it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 13

Сябры, трывога! Вы ж усе ведаеце прадпрыемства "Мінская спадчына", якое сьвята ахоўвае нашыя помнікі гісторыі і культуры, супрацоўнікі якога ночы ня сьпяць, думаючы пра нашую даўніну, а кожны дом яны рэстаўруюць удумліва і далікатна, дбаючы пра выканаьне ўсіх законаў.

Дык вось, таварышы, завёўся чэрв! Нейкі Глеб Лабадзёнак дазволіў сабе ачарніць гэтых сьветлых і парадачных людзей, надрукаваўшы гнустную стацеячку-паклёп у газэце "Звязда".

Але "Мінская спадчына" ня сьпіць у шапку, ня бойцеся! Гэтаму негадзяю Лабадзёнку будзе дадзены годны адказ! На першым этапе кіроўцы бульдозэраў з "Мінскай спадчыны" гатовыя задаволіцца абвяржэньнем у газэце. І нават самі склалі для яго тэкст.

Дык вось, гэты Лабадзёнак панапісваў, што помнік архітэктуры ХІХ стагодзьзя нельга грохаць экскаватарам. Больш за тое -- і эта вазмуціцельна! -- Лабадзёнак піша, што "Мінская спадчына" павінна была выконваць рашэнне Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай Рады аб разборцы будынка ўручную (якая нагласьць!). Аказваецца, таварышы, "Мінская спадчына" ўжо адкалупала ад будынка патрэбную колькасьць цаглін, каб "прыдаць" навабуду "аўтэнтычнасьці".

А ўвогуле тая цэгла, што накалупалі, пойдзе на "прыданьне аўтэнтычнасці", а астатняя, як высьветлілася, годная толькі на "шчабёначны матэрыял"...

Падлічыўшы колькасьць арфаграфічных памылак у дакумэнце за подпісам Міхаіла Жыха і знайшоўшы там некалькі лягічных нестыковак, я падумаў, што ўсё ня так дрэнна. Альбо Міхаіл Жых не да канца рубіць што да чаго, альбо ягоныя юрысты проста яго разводзяць.

А ўвогуле, сябры, пабачыце таго Лабадзёнка -- перадайце, што нельга гнаць на самых вялікіх змагароў за нашую спадчыну -- Міхаілы Жыха і кумпанію.

PS Тэлефанаваў Лабадзёнак. Пытаўся, ці мае ён права цяпер называць Міхаіла Жыха Міхаілам Чмыхам ці Міхаілам Пыхам. Што сказаць яму, ня знаю...

Тэгі: ,

Jan 23

Такое рашэнне прыняла Рэспублiканская навукова-метадычная рада. Пытанне толькi — калi адбудзецца тая змена...

Пра абсалютна недарэчную вежу-цыбулiну на Нясвiжскiм замку казалi і пісалі даўно i ўсе, у тым ліку і "Звязда". Яна была пастаўленая на замак паводле праекта 2002 года. Праект той "грунтаваўся" на адной-адзiнай гравюры Томаша Макоўскага, аднак нават там была выяўленая не дакладна такая вежа. Больш за тое, у часы Макоўскага ўвесь замак выглядаў зусiм не так! У канцы XVІII стагоддзя, калi Мiхаiл Казiмiр Радзiвiл Рыбанька скончыў адбудову замка (якi быў разбураны падчас Паўночнай вайны), ён надаў яму адзiны стылiстычны выгляд — абедзве вежы былi прыкладна аднолькавыя.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 22

касьцёл у Ражанцы (Шчучынскі раён) збудаваны ў 1674 годзе, перабудаваны ў 1827, 1924-25, адноўлены пасьля камуністаў у 1989-90-х гадах.

у гэтым помніку цікавае спалучэньне -- арыгінальны фасад і амаль недэкараваныя астатнія сьцены. калі ўдасца патрапіць у сярэдзіну -- зьвярніце ўвагу: па правым баку на сьцяне вісяць старыя фоткі, якія паказваюць некаторыя этапы аднаўленьня бажніцы.

апроч касьцёла, у Ражанцы захаваліся канюшня і чыгуначная станцыя, былая сінагога (пераробленая ў праваслаўную царкву), капліца -- усё ХІХ ст.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 18

адзіная ў Беларусі брама-канюшня захавалася ў Вялікай Ліпе, што пад Нясьвіжам. належала брама да сядзібы Абуховічаў (канец ХІХ ст.), ад якой ацалеў таксама адзін флігель і гаспадарчыя пабудовы.

такое спалучэньне брамы -- менавіта з канюшняй -- напраўду ўнікальнае. звычайна брама магла быць спалучаная з дамочкам вартаўніка, гадзіньнікавай вежай, жылымі памяшканьнямі, у храмах -- са званіцаю.

але самае цікавая дэталя хаваецца ў сярэдзіне брамы...
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Dec 28

стала

Дом па Рэвалюцыйнай 24а ў Мінску працягваюць разбіраць. Разам з унікальнымі сценавымі роспісамі XIX стагоддзя

Гэты артыкул можна разыгрываць па ролях. Адныя словы раздаць чыноўнікам ад архітэктуры, іншыя – заказчыкам перабудовы помнікаў архітэктуры. І вынік будзе нечаканы: усе будуць казаць слушна і празрыста, а помнік архітэктуры будзе зруйнаваны.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 23

+P222022+1

Касьцёл у Вялікай Бераставіцы (Гарадзенская вобласьць) збудаваны ці то ў 1620 годзе, ці то ў 1741. Мне асабіста заўжды хочацца думаць пра больш старую дату. Шчыра не разумею, як ў такім пытаньні можна разьбягацца ў 120 гадоў -- няўжо дакумэнты настолькі недакладныя, што незразумела, ці той гэта касьцёл, ці не?.. У любым разе, касьцёл проста шыкоўны -- ягоны памер цяжка перадаць здымкам, нават прыстаўляючы што-небудзь для маштабу. На мясцовасьці ён выглядае сапраўднай гарой. Між іншым, мясцовыя ўлады, ня маючы грошай на аднаўленьне, хаця б заклалі ўваходы цэглай. Аднак патрапіць у сярэдзіну можна. І разгледзець там захаваную дагэтуль тынкоўку (храм стаіць бяз даху), пад якой праглядаюцца малюнкі. За савецкім часам ў храме, выглядае, была нейкая ўстанова, мо які склад, бо на сьценах засталіся дурнавата-наіўныя савецкія лёзунгі.

Час лядовых палацаў, я веру, міне. Аднойчы, сябры, мы адновім нашыя храмы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 12

вільня1

знайшоў такую фотку зь вільні -- і захацелася паказаць яе ўсім нашым чыноўнікам і "рэстаўратарам", якія ўздыхаюць, паціскаюць плячыма і кажуць: "нічаво зьдзелаць нільзя, аварыйнае састаянія..."
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 16

01

Пралятаючы разам з птушкамі над Нясьвіжам, я зрабіў колькі колаў над чароўным-чароўным-чароўным касьцёлам Божага Цела.

Два месяцы таму, ходзячы па Рыме, я гладзеў на Іль Джэзу -- храм, які стаў прататыпам нясьвіскага касьцёлу. І разумеў, што Бернардоні пераплюнуў сваіх настаўнікаў -- наш храм прыгажэйшы, больш велічны, узьнёслы, чароўны!

Іншай і не магла быць сямейная пахавальня Радзівілаў -- толькі такі надзвычайны храм мог абараніць парэшткі найлепшых людзей свайго часу -- і ад фашыстаў, і ад камуністаў (што прыблізна роўнае).

Калі вы яшчэ не даехалі да гэтага касьцёлу і да гэтага гораду -- спытайце мяне, я падкажу вам дарогу...

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 16

001

З таго часу, як я пазнаёміўся з Радзівіламі, як пачаў складаць кнігу пра іх фотаархіў, як стаў вывучаць іх гісторыю -- мяне цягне ў Нясьвіж як магнітам. Я прыязджаю туды зноў і зноў, з нагодай і без нагоды. Учора вечарам я проста хадзіў па Нясьвіжы, аглядаў дом на Рынку, ратушу, старыя дамочкі. А сёньня падняўся на вышыню птушынага палёту, каб пабачыць замак зьверху. Я ведаў, што ён чароўны. А тут я добра ўбачыў, наколькі здорава і правільна ўпісаў яго таварыш Бернардоні ў адзін ансамбль з касьцёлам, Слуцкай брамай, гарадзкой забудовай, сажалкамі. І хоць замак перажывае зараз свае ці не найгоршыя часы за апошнія 200 гадоў, ён усё адно застаецца матэрыяльным помнікам нашаму найвялікшаму роду.
Калі вы будзеце ў Нясьвіжы, і птушкі прапануюць вам на хвіліначку падняцца разам зь імі над горадам -- згаджайцеся. Яно таго варта.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 15

01
Чытаць далей »

Тэгі: ,