it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 26

Калісьці я набыў кніжачку "Белоруссія на почтовых открытках" у букіністычным адзьделе кнігарні выключна з-за гэтай фоткі. Уявіце -- вакзал у Воршы выглядаў як замак! Я стаў высьвятляць, калі ж ён быў разбураны. Апынулася -- ён ня быў разбураны. Падонкі-камуністы проста "касметычна" адрэстаўравалі яго!.. (гл фотку ніжэй). Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 22

Беларусь праз 5 гадоў

Гэтыя калажы разьмясьціў карыстальнік KiberDen !!! на форуме сайта "Глобус Беларусі". Што я магу сказаць. Адначасова -- і сьмешна, і доля праўды. Папоў, якія чапляюць цыбуліны як у Полацку, Наваградку, Клецку etc я б (дзеці, заткніце вушы) павесіў на бярозе за яйцы. А ўвогуле калі ўся праваслаўная царква Беларусі -- філія велікой і могучей руссссской православной істінно правільной церкві -- гэта катастрофа.
Яшчэ Кацярына ІІ казала, што для поўнага задушэньня і русіфікацыі "Северо-Западнаго края" трэба тры рэчы: рускі поп, рускі чыноўнікі і руская школа. Што казаць -- мудрая жэншчына была.

PS гэта -- выпады, крый Божа, не супраць праваслаўнай рэлігіі, а супраць канкрэтнай установы (калі хто не зразумеў)

Адчыняйце далей -- там яшчэ сьмяшнейшыя калажы (з камэнтамі карыстальніка KiberDen !!!)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 16

Тэгі: ,

Oct 02


наведаў сёньня летнюю рэзідэнцыю каралевы Даніі -- замак Фрэдэнсборг. летняй рэзідэнцыяй ён зьяўляецца ад 1722 году па сёньня. для наведваньня адкрыты толькі ў ліпені, таму ў сярэдзіну не патрапіў. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 06


я выйшаў з мэтро і аслупянеў. стаяў так і глядзеў на гэты храм цэлую гадзіну. ён пачаў будавацца ў 1882 годзе і ня будзе дабудаваны ніколі. гэта -- частка генія Антонія Гаудзі. папярэдняя дата сканчэньня будаўніцтва -- 2030 год. на цяперашні час, паводле маіх прыкідак, збудаваная недзе траціна. сам Гаудзі загінуў у 1926 годзе. ён адыйшоў на некаторыю адлегласьць -- агледзець храм здалёк, прыкінуць, што ды як -- і яго раздушыў трамвай. народ не адразу зразумеў, што гэты стары ў лахманах -- вялікі майстар (апошні час архітэктар жыў у майстэрні і не асабліва надзяляў увагі свайму зьнешняму выгляду). толькі ў шпіталі, калі стары памёр -- усе зразумелі, хто гэта памёр.
сёньня плошча перад саборам называеццма Плошча Гаудзі, бульвар-праспэкт, які бярэ тут пачатак -- таксама.
прыбяры з гэтага гораду Гаудзі -- і апроч мора, сюды нічога не прывабіць. і каталонцы справядліва моляцца на свайго генія.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 02


Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 01

Тэгі: ,

Aug 09


Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 02

Раўбіцкі касьцёл збудаваны ў 1858 годзе. Цяпер тут -- Музэй беларускага народнага мастацтва. Адным разам я меў унікальную магчымасьць -- мала таго, што падрабязна адфоткаць абсалютна ўсе экспанаты, дык яшчэ і зазьняць інтэр'еры самога касьцёла з пунктаў, куды звычайна не пускаюць наведнікаў...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 30

Помнікі архітэктуры руйнуюць ня толькі ў нас. У Маскве днямі зьнесены дом купца Аляксеева 1817 году, разам зь ім -- дом 1894 году архітэктара Мікалая Жукава.

Як і ў нас, гэта адбылося са згоды ўладаў. Напэўна, толькі нашым чыноўнікам з Упраўленьня па ахове спадчыны адкаты даюць меньшыя, чым у Маскве.

Абараняць помнікі архітэктуры выйшлі неабыякавыя гараджане (нячастая зьява ў Менску). Іх разагнала, як і ў нас, апамаўска-мянтоўскае быдла.

Кампанія, якая зьнішчыла гэтыя два помнікі ў Маскве, называецца "Сатори". Напэўна, так на рускую мову перакладаецца словазлучэньне "минская спадчина".
Чытаць далей »

Тэгі: