it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 22

d0b1d0bbd0bed0b3

Царква ў вёсцы Порплішча Докшыцкага раёну ўнікальная. Драўляных цэркваў XVII ст. у нас захавалася ўсяго штук восем на ўсю Беларусь.

Але гэтай не пашанцавала -- у сьвятара знайшліся грошы на эўрарамонт... Зьверху ужо зіяе очань красівы і нарадны сайдзінг. Зьнізу яшчэ старое.

Дарэчы, гэтая царква ўнікальная яшчэ і сваім "пізанскім" барабанам (гл. фота)

Тэгі: ,

Apr 21

d181d0b0d184d196d18f1

d181d0b0d184d196d18f2

Полацак, вечар 20 красавіка

Тэгі: ,

Apr 17

0015
Лошыцкай сядзібы больш няма. Выблядкі з Менгарвыканкама пачалі сваю злачынную "рэканструкцыю".

Але, як паказвае прыклад мэра Паўлава, Бог усё бачыць.

0024

Яшчэ месяц таму сядзіба выглядала так

0035

Драўляная частка сядзібы будзе зьнішчаная цалкам, адбудоўваць будуць зь нейкага гіпсапенахрэнабетона -- па-саўрамённаму

0044

Мураваныя два паверхі, калі пашанцуе, застануцца

0054

Дошкі лятуць адна за другой

0062

Хто будзе паліць імі печ?..

0072

Зьнішчае сядзібу фірма "Elvira"

0082

Сьпяшайцеся ў Лошыцу!.. Там яшчэ можна знайсьці проста пад нагамі вось такія цьвікі XIX стагодзьдзя...

Тэгі: ,

Apr 14

Хто такі Армен Сардараў?

Чувак, які хацеў зрабіць з Купалаўскага тэатру вось гэта

kup1

За такія рэчы трэба біць морду і дэпартаваць зь Беларусі. Але, дзякаваць Богу, здарыўся рэдкі выпадак -- нашыя чыноўнікі ад архітэктуры ўключылі мазгі, і гэтая ахінея была адрынутая. Цяпер Купалаўскі тэатр (калі пашанцуе) будзе выглядаць прыкладна так

kupalauski_future

Пабачыце армена сардарава -- перадавайце прывітаньне.

Тэгі:

Apr 13

0012

Афіцыйны візыт у Чачэрск пачаўся з прызямленьня ў аэрапорце "Нью-Чачэрск".

0021

Ля трапа мяне чакала мая машына зь міліцэйскім картэжам. Перапісаўшы нумары, таварышы міліцыянеры не адставалі ад мяне цягам усяго візыту 😉

0032

Пэрліна Чачэрску -- ратуша XVIII стагодзьдзя. Мураваная аснова, драўляныя дзівосныя вежы -- ўнікальная для Беларусі пабудова!..

0041

Захацеўшы наведаць Краязнаўчы музэй, што месьціцца ў ратушы, я пабачыў на дзьвярах такую вось цудоўную абвестку.

0051

Мой калега, слынны гісторык Зьміцер Яцкевіч нават захацеў сфатаграфавацца з цудадзейнай аб'явай

006

Давялося аглядаць каштоўнасьць звонку. Збудаваная яна так, што глядзіцца выгадна з самых розных ракурсаў і пунктаў.

008

Такую шыльду я пабачыў на ўваходзе ў дзіцячы парк...

009

Сінагога ХІХ стагодзьдзя. Цяпер тут -- эвангелісцкая царква.

010

Прачытаўшы гэты надпіс, я страшэнна захацеў дажыць да 2099 году!..

011

Царква 1799 года. Унікальная па-свойму -- мае абсалютна круглую залю. Адметна, што ў той час у горадзе было збудавана 4 (!) такія аднолькавыя храмы -- сымэтрычна ў розных канцах паселішча. Але ацалеў толькі гэты... Увогуле, круглая царква -- даволі рэдкая зьява для Беларусі.

012

З тылу храм глядзіцца яшчэ эфектней.

013

На гэтай філасофскай ноце афіцыйны візыт у Чачэрск быў скончаны.

Наступныя пункты -- Красны Бераг, Жылічы, Гомель.

Таксама хутка ў блогу -- ўнікальны фотарэпартаж з Чарнобыльскай зоны...

Тэгі: ,

Apr 05

Неяк я задаўся мэтай дасьледваць, "што збудавала нам Эўропа". Рэч у тым, што пачынаючы ад канца XVI стагодзьдзя беларуская шляхта актыўна запрашала сюды архітэктараў з усяе астатняе Эўропы. Сёньня падаю да вашай увагі першую частку досьледу, якая закранае дакладныя альбо амаль дакладныя копіі -- ці то мы ў іх, ці то яны ў нас.

1.
001
Варшава, Лазенкі. Летняя рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага...
002_d0bcd0b0d0bb
Жэмыслаўль (Іўеўскі раён), сядзіба Ўмястоўскіх

2.
003-2
Менск, Чырвоны касьцёл...
003
Ютросін (Польшча)

3.

005_d0bcd0b0d0bb
Нясьвіж, Фарны касьцёл. Архітэктар Джавані Марыя Бэрнардоні
004_d0bcd0b0d0bb
Кракаў, касьцёл сьв. Пятра і Паўла, архітэктар той жа

4.

berezvecche

Касьцёл Беразьвеччанскага кляштара (Глыбокае). Зьнішчаны камуністамі
belostok_d0bcd0b0d0bb
Збудаваны нанова касьцёл у Беластоку

Тэгі: , , ,

Apr 04

Маленечкі (1,71 мБ:) ) падарунак вам на выходныя. Каложская (Барысаглебская) царква ў Гародні, збудаваная да 1183 года. Саўндтрэк -- Jab Club.

Тэгі: , , , ,

Mar 24

Тэгі:

Mar 23

Ратуша. 1775 год

Каб пабачыць гэта, спатрэбілася 18 гадзін, 600 км за стырном і тры філіжанкі кавы.

Віцебскі дворык

Ратуша здалёк

Горад зьверху

Лесьвіца

Губэрнатарскі палац, XVIII ст. 3 жніўня 1812 года свой 43-і Дзень Народзінаў тут сустракаў імпэратар Францыі Напалеон Банапарт. Зараз у будынку месьціцца КДБ

Пазямельна-сялянскі банк, 1917 год. Зараз - Віцебская ветэрынарная акадэмія

Знакаміты від

Фантастычна прыгожы касьцёл сьв. Барбары, XVIII ст., 1884 год

Усьпенскі сабор. Пасьля таго, як храм адбудавалі, від з гэтай кропкі стаў такі ж, як і 100 гадоў таму

Балкон

Тэгі: ,

Mar 06

Вузьдзенскі раён, Менская вобласьць.

тэрытарыяльна збор знаходзіцца ў суседняй вёсцы Першамайск, на тырэторыі нейкага каледжа. каля збору вельмі любяць пакурыць на перапынках пацаны ў масьцярках. у часе маіх агледзінаў архітэктурнай каштоўнасьці адзін запытаўся ў другога: "а што гэта он дзелаіт?" другі, зацягнуўшыся цыгаркай, адказаў: "а, гэтую хуйню фатаграфіруе".

(націскайце на фоткі для павелічэньня)

мілая дэталь: як вісела клямка, так і пабялілі...

Тэгі: