
з Прагі да Крумлава ехаць тры з паловай гадзіны. наўпроставага цягніка няма. але калі на вакзале сказаць "мне да Крумлава", квіток вам прададуць. да Будэёвіц даедзеце нармалёвым цягніком, а ў Будэёвіцах хвілін праз 10 перасядзеце на сьмешны тарантас з 1-2 вагончыкамі.
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
падарожжы,
Эўропа

турысты закінулі манэтку гэтаму чэрапу ў мястэчку Кутна Гора, што за 60 км ад Прагі. вядомая Кутна Гора сярод гэтых самых турыстаў найперш косткасховішчам, Касьніцаю, збудаванай у 1400 годзе на ўскраіне гораду -- Седлецы. такіх чарапоў, разам са шкілетамі, там блізу 40 тысяч.
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
падарожжы

віды з сабора Сьвятога Віта
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
падарожжы

Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць. зусім недалёка ад Берасьцейскай шашы, за славутымі радзівілаўскімі Сталовічамі
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура

вёска Расна Дрыбінскага раёну





царква сьвятога Мікалая 1887 году, перабудаваная пад вучэльню ў 1940-я

апсіда выдае храм
Тэгі:
архітэктура

чытач зь Берасьця Мікалай Савейка даслаў свой арыгінальны фотапогляд на тое, як ідзе аднаўленьне Ружанскага палаца. дзякую спадару Мікалаю за такія цудоўныя фота!
і ў вас ёсьць чым падзяліцца? дасылайце на labadzenka@gmail.com !
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура

калі я мінулы раз быў у Любліне колькі гадоў таму, усе фоткі былі дзённыя. таму калі я прыехаў у Люблін учора ўвечары -- не ўпусьціў магчымасьці пахадзіць з фоцікам па старым горадзе ў прыцемках.
у Любліне жыве 350 тысяч чалавек. а будынкаў XV-XVIІ стагодзьдзя тут больш, чым ва ўсёй Беларусі.
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
вандроўкі

гэтую сядзібу ў Сёмкаве збудаваў ў 1775-80 гадах італійскі архітэктар Карла Спампані.
уладальнік Сёмкава Адам Хмара, апошні менскі ваявода часоў Рэчы Паспалітай, прымаў тут апошняга караля гэтай самай Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
яшчэ гадоў 10 таму ў Сёмкаўскай сядзібе месьцілася школа. школа зьехала -- і літаральна за гэтыя гады сядзіба прыйшла ў паўнейшы заняпад. сёньняшні выгляд сядзібы -- ілюстрацыя, як у стабільнай і працьвятаюшчай Беларусі ставяцца да спадчыны, памяці і гісторыі. аднак што казаць пра ўладу, для якой гісторыя пачынаецца ці то з 1917, ці то з 1945, ці то з 1994 году.
застаецца дадаць, што Сёмкава знаходзіцца ўсяго за 10 кілямэтраў ад Менску. добрая нагода выбрацца для менчукоў.
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура

загадка ТУТ
ну канешне ж, гэта...
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура

вы ДАКЛАДНА ведаеце яго, нават калі не бывалі там 😉
Тэгі:
архітэктура