Aug 02
|
Jul 11
|
гэта -- ЛЯПНІНА (!) канца ХІХ стагодзьдзя.
сядзіба Жукоўскіх у вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. шчыра раю!
там цяпер знаходзіцца нейкая ўстанова, дзякуючы чаму ўсё гэта і захавалася. супрацоўніцы -- вельмі прыязныя спадарыні, ахвотна адамкнулі залу, запалілі сьвятло, дазволілі колькі хочаш пафоткаць.
параўнацца з гэтым могуць толькі Жылічы і Красны Бераг. але гэтыя кляновыя лісточкі, я лічу, -- па-за канкурэнцыяй!
Чытаць далей »
Jul 03
|
Антоне! які Мінкульт! якая рада! зборышча калхозных халуёў!
даслаў Антон Астаповіч, старшыня Таварыства аховы помнікаў:
З пачатку года, практычна кожны месяц, дасылаюцца ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапановы па наданню матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці (помніка).
І вось, толькі зараз, пасля скаргаў на зрыў нарматыўных тэрмінаў. Як у сам Мінкульт, так і ў Саўмін, мы дачакаліся. Нас проста ашчаслівілі. Аж чатыры прапановы вынеслі на разгляд. Дзве разгледзілі нармальна, а дзве, дзе можна трошку ўвайсці ў супрацьмоўе з інвестыцыйным капіталам ці мясцовымі органамі ўлады Навукова-метадычная рада разглядзела ўвогуле цікава.
Па ўнікальнаму кварталу “Варбург” у Брэсце (драўляная забудова ў “закапанскім стылю” пабудаваная для жыдоўскай беднаты на грошы мецэната Фелікса Варбурга) прынята рашэнне, якое прымушае ўсамніцца ў кваліфікацыі членаў рады, а памяць Максіма Гарэцкага ўвогуле растаптана, бо дому, дзе некалькі год пражыў наш класік статуса не надалі, і ў бліжэйшы час нашыя аматары дажыначнага аграгламура грохнуць аб’ект пры падрыхтоўцы ўсенароднага свята.
І аргументацыя ўвогуле не зразумелая, не ўкладаецца ні ў вызначаныя правам крытэрыі, ні ў навукова-метадычныя падыходы, ні проста ў нармальны здаровы сэнс.
Чаго нам чакаць ад Мінкульта і Навукова-метадычнай рады? Толькі не дабра

Вось тут і варта задумацца. Апошнія два-тры гады, як чыноўнікі Мінкульта, так і члены Рады прымаюць рашэнні адго проста “найлепш” другога. У сэнсе, што за апошнія два-тры гады склалася стройная сістэма легітымізацыі рашэнняў, якія маюць прыярытэт для інвестараў, нейкіх там адміністрацыйных, вытворчых, творчых груповак, якія працуюць на засваенне бюджэту, а не на зберажэнне нашага нацыянальнага набытку – помнікаў гісторыі і культуры.
Чытаць далей »
Jul 03
|
Jul 02
|
будынкі на заднім пляне -- маленькая перамога. нагадаю, першапачаткова там зьбіраліся ўпіндзюрыць трохпавярховыя халабуды, дах каторых вытыркаўся б па-над замкам.
цешуся, што і мая маленькая заслуга ёсьць у тым, што гэтага не зрабілі.
хоць і цяперашнія дамочкі -- толькі фантазія, бо дакладна невядома, як выглядалі пабудовы ў замкавым двары.
Чытаць далей »
Jun 05
|
Вядома, можна казаць пра неадпаведнасьць інтэр'ераў і гд... Але ж -- гэта лепш, чым яна б заняпала і разбурылася. Увогуле, найлепшае выкарыстаньне грамадзянскіх помнікаў архітэктуры -- каб у іх жылі людзі. Тады і сядзібы будуць жыць.
Так сядзіба Грабоўскіх ў Тарнове Лідзкага раёну выглядала пару гадоў таму... (фота Андрэя Дыбоўскага,
...а так выглядае цяпер! (фота Васіля Матвеева,
ніжэй -- больш фота + тэкст з Рэспублікі
Чытаць далей »
траўня 27
|
траўня 18
|
траўня 16
|
дзякаваць Богу, пакуль толькі на недарэчнай рэкляме мясцовай фірмы.
але калі замак патрапіць у рукі таму старому злодзею, які зьнішчыў Нясьвіж, -- усё можа быць...
траўня 12
|