it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 30

Шэсць гадоў агромністая мармуровая пліта прастаяла з такой недарэчнасцю


Усе ведаюць, што Нясвіжскі замак Радзівілаў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Матэрыяльных выгодаў гэта не дае (рэстаўрацыя замка фінансуецца выключна з дзяржаўных сродкаў), аднак лічыцца вельмі пачэснай справай. Між краінамі ідзе сапраўднае культурнае змаганне, у каго будзе больш аб’ектаў у гэтым спісе. І, трэба сказаць, мы не апошнія. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 27

Першая менская электрастанцыя дажывае свае апошнія дні -- яе, як і ў савецкі час, цынічна абмяраюць, фоткаюць, замалёўваюць -- каб разбурыць. Каб потым Ігар Мяфодзевіч Чарняўскі ў інтэрвію "Камсамолцы" зноў пераконваў нас з вамі, што адбудаваны абы як у іншым месцы муляж з гаўнянай цэглы -- таксама помнік архітэктуры.

Ігар Чарняўскі і Павал Латушка -- гэта людзі, вера і давер да якіх для мяне абрынуцца разам з электрастанцыяй. Папярэдні цьвік быў -- разбурэньне (пакінулі адну сьцяну) сядзібы з фрэскамі XVIII стагодзьдзя на плошчы Свабоды, 15. Пасьля гэтага ўсё іншае, што яны робяць -- пустая мітусьня і стварэньне бачнасьці дзейнасьці.

Мушу прызнаць, што надзеі не апраўдаліся -- міністар Латушка не зрабіў нічога ў справе аховы спадчыны. Словы, словы, прыгожыя словы. І гэта -- калі разбураюцца помнікі архітэктуры ў цэнтры Менску!.. Латушку можна прабачыць -- ну не разумее ён каштоўнасьці гэтых будынкаў, што зробіш. Чарняўскаму -- не. Ён сапраўдны прафэсыянал, ён разумее. І маўчыць, і падпісвае, і ставіць пячаткі. Нічога ня можа зрабіць? Дык сыходзь з гэтай пасады. Застанься хоць крыху прыстойным чалавекам. Ніхто пасьля ня будзе разьбірацца, хто там што сабе думаў і каму сэрца па начах балела. Ацэньваць будуць па справах. А справы -- зьнішчэньне дзясяткаў помнікаў архітэктуры. Недаравальная рэч для нашай небагатай архітэктуры...

Помнікі архітэктуры, якія перажылі некалькі войнаў, перажылі падонкаў-камуністаў --  не перажылі праклятых калхозьнікаў незалежнае Беларусі.

Я хачу, каб іх дзеці пракліналі іх за гэта, ходзячы між шклянымі гатэлямі і безгустоўнымі хмарачосамі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 14

У Мінску адкрылася ўнікальная выстава, дзе сабраны ўсе яўрэйскія храмы Беларусі, Дакладней, усе ацалелыя. Сюды адносяцца сінагогі, малельныя дамы і некалькі ешываў (духоўнае вучылішча для равінаў). Доўгатэрміновая выстава адкрылася ў Мінскім яўрэйскім абшчынным доме (Харужай, 28, тэл. 2867933) — у Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі. З Інай ГЕРАСІМАВАЙ, дырэктарам музея, кандыдатам гістарычных навук мы гутарым пра тое, куды зніклі 95% сінагог і што пагражае астатнім 5%.

"У Мінску да рэвалюцыі было 83 сінагогі, а ў Бабруйску 60"

— Іна Паўлаўна, вы назвалі неверагодную лічбу: толькі ва Усходняй Беларусі (да 1917 года) было 744 сінагогі. Калі ўлічыць, што яны не маглі быць у вёсках, а толькі ў гарадах і мястэчках, — гэта ж колькі на адзін населены пункт даводзіцца!.. А вы падлічвалі, колькі агулам было сінагог да вайны ў Беларусі?

— На гэта пытанне адказаць цяжка, бо па Заходняй Беларусі дакладнай лічбы няма. Лічба 744 — гэта лічба на 1 студзеня 1936 года (звесткі з Нацыянальнага архіва Беларусі). А ў 1937 годзе ў Мінску была нарада, на якой прысутнічаў чыноўнік з Масквы. На нарадзе абмяркоўвалася пытанне, дзе браць грошы на развіццё эканомікі, набываць трактары і гэтак далей. І ён ім сказаў у вельмі жудасным тоне: "Што ж вы дурыце галаву, не можаце яўрэйскія кнігі і старыя рэчы прадаць у Амерыку? За адну кнігу зможаце набыць трактар!" У пратаколе гэтай жа нарады і даецца лічба 744 — гэта сінагогі і малельныя дамы. Па заходняй Беларусі, паўтару, агульнай лічбы няма. Даводзіцца падлічваць — складаць лічбы па раёнах, па абласцях. Але часта яны недакладныя. Напрыклад, па Мінскай вобласці даецца 83 сінагогі. Але цяпер вядома, што гэта — вы будзеце здзіўленыя — лічба толькі па Мінску (!). Агульную колькасць па Беларусі я ацэньваю — да 2000 сінагог. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 13

Начальнік Упраўленьня па "ахове" гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры пракаментаваў для "Камсамолкі" зьнішчэнне першай мінскай электрастанцыі (зьлева ад цырка).

Большага крывадушша ўявіць складана. "Будзе ручная разборка, але цэглу захаваць будзе цяжка". Нахалеру так парыцца і скакаць як вужака на патэльні? Падганяйце бульдозер і грохайце!

Прапаную перайменаваць падразьдзяленьне Чарняўскага ва Упраўленьне па зьнішчэньню гісторыка-культурнай спадчыны. Пасьля электрастанцыі і зьнішчанай сядзібы з фрэскамі  XVIII стагодзьдзя на Плошчы Свабоды, 15 -- самы час.

Артыкул з "Камсамолкі":

Минске снесут здание первой электростанции XIX века?

Строители разрушили пристройки за историческими зданиями, которые ждет перенос на безопасное от стройки место.
Строители разрушили пристройки за историческими зданиями, которые ждет перенос на безопасное от стройки место.
Фото: Дмитрий БРУШКО

На месте памятника архитектуры появится гостиница «Кемпински»

Надежда БЕЛОХВОСТИК — 12.03.2011

Указ о строительстве рядом с цирком многофункционального комплекса президент подписал почти год назад, в мае 2010-го. Строительство должно уложиться до 2014 года, а гостиница и вовсе заработает до конца 2013 года.

Высотки появятся на месте зданий, которые признаны историко-культурными ценностями Беларуси. В указе президента сказано, что об их судьбе должно быть принято согласованное решение Министерства культуры, Мингорисполкома и заказчика. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 06


палац Булгакаў у Жылічах. Захаваўся ў неблагім стане.

ласкава сабраў у адным месцы стваральнік сайта Глобус Беларусі Андрэй Дыбоўскі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 03

Знішчаюць першую мінскую электрастанцыю

| Чацвер, 3 сакавiка 2011 у 16:14

На выходных, як заўсёды за мінімальнай колькасцю сведак, пачаўся працэс разбурэння помніка архітэктуры кан. 19 ст. - будынка першай мінскай цеплаэлектрастанцыі. знішчэнне адбываецца з санкцыі Мінгарвыканкама і адпаведна дазволу Міністэрства культуры. У сувязі з чарговымі  падзеямі,  якія адлюстроўваюць прававое бязмежжа ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася да міністра культуры з адкрытым лістом і заклікае сродкі масавай інфармацыі абнародваць яго, бо праблема сапраўды важная і не церпіць пераносу на будучыню.

Міністру культуры
Рэспублікі Беларусь
Латушка П.П.
(Адкрыты ліст)

Шаноўны Павел Паўлавіч!

Некалькі дзён таму ў г. Мінску па праспекце Незалежнасці 32-б распачаўся знос карпусоў нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці  “Комплекс будынкаў былой электрастанцыі”, якая ўнесена ў склад  Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь пад шыфрам  713Г000183. Знішчэнне канструкцый гісторыка-культурнай каштоўнасці праводзіцца СТАА “Эліт-Эстэйт”.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 01


гэты будынак зруйнуюць, магчыма, заўтра
актуальныя фоткі ТУТ
людзі, на чыіх руках застанецца кроў Першай менскай электрастанцыі:

Мікалай ЛАДУЦЬКА, "мэр" Менска, паставіў подпіс пад зьнішчэньне

Віктар НІКІЦІН, галоўны архітэктар Менска, паставіў подпіс пад зьнішчэньне

Віктар КУРАШ, старшыня Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай здрады, якая дала дазвол на руйнаваньне

Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік Упраўленьня па ахове спадчыны Мінкульта, без дазволу якога станцыю не зруйнавалі б

прыстойны чалавек пасьля такіх рэчаў (і нядаўняга руйнаваньня дома на Свабоды, 15) пайшоў бы ў адстаўку, а гэтыя строяць зь сябе вялікіх абаронцаў архітэктуры і апраўдваюцца: "пайду я -- прыйдзе горшы". а чым вы добрыя? што вы абаранілі? каго вы пакаралі?

колькасьць зьнішчаных помнікаў толькі ў Менску ідзе на дзясяткі, па краіне -- на сотні. колькасьць выключаных са Сьпіса каштоўнасьцяў -- таксама.

вашым дзецям, герастраты, будзе сорамна, калі ім пакажуць фоткі і нагадаюць, што гэта іх бацькі вынішчылі Менск, бо дужа любілі атрымліваць на кішэню.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13


Гарадзенскі раён.
Касьцёл Унебаўзяцьця Панны Марыі збудаваны ў 1936-39 гадах, цудоўна адноўлены пасьля распаду імперыі зла.
вельмі стылёвы, выглядае старэйшы за свае гады, трошачку нават нагадаў ратушу ў Нясьвіжы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 27

здымак нясьвіскага фатографа Фаянса з кнігі Баляслава Таўрагіньскага "Нясьвіж" (1937 год)

Тэгі: ,

Jan 27

ідзіце, паглядзіце на яе і сфоткайце -- хутка будзе позна!

станцыя знаходзіцца зьлева ад цырка, каля самай дарогі

людзі, на чыіх руках будзе кроў першай менскай электрастанцыі:

Мікалай ЛАДУЦЬКА, "мэр" Менска

Віктар НІКІЦІН, галоўны архітэктар Менска

Віктар КУРАШ, старшыня Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай здрады,я кая дала дазвол на руйнаваньне

Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік Упраўленьня па ахове спадчыны Мінкульта, без дазволу якога станцыю не зруйнуюць

ВАШЫЯ ІМЁНЫ, ГЕРАСТРАТЫ, ЗАСТАНУЦЦА Ў ГІСТОРЫІ ГОРАДА
Чытаць далей »

Тэгі: