it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 30

+IMG_8332

Ужо пісаў некалі пра касьцёл у Новым Сьвержані (што пад Стоўпцамі), аднак вельмі люблю гэты храм і вяртаюся туды.

Ён збудаваны ў 1588-1600 гадах на фундацыю Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі.

Тут, у Новым Сьвержані, знаходзілася таксама парцалянавая мануфактура Радзівілаў. Тут былі выраблены бюсты для архіва ў Нясьвіскім замку, які цяпер адноўлены. У Сьвержані нарадзіўся і прэзыдэнт Ізраілю Залман Шазар.

У 1818 годзе моцны вецер сарваў дах, была пашкоджаная і вежа. У выніку гэтага вежу зрабілі ніжэйшай -- для бясьпекі. Першасная яе форма невядомая.

У 1935 годзе парафія налічвала 1705 вернікаў.

У 1864 годзе маскалі зачынілі касьцёл. У 1901 ён быў зноў перададзены вернікам.

У 1911-12 гадах тут служыў ксёдз-паэт Андрэй Зязюля.

Неаднойчы касьцёл быў пашкоджаны. У 1706 Новы Сьвержань спалілі швэды. У 1812 тут быў бой расейскага і францускага войскаў. У 1915 вёску акупавалі нямецкія жаўнеры. Пашкодзілі касьцёл і ў часе Другой сусьветнай.

У 1950 камунісцкія выблядкі зрабілі ў храме навозасховішча...

У 1989 сьвятыню аддалі вернікам, яна была адноўленая.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 26

ратуша

Тэгі:

Sep 11

001

uchora uvechary meu vypadak paliazhac na Marsavym poli kalia Eifelevaj vieszy u Paryzhy...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 18

001

Мікіцкая царква ў Зьдзітаве, што пад Жабінкай, збудаваная ў 1502 годзе, перабудаваная ў 1787. Што засталося ад арыгіналу -- сказаць цяжка. Аднак выглядае, што храм сапраўды вельмі стары. Калі дата праўдзівая, то ці не самы стары драўляны будынак ў Беларусі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 18

0013

Гэты ўнікальны вятрак стаіць сярод вёскі Алешкавічы Камянецкага раёну. Са словаў мясцовай жыхаркі спадарыні Ларысы, калісьці на млыне вісела жалезная табліца з датаю пабудовы -- 1876. А яшчэ гадоў 15 таму яе, Ларысін бацька ўратаваў вятрак ад пагібелі -- тубыльцы хацелі разабраць яго на дровы... Вятрак ня ўнесены і сьпісы помнікаў архітэктуры, дзяржава не ахоўвае яго нават на словах. Сьпяшайцеся пабачыць яго -- бо ў наступны раз ратавальніка ветрака можа ня быць побач...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 15

Мой матэрыял у сёньняшняй "Звяздзе"
d0bcd196d0bdd181d0ba-d18ed182d180d0bed181d196d0bd2d0bcd196d0bdd181d0ba-d18ed182d180d0bed181d196d0bd

Іншыя ілюстрацыі да артыкула можна паглядзець ТУТ альбо ТУТ (pdf)


Неверагодна, але факт: атрымаўшы беларускую вiзу, можна паглядзець
усю еўрапейскую архiтэктуру XVІ—XIX стагоддзяў!

Ад ананімных аб'ектаў да аўтарскіх шэдэўраў

Прыкладна да XV-XVІ стагоддзяў будаўнiцтва сакральных аб'ектаў традыцыйна было ананiмным — лiчылася непрымальна казаць: я збудаваў храм! Да таго ж, калi касцёл або царква будавалiся цягам ста гадоў, то не выпадала казаць пра нейкага аднаго архiтэктара. Таму i распаўсюджаныя фармулёўкi кшталту: "будавалi манахi-дамiнiканцы". У iнвентарах i запiсах пазначалася максiмум iмя фундатара — паства памятала дабрыню таго, хто ахвяруе на Дом Божы. Таму, калi меркаваць пра XV i першую палову XVI стагоддзя, то выпадае казаць, што многiя пабудовы створаныя запрошанымi архiтэктарамi, але мясцовымi рукамi. У канцы XVI стагоддзя ўсё рэзка змяняецца...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 07

Мой матэрыял у сёньняшняй "Звяздзе" на тэму мітушэньняў вакол Сьпісу сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА.

polacak

Гутаркі з намесьніцай начальнiка Упраўленьня па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры Аксанай Сматрэнкай і магістрам мастацтвазнаўства Сяргеем Харэўскім. Атрымаліся гутаркі даволі жорсткімі.

Падаючы ў Спiс ЮНЕСКА адны аб'екты, мы назiраем за разбурэннем iншых?

Беларусi чатыры аб'екты ўключаныя ў Спiс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Многа гэта цi мала? Нармалёва, бо ва Украiне, якая нашмат большая па плошчы, такiх аб'ектаў усяго тры. А ў некаторых краiнах — адзiн цi нiводнага. Па якiм прынцыпе мы прапануем аб'екты ў гэты Спiс? Чаму нам адмаўляюць? Што дае Спiс ЮНЕСКА Беларусi? Чаму адначасова iншыя помнiкi архiтэктуры знiкаюць, разбураюцца, няграматна рэстаўруюцца?.. Гэтыя пытаннi я паспрабаваў высветлiць у дзвюх гутарках — з чыноўнiцай Мiнiстэрства культуры i экспертам-культуролагам.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 29

01_1990
Так выглядаў унікальны трохсотгадовы храм у пачатку 1990-х гадоў...
Далей -- фоткі не для слабанэрвовых...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 01

33-я сэсія Камітэту сусьветнай спадчыны не ўключыла полацкія царкву Сьв. Спаса Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра і Сафійскі сабор у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дрэнна, канечне. Але, відаць, эўраархітэктурныя чыноўнікі паглядзелі, што вытварылі нашыя ідыёты зь Мірам і Нясьвіжам -- і вырашылі ўратаваць Сафійку...

polatsk-cathedral_of_sophia-wiki

Тэгі:

Jun 25

0017
Гэты касьцёл у Косаве збудаваны ў 1877 годзе. Раней на гэтым месцы стаяў драўляны касьцёл 1626 году, дзе 12 лютага 1746 быў ахрышчаны слаўны сын беларускай зямлі Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка.
Чытаць далей »

Тэгі: ,