it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 06


даслаў чытач Ілля Чыжоў з такім камэнтаром:

"гэтым летам былі ў гародні (вазілі дачок да бабулі), у суседнім з бабуліным двары сустрэлі такі вось "апазіцыйны" дзіцячы комплекс. надта было прыемна, пасля увесь час да яго хадзілі гуляць"

дасылайце і вы свае цікавосткі на labadzenka@gmail.com !

Тэгі:

Oct 24

Глеб ЛАБАДЗЕНКА для budzma.org

Антон Астаповіч – старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Таму як цмок – жывы помнік і нашай гісторыі, і нашай культуры, спадар Астаповіч можа лічыцца аўтарытэтным цмоказнаўцам. Ідэю кампаніі “Будзьма беларусамі!” скласці маршрут беларускіх цмокаў Астаповіч успрыняў з вялікім энтузіязмам і без доўгіх прадмоваў адразу скочыў “з месца ў кар’ер”.

 – Калі гаварыць пра цмокаў, пра паданні пра цмокаў на Беларусі, то, мабыць, самае знакавае месца, якое мусіць быць уключанае ў турыстычныя маршруты – гэта эквівалентнае па значнасці Лох-Нэсу Лепельскае возера, – кажа Астаповіч. – Таму што даўняе паданне, а таксама цэлы шэраг гістарычных дакументаў сведчаць, што ў Лепельскім возеры ў Сярэднявеччы жыў цмок. І вельмі часта на гэтым возеры знікалі рыбакі – а потым на бераг возера цмокі выкідалі іх быццам напалову перакушаныя чаўны. Ад саміх рыбакоў не заставалася нічога. Таму з’явілася паданне, што іх паядае цмок. Дык калі цмок жыў там у XVI–XVII стагоддзі… думаю, цмокі проста так не паміраюць! Цмок жыве там і да гэтага часу. І калі ўважліва паглядзець, то можна яго нават пабачыць…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 15

Надзея Дземідовіч жыве ў Калодзішчах пад Менскам. жыве дужа сьціпла. у артыкуле напісана, што ёй патрэбны слыхавы апарат, на які няма грошай. калі нехта мае магчымасьць памагчы -- адгукніцеся на labadzenka@gmail.com , дам кантакт Надзеі Дземідовіч. дарэчы, нядаўна сябры дапамаглі Надзеі Дземідовіч выдаць кніжку яе вершаў на беларускай мове "Кенгір", наклад усяго 120 асобнікаў. мяркую, калі нехта з вас захоча прыдбаць такую кніжку -- гэта будзе таксама вялікая падтрымка для гэтай мужнай Спадарыні.

Г.Л.

перадрук з http://bolshoi.by/ Автор Вячеслав Корсак

Над­зея Дземідовіч, як ніхто іншы, ве­дае, што за лю­боў да род­на­га сло­ва ча­сам да­водзіцца ах­вя­раваць са­бою. У інтэрв’ю «Боль­шо­му» бы­лая вязніца ГУ­ЛАГаў рас­па­вяла, як за бе­ларус­кую мо­ву зрабіла­ся ах­вя­рай сталінскіх рэп­рэсій, як уд­зельніча­ла ў Кенгірскім паўстанні вяз­няў і зас­та­лася жыць у Ка­лодзішчах без рэ­абіліта­цыі.
Мы суст­рэліся з Над­зе­яй Дземідовіч у яе ха­це ў па­селішчы Ка­лодзішчы пад Мінскам. Ха­та стаіць ля чы­гункі, знай­сці ня­цяж­ка. У два­ры — кветкі. Па сцеж­цы па­важ­на шпа­цыруе кот. З вуліцы чут­ны брэх са­бак.
Над­зеі Дземідовіч сё­лета споўніла­ся 85. Яна дрэн­на ходзіць і чуе — пат­рэбны слы­хавы апа­рат, на які ня­ма гро­шай.
Калісьці Над­зея Ра­манаўна жы­ла ў Слоніме і на­вуча­лася ў бе­ларус­кай гімназіі. Прый­шоў 1941 год, па­чала­ся вай­на... А праз тры га­ды ў го­рад­зе ад­быліся аб­ла­вы: са­вецкія ўла­ды арыш­тоўвалі па ўсёй краіне чаль­цоў на­цы­яналь­ных су­полак. Сяб­роў 17-га­довай дзяўчы­ны так­са­ма арыш­та­валі.
Прый­шлі і па Над­зею Дземідовіч, якая ўва­ходзіла ў Са­юз Бе­ларус­кай Мо­ладзі. Але ёй уда­лося ўця­чы да сва­якоў у Ка­захс­тан па да­кумен­тах ма­лод­шай сяст­ры. Там 8 га­доў яна і ха­вала­ся пад імем Ліда. Афіцый­на пра­цава­ла, але па чу­жых да­кумен­тах.
У 1949 год­зе яе ўсё ж арыш­та­валі: пры­судзілі 25 га­доў пап­раўча-пра­цоўных ла­гераў і 5 га­доў паз­баўлен­ня пра­воў.
Над­зея Дземідовіч пра­вяла ў ГУ­ЛАГах 7 га­доў. У 1956-м яе вяр­нулі на Радзіму. Над­зея Ра­манаўна пе­раб­ра­лася ў Мінск, улад­ка­вала­ся на пра­цу. Але так і не бы­ла рэ­абіліта­ваная ні ў са­вецкі час, ні пас­ля. Маг­чы­ма, з-за блы­таніны са спісамі. Ці праз тое, што не ад­мовіла­ся ад бе­ларус­кай мо­вы.

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 12

учора мы з жонкай атрымалі ліст ад Алеся Бяляцкага. і я падумаў: "трэба будзе зранку яго сасканаваць і вывесіць з подпісам "ліст ад Нобелеўскага ляўрэата".
і хоць у дзядзькаў у Осла свая версія, гэта -- нічога не значыць.

так ужо сталася, што ў кожнага беларуса -- свая мова, свая краіна, свой прэзідэнт, сваё тэлебачаньне, свае саюзы пісьменнікаў, свае сьпевакі, свае героі і антыгероі.

і Нобелеўскія ляўрэаты -- таксама свае. Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў -- нашыя Нобелеўскія ляўрэаты па літаратуры. а Алесь Бяляцкі цяпер -- ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
калі мы з вамі лічым, што чалавек заслужыў гэтага, то яно важней за тое, што лічаць дзядзькі ў Осла. мяркую, для сапраўднага патрыёта, якім ёсьць Бяляцкі, прызнаньне суайчыньнікаў ня менш важнае за кан'юктурныя прэміі. хіба што 981 тысячу эўра мы даць ня можам )))

галоўная прэмія Алесю Бяляцкаму -- нашая любоў, увага і павага. напішыце Нобелеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму!

Тэгі:

Oct 01
  • Глеб Лабадзенка, фота і відэа прадставіў Сяргей Дубавец, TUT.BY

Цыкл публічных лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і свету”) – праект Лятучага Універсітэта, накіраваны на фармаванне аўтарытэтаў нацыянальнага масштабу, на прыцягненне выбітных дзеячоў культуры, навукоўцаў, даследчыкаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў да інтэлектуальнага дыялогу па найбольш актуальных пытаннях развіцця Беларусі. Лекцыя Сяргея Дубаўца адкрывае другі сезон. За мінулы год адбылося паўтара дзясятка лекцый, слухачы якіх мелі ўдачу паслухаць Сяргея Харэўскага, Ігара Бабкова, Уладзіміра Мацкевіча, Юлію Чарняўскую, Андрэя Кудзіненку, Міхала Анемпадыстава, Генадзя Сагановіча ды многіх іншых.

 

“Жыццё ў спыненым часе” – так называецца публічная лекцыя літаратара, журналіста і мысляра Сяргея Дубаўца з цыклу “Urbi et Orbi”. Лекцыя адбудзецца 5 кастрычніка (пятніца), у 18.30, у Галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а) Уваход вольны!
Сяргей Дубавец – чалавек, які ў 1991-м годзе адрадзіў легендарную газету “Наша Ніва” і быў яе рэдактарам да 2000 года. Чалавек, які ўдзельнічаў у стварэнні легендарнай “Беларускай Майстроўні” – галоўным асяродку беларушчыны ў Мінску пачатку 1980-х. Чалавек, які напісаў шэраг эсэ і кніг, якія сталі культавымі ў нацыянальным асяродку. З пачатку 1990-х Дубавец жыве ў Вільні – але ўвесь час бывае ў Беларусі. Цяпер працуе на “Радыё Свабода” ў Празе. Лекцыя 5 кастрычніка – пра тое, чаму “нічога не адбываецца”, пра біяграфіі людзей, якія складаюць нашу гісторыю, пра “Беларускую Майстроўню”. Рэдкая магчымасць паслухаць Сяргея Дубаўца ў Мінску.
Чытаць далей »
Тэгі: ,

Sep 21

"АМЭРЫКАНСКІ" ДЗЁНЬНІК ПАЛІТВЯЗЬНЯ ІГАРА АЛІНЕВІЧА

21-09-2012 / Падрыхтавала ТАЦЦЯНА ШАПУЦЬКА, Новы Час

Прапануем чытачам эксклюзіўныя ўрыўкі з дзённіка палітвязня Ігара Аліневіча, напісанага ім у сумнавядомай «амерыканцы» — турме КДБ. Дзённік нам перадала маці зняволенага, Валянціна Аліневіч.

28 лістапада 2010 года, Масква, кафэ гандлёвага цэнтра «У Горбушки», 14.45 на гадзінніку. Выходзім з цэнтра, з усіх бакоў кінуліся 4 цені, схапіўшы пад рукі. Адзін з людзей у чорным супакойвае: «Гэта мы вашым дапамагаем». Хм, гэтыя «нашы» вашы, а не нашы. Бразнулі бранзалеты, запіхнулі ў машыну, шмон па кішэнях, мабіла, кашалёк, плэер... Шапка на вочы, адна машына, пасля другая. Паміж сабой людзі ў чорным не перагаворваюцца, пішуць тэкст на тэлефоне і перадаюць адзін аднаму. Пару прыпынкаў у прыбіральню, глядзіш на поле, лес і здаецца, што гэта сон...
...Мяжа з Беларуссю. Галаву ўціскваюць у падлогу, значыць, аперацыя — нелегальная. Перадача мясцовым у бусік. Маскоўскія кажуць: «Больш такой х... не падкідвайце». «Вядома, за намі доўг, мужыкі», — адказваюць тутэйшыя.
Кранаемся з месца. Пачынаюць з пагрозаў: «Ты зразумеў, што сказаць трэба? Ці заедзем у адно месца для тлумачэнняў?» «Так, зразумеў-зразумеў, — адказваю я, — чаго ўжо тут...» Ага, як жа. Трэба мабілізавацца, засяродзіцца на адной праўдзе: «Не вер, не бойся, не прасі...»
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 09

Радашкавічы. Траецкі касьцёл 1860 году.

12 ліпеня 1882 тут быў ахрышчаны Янка Купала.

за савецкім часам у храме разьмясьцілі цэх камбіната "Беларуская кераміка", чым давялі храм амаль да ручкі. дзякуй Богу, пачвара ляснулася своечасова -- касьцёл вярнуўся да вернікаў і цяпер цудоўна адноўлены.


Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 08

якая магла б быць дзяржава... мы страцілі ўжо, прынамсі, 20 гадоў -- пакрысе вяртаючыся ў пачварны савецкі дэбілізм, тым часам пакуль іншыя ідуць наперад.
ці нагонім потым?..

З ДНЁМ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ!

Тэгі: ,

Sep 07


відэа: Радыё Свабода

унікальныя людзі, унікальная арганізацыя!

МАТЭРЫЯЛ ЕЎРАРАДЫЁ:

 

“Сённяшнія маладафронтаўцы яшчэ не бачылі асабіста Севярынца і Дашкевіча”

Легендарная моладзевая арганізацыя адзначыла 15-годдзе ўручэннем дыпломаў героям усіх гадоў

Аўтар: Еўрарадыё 06.09.2012 21:55

 

Імпрэза адбылася на Управе БНФ (Чарнышэўскага, 3). Дамовіцца на памяшканне было даволі лёгка: сённяшні старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч – сам выйшаў з “Маладога Фронту”. Сярод ганаровых гасцей вечарыны быў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

 

Станіслаў Шушкевіч: “Я проста цешуся з той нагоды, што ў Беларусі ёсць шчырыя, сапраўдныя беларускія маладыя людзі, якія хочуць будаваць сапраўдную беларускую краіну, сапраўдную дэмакратыю, людскія адносіны між людзьмі. Яны вельмі адрозніваюцца ад нашай улады, дзе многа цемрашалаў і звяр’я”.

 

Станіслаў Шушкевіч і Уладзімір Някляеў

 

Госці ішлі з падарункамі. Паэт, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў прынёс свае кнігі “Кон”.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 07


узята АДСЮЛЬ

Фальклорны гурт з в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-ну:
Ляўкевіч Алена Васільеўна, 1940 г.н., Ляўкевіч Соф'я Канстанцінаўна, 1937 г.н.,
Ляўкевіч Яўгенія Восіпаўна, 1035 г.н., Гадавенка Любоў Авакумаўна, 1939 г.н., Ляўкевіч Вольга Данілаўна, 1936 г.н. (амаль уся вёска Ляўкевічы)_
"Удалая наша Надзечка... " (вясельная, сіраце), "Сама старша каравайнічка..." (вясельная)

Тэгі: ,