it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 13

+IMG_4002

самае сьмешнае, што гэтая ўнікальная капліца развальваецца, але ў Жыткавічах на плошчы збудавалі яе копію! (гл. апошнюю фотку)

  Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 01


належаў таксама Манюшкам. збудаваны ў ХІХ стагоддзі

Тэгі:

Dec 01

Смалявіцкі раён. троху больш за 30 км ад Менску
збудаваны як уніяцкі. ад 1838 году -- праваслаўны. цяпер -- праваслаўны мужчынскі манастыр.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 02

вёска Покрашава Слуцкага раёне знаёмая мне зь дзяцінства. у суседняй вёсцы Бабовішчы прайшлі ўсе вакацыі бясхмарных летніх месяцаў. а ў Покрашаве жывуць нашыя сваякі, тут пахаваныя мае прадзед і прабабка, іншая радня.

як гэта бывае, калі нейкая мясьціна табе добра знаёмая ці ты тут жывеш -- і не падумаеш фоткаць.

таму, вяртаючыся нядаўна са Слуцка, я адмыслова заехаў сюды з фотаапаратам.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 29

Вушацкі раён

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 24


Маладэчанскі раён

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 23


Пахавальня Сьвентаржэцкіх XIX ст. Малінаўшчына (Маладэчанскі раён)

каб уявіць памер, прыгледзьцеся -- справа ўнізе ўваход у чалавечы рост.

другая, пахавальня Завішаў, знаходзіцца ва Ўзьдзе

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 18


бадай, самая вялікая драўляная праваслаўная царква ў Беларусі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 12


Маладэчанскі раён.

я ў шоку, хоць шмат дзе бываў. бадай, з занядбаных трохсотгадовых касьцёлаў гэты знаходзіцца ў найлепшым стане. такое адчуваньне, што прыбрацца, уставіць пару шыбаў -- і можна адпраўляць імшу.

але мясцовая жыхарка распавяла, што каталікоў засталося ўсяго пару чалавек. яшчэ паўгода таму вернікі зьбіраліся ў хаце пры касьцёле, але й гэта перапынілася. паводле словаў спадарыні, гадоў 10-12 таму была нанятая брыгада работнікаў, каб рамантаваць касьцёл, але тыя зрабілі абы-як, а грошы прапілі.

тупіковая сытуацыя. сьвятыня бяз вернікаў загіне, бо хто ж будзе рабіць рамонт, калі няма каму маліцца... што можа ўратаваць гэты ўнікальны храм?..

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 12

Прыўкрасная сітуацыя: міністр Латушка паведаміў журналістам, што ён і ягонае ведамства белыя і пушыстыя (гл. тэкст ніжэй).

А нейкія негадзяі будаўнікі і рэстаўратары, гады этакія, спаганілі Лідскі замак. І цяпер, нягоднікі, будуць выпраўляць ўсе памылкі за свой рахунак, на што пойдзе 7 мільярдаў рублёў.

Хлопцы, дык а вы дзе былі? Здаецца, калі сканчалася рэстаўрацыя замка, Латушка быў міністрам, Кураш быў намесьнікам, а Чарняўскі доблесна ахоўваў помнікі. У вас вачэй не было ці што? Ці трэба было любым коштам да дажынак здаць - а потым хоць трава не расці?

То бок, пакуль у нэце не зьявіліся фоткі вашай абы-якой рэстаўрацыі, вы думалі, што там усё зашыбісь і XIV стагодзьдзе паўстае ва ўсёй сваёй красе? Дык, можа, трэба, часьцей на аб'екце бываць і кантраляваць сітуацыю?.. Скажаце, мясцовыя ўлады там варацілі? Дык а чаго вы цяпер апраўдваецеся?

У выніку выходзіць так: чыноўнікі Міністэрства "культуры" прафуфыкалі 7 мільярдаў дзяржаўных грошай. А цяпер, каб самім не пайсьці пад суд, зрабілі вінаватымі рэстаўратараў і будаўнікоў.

...Таварыш міністр далажыў, што цяпер яны бяруцца за Наваградзкі і Крэўскі замкі. А я вось сабе думаю, што калі гэтыя замкі пастаяць так-сяк да іншай ўлады, шкоды будзе значна менш.

Іначай нас чакае батлейка з эўрарамонтам гасударсьцьвенных колераў, што ўжо цяпер ёсьць у Міры і Нясьвіжы.
Чытаць далей »

Тэгі: ,