
Паэту Міколу Аўрамчыку 14 студзеня споўнілася 90 гадоў. Сёньня ён — старэйшына нашай літаратуры. Упершыню мы рабілі інтэрвію зь Міколам Якаўлевічам
7 гадоў таму . Вось і ўчора я напрасіўся на гарбату — каб пагутарыць пра ягоныя дзевяноста.
Аўрамчык распавёў, як Колас дабраславіў яго і ўвёў у літартуру. У 1939 годзе ён, Аўрамчык, вучыўся на першым курсе педінстытута, і да студэнтаў прыйшлі на вечарыну літаратары — Янка Купала, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля ды іншыя… А Мікола Якаўлевіч ужо ў той час надрукаваў колькі сваіх вершаў у інстытуцкім самвыдаце і нават у “Полымі”. І вось Коласу і Купалу падаюць той самвыдатаўскі зборнічак, паэты праглядаюць, і Колас кажа: “А дзе той Аўрамчык? Такі ў яго тут верш добры — хай бы выйшаў і прачытаў!..” Мікола Якаўлевіч выйшаў — і прачытаў. Назаўтра пра гэта напісалі ў газэце — што сам Колас адзначыў яго, Аўрамчыка, і нават параўнаў ягоны верш “Адлёт жураўлёў” па сьвежасьці і чысьціні зь лермантаўскім “Ветразем”.
Сёньня, праз 71 год Мікола Аўрамчык чытае тут той самы верш “Адлёт жураўлёў”.
Мікола Аўрамчык. Адлёт жураўлёў
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/01/auramchyk.mp3]
СПАМПАВАЦЬ
Тэгі:
Беларускія паэты чытаюць свае вершы,
сьвяты,
эксклюзыў

Рыгор Барадулін. Спартанцы
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/07/baradulin-spartancy.mp3]
Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на хутары Верасоўка пад Вушачамі. Першую кнігу вершаў “Маладзік над стэпам” выдаў у 1959 годзе — паўстагодзьдзя таму. Ад таго часу ў Дзядзькі Рыгора выйшла больш за 100 кніг — як уласных вершаў, гэтак і перакладаў. Народны паэт Беларусі. Бадай што, самы геніяльны беларускі паэт, якога я ведаю.
Тэгі:
Беларускія паэты чытаюць свае вершы

Уладзімер Арлоў. Вецер
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/arlou-vecer.mp3]
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістфак БДУ. Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Творы Арлова перакладзеныя на 25 моваў сьвету. Ягоныя кнігі “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Г.Сагановічам), “Таямніцы Полацкай гісторыі”, “Краіна Беларусь” сталі сапраўднымі хітамі айчыннай кнігі.
Сёньня Ўладзімер Арлоў — самы папулярны і чытальны пісьменьнік у Беларусі.
Тэгі:
Беларускія паэты чытаюць свае вершы

Андрэй Хадановіч. Выхаваньне пачуцьцяў
[audio: http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/khadanovich-vyhavannie.mp3]
Андрэй Хадановіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў Менску. Аўтар некалькіх кніг паэзіі, перакладае з многіх моваў. Выкладае замежную літаратуру на філфаку БДУ і ў Беларускім гуманітарным Ліцэі імя Якуба Коласа. Андрэй — адзін з самых запатрабаваных і вядомых на сёньня ў сьвеце беларускіх паэтаў. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру.
Тэгі:
Беларускія паэты чытаюць свае вершы

Генадзь Бураўкін. Хоць не закончаны раман…
[audio: http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/buraukin.mp3]
Генадзь Бураўкін — беларускі паэт. Нарадзіўся ў 1936 годзе на Расоншчыне. Быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, 12 гадоў узначальваў Белтэлерадыё — зрабіў яго напраўду беларускім, што вынішчылі цяпер дарэшты розныя ашавуркі. Быў прадстаўніком Беларусі ў ААН.
Аўтар несьмяротнай “Калыханкі”: “Пакрысе, на расе засынаюць зоркі-сплюшкі…”
Тэгі:
Беларускія паэты чытаюць свае вершы

Анатоль Вярцінскі. Домік
[audio: http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/viarcinski-domik.mp3]
Анатоль Вярцінскі — беларускі паэт. Нарадзіўся ў 1931 годзе на Лепельшчыне. Быў галоўным рэдактарам тыднёвіка “ЛіМ”. Менавіта за ягоным рэдактарствам быў надрукаваны легендарны артыкул Зянона Пазьняка пра Курапаты. Таксама Анатоль Вярцінскі ўваходзіў у камісію дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, якая стварала Канстытуцыю, прынятую ў 1994 годзе. На ягоную прапанову ў свой час 27-га ліпеня было абвешчана Днём Незалежнасьці.
Тэгі:
Беларускія паэты чытаюць свае вершы
Апошнія каментары