it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 09

z zhonkaj

Бог даў Рыгору Барадуліну нечуванай сілы талент і нечуванай мудрасьці жонку.
яна ўсё жыцьцё рабіла так, каб Барадулін мог пісаць і ні пра што не думаць. цягнула на сабе і сям'ю, і хатнія справы.
і гэта, бясспрэчна, адна з прычынаў, чаму Барадулін стаў вялікім паэтам і змог напісаць столькі.

дзякуй, Валянціна Міхайлаўна!..

Тэгі:

Jul 08

а таксама ўрывак зь вечарыны беларусаў Эстоніі
даслаў Павал Бераговіч

Тэгі:

Apr 08

Сяргей ШАПРАН, Новы час

10 красавіка — саракавіны па Рыгору Барадуліну. Ён пайшоў у даравальную нядзелю, увечары 2 сакавіка. Са ўсімі ў апошнія свае дні пагаварыўшы, са ўсімі, па сутнасці, так ці іначай развітаўшыся. Тыдзень таму ён адзначыў сваё 79-годдзе і 53 гады, як пабраўся шлюбам з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. І апошнія яго словы былі звернуты менавіта да яе: «Якая ты ў мяне прыгожая»…

Ён даўно ўжо прадчуваў свой сыход — пра тое Барадулін пісаў у вершах, пра тое папярэджваў блізкіх сяброў, пра тое без ані ценю засмучэння гаварыў падчас нашых з ім сустрэч і гутарак…

rb1

 

Апошняе фота Рыгора Барадуліна. 1 сакавіка 2014 г., 20.30. Фота Глеба Лабадзенкі

-- Вы некалі напісалі: «…душа маладая, Ты, як вецер, стары…»

— Фізічная старасць сапраўды страшная, але самае галоўнае, каб душа заставалася маладой — чалавек датуль жыве, пакуль яго душа маладая, а ўжо калі старэе і душа, тады ніякае цела не ўратуе. Менавіта душа трымае чалавека на зямлі. Калі ж яна, састарэўшы, адыходзіць, тады і чалавек адыходзіць следам за ёй.

— Але колькі гадоў Вашай душы?

— Ну, гэта як калі: парой гадоў трыццаць пяць, парой — пяцьдзесят. Але не болей. Вось калі табе добра, тады і нешта пішацца, і вяртаешся ў ранейшыя гады, а як дрэнна, дык адразу адчуваеш, што ўжо стары. Так што гэта ўсё перманентна. Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

78020_900

 

вершы 2011-2014 гг.

240 старонак (зь іх 16 -- апошнія рукапісы і здымкі).

укладаньне -- Сяргей Шапран
вокладка -- Зьміцер Гупянец
замовіць можна ТУТ

Тэгі:

Mar 27

bar-vokl

 

у Менску кнігу можна набыць па наступных адрасах:

--- “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89

--- "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52

--- на Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).

--- у кнігарні "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а)

--- у шапіку Чырвонага касьцёла (калі ўвайсьці ў галоўны ўваход, то адразу справа)

па Беларусі кніга высылаецца поштаю. кошт разам зь перасылкаю складае 95 тысяч рублёў. замовіць можна ТУТ

-------------------------------------------------------------------------------------------

24 лютага Рыгор Барадулін адсьвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго ня стала.
кнігу "У неба пехатою" склалі вершы апошніх трох год. заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 году -- літаральна за пару дзён да сыходу... значная частка вершаў друкуецца ўпершыню.

"У неба пехатою" -- так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да сьмерці.

кнігу аператыўна склаў і падрыхтаваў літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран. вокладка -- Зьмітра Гупянца.

кніга выйшла ў выдавецтве "Медыял" пры падтрымцы стваральніка Музея беларускай шляхты ў маёнтку Падароск Паўла Бераговіча.

выданьне мае 240 старонак, уся кніга надрукаванная на шыкоўнай глянцавай паперы, у тым ліку 16 старонак з апошнімі здымкамі ды апошнімі рукапісамі народнага паэта, а таксама поўны тэкст інтэрвію, якое Рыгор Барадулін даў Сяргею Шапрану напярэдадні свайго апошняга дня народзінаў.

замовіць кнігу можна ўжо цяпер (прапанова актуальная да 23.59 8.04). у Менску яе можна будзе атрымаць асабіста 9 красавіка ў кнігарні "Кніжны салон" (Калініна, 5) ад 16.30 да 19.00. кошт складзе 70 тысяч рублёў.

па Беларусі кніга высылаецца поштаю. кошт разам зь перасылкаю складае 95 тысяч рублёў.

ніжэй -- старонкі з кнігі 

PS нагадваю, што яшчэ ёсьць мажлівасьць набыць апошнюю прыжыцьцёвую кнігу Рыгора Барадуліна "Лепей". у камплект уваходзяць: кніга рукапісаў, аўдыёкніга, набор фотаздымкаў

PPS нагадваю, што ў красавіку выходзіць унікальнае непадцэнзурнае выданьне аповесьці Васіля Быкава "Мёртвым не баліць". падпісацца можна ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 13

khramy

Тэгі:

Mar 11

ДЗЬМІТРУ ПАЎЛЫЧКУ

Сплыве па Дняпры
Набрыдзь,
Навалач,
Хлюсь.
Майдан празь вякі
Прывітае быліна.
Ня схіліць чало
Спадарыня Беларусь,
Незалежная, як жыцьцё,
Нэнька Украіна.

10 лютага 2014 году

тэкст і аўдыё запісаў Сяргей Шапран

Тэгі:

Mar 11

Сяргей ШАПРАН, Новы час, 10.03.2014

Апошнім разам мы гаварылі ў тую самую нядзелю, 2 сакавіка. Барадулін пазваніў недзе апоўдні. Кажу: «Сёння ж даравальная нядзеля, дзядзька Рыгор. Даруйце мне, калі ласка, калі што не так было». — «І вы мне даруйце, калі што не так было…» — рэхам лагодна адказаў Барадулін.

І пасля гаварыў яшчэ шмат добрага — дзядзька Рыгор быў шчодры на пахвалы, на добрыя словы і гаварыў іх практычна кожнага разу. А апошнія паўгода ён званіў ледзь не штодня…

 

Сёння можна казаць усё што заўгодна, але я думаю, што ён адчуваў, здагадваўся, што ў хуткім часе пойдзе. Пра тое ён гаварыў абсалютна спакойна, калі я часам пытаўся ў яго падчас інтэрв’ю, пра тое былі шмат якія яго вершы апошніх гадоў:

 

Ты сабе, душа,

Свабодна лётай.

Я дабуду тут

Зямную рату.

Чую, кліча мама

З неахвотай.

Клікала не так,

Бывала, у хату…

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 10

bar9

 

ліпень 2010, Вушачы

нагадваю, што 50 кніг Рыгора Барадуліна ў электронным варыянце можна пачытаць на сайце Baradulin.by

Тэгі:

Mar 08

гэтымі днямі ўвесь час пераглядаю фота дзядзькі Рыгора. 4500 здымкаў, якія пасьпеў зрабіць за 14 гадоў...
rb-2009

Тэгі: