Jun 18
|
Два дні я правёў у Смаленску. Асноўнай мэтай было навядзеньне малочнага міру. Вынік можна прачытаць ТУТ і ТУТ.
Апроч малака, удалося пабачыць і сам горад. Вынік -- пад катам.
Чытаць далей »
|
Два дні я правёў у Смаленску. Асноўнай мэтай было навядзеньне малочнага міру. Вынік можна прачытаць ТУТ і ТУТ.
У чатыры раніцы ў горадзе толькі сабакі і таксоўцы. Пуста-пуста. Няма ані тралейбусаў, ані мянтоў, ані дворнікаў. Усе яны прачнуцца праз 40 хвілін. Горад мокры і стомлены пасьля імжыстай ночы. Ягоныя храмы адпачываюць і рыхтуюцца пільнаваць спакой мяшчанаў удзень. Ягоныя дзьверы расслабіліся. І, здаецца, што ў іх, расслабленыя, можна ўвайсьці ва ўсе адразу. Падглядаць за сонным, ненафарбаваным горадам крыху няёмка. Так і здаецца, што зараз ён папросіць цябе выдаліць фоткі...
Фірма "Эльвіра" з дазволу менскіх уладаў працягвае руйнаваньне Лошыцкай сядзібы. Ужо цалкам разбураная драўляная частка помніка архітэктуры. Дажываюць апошнія дні ўнікальныя каміны й дымаходы... Тэгі: архітэктура
Як вядома, да сярэдзіны 1830-х гадоў ардынацыя нашых Радзівілаў называлася Нясвіжская і Алыцкая. Алыка -- мястэчка на Валыні (Украіна), дзе тамтэйшая рэзідэнцыя Радзівілаў захавалася і зараз. Гэта больш за 500 км ад Менску, таму там бываў мала хто зь беларусаў. Эксклюзыўны фотарэпартаж на www.labadzenka.by!.. (больш за 30 фота) Тэгі: архітэктура, падарожжы, Радзівілы, эксклюзыў
У выходныя меў цудоўную вандроўку ва Ўкраіну. І, не паверыце, папаў на 200 грыўняў. Чэсна. Вось купюра... ...а гэта я пабачыў на свае вочы!..
Па дарозе ў Гародню заскочыў у вёску Мураванка -- чарговы раз палюбавацца ўнікальнай царквой, якой амаль 500 гадоў... (далей - яшчэ 12 фота)
Усім -- прывітаньне зь Вільні! У гатэлі, дзе я да суботы, паўсюль WiFі -- ёсьць мажлівасьць абнаўляць Блог. Па абедзе прайшоўся па горадзе, нешта фоткаючы па дарозе. Нешта з гэтага нешта сьпяшаюся выкласьці сюды. Зьвярніце ўвагу на лес, які вырас на даху
|
|