it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Сту 16

Якое месца зойме Пеця Ялфімаў на Эўрабачаньні? (Хто ўгадае -- стаўлю піва :)

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Сту 09

Шапік на маім прыпынку прыбралі ў пачатку сьнежня. Сёньня мне спатрэбілася гігіенічная памада — вусны патрэскаліся ад марозу. Шапіка няма. Пайшоў у аптэку. А там кажуць: няма гігіенічнай памады!

У сувязі з гэтым апытаньне: што вы думаеце пра калхозных підарасаў чыноўнікаў, якія дадумаліся прыбраць у Менску ўсе шапікі?

Тэгі:

Сту 02

няўжо яны й далей будуць казаць нешта пра стабільнасьць?..

Тэгі: ,

Сне 26

спадарства, у мяне засталася кніга, якую падпісаў для Ігара Рыгор Барадулін. Кніга была падпісаная памылкова, таму я яшчэ месяц таму запрапанаваў забраць яе любому Ігару. Паколькі ніхто не адгукнуўся, паўтараю прапанову. Калі сярод вас ці вашых знаёмых ёсьць Ігар — зрабіце шыкоўны калядны падарунак. Паколькі акцыя даўно скончылася, дык забраць кнігу можна бясплатна, без ахвяраваньняў. Проста хочацца завершыць гэтую справу яшчэ ў гэтым годзе.

адгукайцеся на мэйл labadzenka@gmail.com

Тэгі: ,

Сне 25

машына належала пані Бічэт — бабулі Эльжбэты, маці Альбрэхта Радзівіла

Паводле вэрсыі чытача Косtя, гэта Руссо-Балт К12/20. І сапраўды, вельмі падобна:

зь іншага боку, даволі аўтарытэтны сайт www.cross-roads.ru падае іншы выгляд аўто:

ці гэта проста іншая мадыфікацыя аднае мадэлі?..

Тэгі: ,