карціны ён выстаўляў на Кіеўскім спуску, а потым каля Старога ўнівермагу ў Гомелі. Свайго дому ці майстэрні ў яго не было. Як распавядае мастак, год таму незнаёмыя людзі гвалтам пасадзілі яго на цягнік да Санкт-Пецярбургу. У іншым горадзе талент мастака хутка заўважылі. Творчая моладзь стварыла ўкантакце суполку ў яго падтрымку, пасля чаго папулярнасць Ляшкевіча вельмі ўзрасла vk.com/lyashkevich_art. Нейкі час мастак жыў у гатэлях Пецярбургу. Але ўжо сёння ён знаходзіцца ў Гомелі і спрабуе знайсці сябе сталае жыллё на Радзіме. Валеры Віктаравіч яшчэ шчыра спадзяецца, што нейкую дапамогу яму зможа аказаць улада, бо, па яго словах, ён нічога ніколі не рабіў супраць яе, а гвалтоўная высылка усяго толькі непаразуменне:

"Я асмелюся яшчэ раз прасіць жыллё. Прынамсі, ніхто не можа забараніць мне вярнуцца на Радзіму. І ўсе гэтыя дэпартацыі - гэта злейшыя парушэнні правоў чалавека. Гэта проста непаразуменне, бо я працаваў для дзяржавы. Дэпартацыя - гэта ж як выкінутая расліна з зямлі. І куды яе не перасаджвай, яна ўсё роўна загіне."

Валерый Віктаравіч адчувае, што жыццё на вуліцы ў восеньскія дажджы і маразы, ужо не вытрымае. Ён марыць хаця б пра маленькую майстэрню, дзе зможа рэалізаваць ідэі, якія не магчыма было здзейсніць раней. Мастак шкадуе аб тым, што губляе час і, што "пакуль не змог зрабіць нешта большае для людзей" з дапамогай сваёй творчасці. Магчыма нехта адклікнецца і дапаможа Ляшкевічу знайсці жыллё ці майстэрню.

Тэгі: ,

Jul 31


напішыце палітвязьням, гэта так важна для іх і для нас!
адрасы ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 31


канешне, брэгетаносцы на мэрсэдэсах, якія катуюць pussy riot, скажуць, што гэта дзяшовенькі піяр.
але такі ён, шаноўны Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч -- то на ровары, то вось так на кані ў Івянцы.
фота: catholic.by
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 10

на прыёме ў Амбасадзе Літвы раздавалі праваднікі па гэтай цудоўнай краіне.
прыйшоў дахаты, адкрываю -- а там вось што.

Тэгі:

Jul 06

залік!

Тэгі:

Jul 04


фота году!
уяўляеце Філарэта на ровары?..


відэа Радыё Свабода

шаноўны Мітрапаліт такім чынам вывеў роварную пілігрымку на Будслаў, дабраславіўшы яе.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 27

гэта не фотапрыкол. здымак з афіцыйнага сайта МТЗ

прызначаны для ўборкі бавоўны

Тэгі:

Jun 26

ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў, відэа аўтара

Таццяна Мельнічук – адзіная ў Беларусі карэспандэнтка Бі-бі-сі. Многім знаёмая як рэпарцёр, потым намесніца галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская Маладзёжная”,  рэдактарка аднайменнай газеты. Ці памірае радыё ў век сучасных тэхналогій? Што такое каханне? Адкуль у такой вытанчанай жанчыны такі баявы характар? Пра стандарты Бі-бі-сі, сабаку Адысея і сарафаны для ўнучак – у шчырай гутарцы для baj.by.

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖа

Таццяна Мельнічук нарадзілася ў Берасці. Скончыла журфак БДУ, працавала ў ваеннай прэсе, намесніцай галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская Маладзёжная”, галоўным рэдактарам газеты “Беларуская Маладзежная”. Шмат год супрацоўнічае з Бі-бі-сі, на гэты момант з’яўляецца адзінай акрэдытаванай карэспандэнткай Бі-бі-сі ў Беларусі. Удзельнічае ў стварэнні часопіса “Абажур”, выкладае ў ЕГУ асновы радыёжурналістыкі. Сябра БАЖа з моманту заснавання арганізацыі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 09

Віцебск

Тэгі:

траўня 18


Лілі 4 гады, таму яна пакуль ня ведае ніводнага верша славутага прадзеда ))
пазнаёміўся сёньня перад Ноччу музэяў ля музэя ЯК

Тэгі: ,