it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 26

здымкі Андрэя Дыбоўскага, "Глобус Беларусі"

ня ведаю, як вам, а мне вельмі падабаецца, што зрабілі ў Ружанах. хораша глядзіцца! асабліва ўлічваючы, што зьнішчаць рэстаўратарам не было чаго (стаяла там "паўтары сьцяны"). цікавая канцэпцыя -- аднавіць браму і прылеглыя флігелі, зрабіць у іх музэй, у якім галоўным экспанатам будзе сам палац Сапегаў.

увогуле, "Брэстрэстаўрацыя" працуе вельмі далікатна і прафэсыйна. спадзяюся, палац у Косаве адновяць на ўзроўні.

салігорскім будаўнікам, якія зьнішчылі Нясьвіжскі замак пад кіраўніцтвам  аднаго старога злодзея і пры спрыяньні адпаведнай структуры Міністэрства культуры такое і ня сьнілася!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

амаль што самае ругацельнае слова для мяне -- камуніст. яно -- сінонім усіх дрэнных словаў, якія я магу прыдумаць: мразі, падонкі, выблядкі, жывёлы і гд
чаму? хаця б таму, што ў 1930-я гады камуністы зьнішчылі вось гэты вось касьцёл і кляштар у Сьмілавічах (на здымку).
касьцёл перажыў паўстаньне Касьцюшкі, Напалеонаўскую вайну, паўстаньне Каліноўскага, Першую сусьветную...
Перажыў бы і Другую сусьветную, каб ня гэтыя падонкі.
ёсьць і сёньня такія, які з гонарам кажуць: я таксама быў камуністам. для мяне гэта раўнацэнна, што чалавек скажа: я -- мразь і забойца.
ён канкрэтна не руйнаваў і не забіваў? аднак хадзіў жа ў форме эсэсаўца. значыцца -- эсэсавец.
камунізм шмат страшнейшы за фашызм, і нашай краіне ён нанёс шмат большую шкоду.
другое слова, якое для мяне гэткае ж ругацельнае, як "камуніст" -- "супрацоўнік беларускіх праваахоўных органаў". сінонімы -- тыя ж. плюс "карнікі".
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 25

ехаў праз Мір, спыніўся пафоткаць. замак ёсьць замак -- ніякі будтрэст не сапсуе гэты цуд!..

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 12

Воранаўскі раён Гарадзеншчыны, зусім недалёка ад мяжы зь Літвой.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 06


Воранаўскі раён, 4 км ад мяжы зь Літвой.
Пётр Нонхарт быў галоўным архітэктарам Вільні, а гэты дамочак збудаваў "як лецішча". так Гайцюнішкі і засталіся адзіным у Беларусі домам-крэпасьцю. Таўшчыня сьценаў каля 1,5 мэтра. Цяпер тут, як водзіцца, месьціцца вар'ятня. Што, у прынцыпе, вельмі добра, бо калі б тут ня месьцілася нічога, дому даўно настаў бы канец.
Што цікава, на КПП ахоўніца вельмі прыязна ставіцца да турыстаў, як і персанал вар'ятні. Вас запішуць у спецыяльны сшытачак, а потым нават паводзяць крыху па самім доме. Праўда, у палаты экскурсіі ня водзяць.
На дзьвярах мяне сустрэла шыльда пра выбары-дурыбары. І тут галасуюць. Напэўна, тут самыя шчырыя ягоныя выбаршчыкі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 22


Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 18

як ужо пісаў, днямі быў у Нюрнбэргу (Баварыя, Нямеччына). вось -- колькі фотак.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 18

праваслаўная царква ў Ляйпцыгу (Нямеччына), між іншым 1912 году пабудовы. скажыце хуценька, дзе вы бачылі такую самую? (адказ -- ніжэй)
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 05

Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці.
Адная з самых вялікіх нашых драўляных цэркваў
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 04

фота карыстальніка Korkh. з http://www.skyscrapercity.com/showthread.php?t=648248&page=7

Забярыце, забярыце ў гэтых ідыётаў фарбу. Як напісаў мне сёньня Мікалай Радзівіл, пабачыўшы гэтыя здымкі, "Wow, boje sie , ze Ciotka jak to zobaczy zachoruje". Цалкам зьнішчыць ляпніну на фасадзе ("аварыйная, панімаяце, польскія сьпецыялісты пацьвярдзілі") -- і выляпіць не такую, не такога колеру і расфарбаваць яе -- усё ў традацыйным батлеечным стылі зьнішчальнікаў Нясьвіжа. Наколькі трэба быць калхозьнікамі з пакалечанай душой, выбітымі мазгамі і поўнай адсутнасьцю густа, каб зрабіць такое?..
Палучылась красівенька так, жыва, нарадна. Чытаць далей »

Тэгі: