Oct 13
|
Oct 12
|
Oct 12
|
паглядзець і спампаваць панараму ў поўным памеры (6 мб) можна ТУТ
а артыкул, як мы знайшлі такі цуд, можна
Oct 12
|
асабліва зьвярніце ўвагу, як Яўген зьмяніў тэкст песьні "Слова" ў параўнаньні з тым варыянтам, ад якога ўсе прыйшлі ў захапленьне
і на песьню "Холодно" на ўкраінскай мове, словы і музыку да якой напісаў Сьвятаслаў Вакарчук
кліп на песьню "К тебе" можна пабачыць ТУТ
Евгений Литвинкович. Знаки Зодиака
Тэгі: Беларусы, музыка, раю
Oct 12
|
кніга гатовая на 100% і вось-вось будзе.
скажу адразу і сьмела -- такой кнігі ў найноўшай беларускай літаратуры не было.
мала таго, што гэта Рыгор Барадулін -- вяршыня беларускай паэзіі. гэта яшчэ і арт-аб'ект, які ўпрыгожыць любую бібліятэку і стане вартым падарункам.
НІВОДНАЙ друкаванай літары, уся кніга выкананая Рыгорам Барадуліным АД РУКІ!
кніга яшчэ не надрукаваная, але замаўляйце ўжо цяпер!
нагадваю! тыя, хто замовіў "дзіцячую заМову" загадзя -- атрымаў яе па 40 тысяч. іншыя цяпер купляюць па 110-120!
падпісацца на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна можна ТУТ, пачытаць пра яе падрабязьней можна ТУТ і ТУТ
ps уверсе гэта ня вокладка, а тытульны аркуш. вокладку пакуль трымаем у сакрэце 😉
Тэгі: Барадулін
Oct 12
|
Яўген Літвінковіч прэзентаваў свой новы кліп на песню "Да цябе" на Майдане Незалежнасці у Кіеве |
Напярэдадні свайго першага сольнага тура па гарадах Украіны на Майдане Незалежнасці адбылася акцыя- флэшмоб «З любоўю да цябе », у рамках якой кіяўляне і госці сталіцы першымі змаглі ўбачыць новую відэапрацу Яўгена Літвінковіч на песьню «Да цябе».
Да пачатку акцыі на Майдане сабралася досыць вялікая колькасць людзей. Калі на галоўным экране краіны, што знаходзіцца на будынку Саюза Прафсаюзаў Украіны , з'явілася застаўка «З любоўю да цябе » і пайшоў зваротны адлік часу , пачаўся запланаваны флэшмоб - на працягу хвіліны людзі абдымаліся адзін з адным , абдымалі незнаёмых людзей і казалі добрыя словы.
Пасля бою курантаў на экране з'явіўся спявак Яўген Літвінковіч са зваротам, у якім прадставіў свой новы кліп на песьню «Да цябе», рэжысёрам якога стаў адзін з самых вядомых украінскіх кліпмэйкераў Аляксандр Філатовіч .
"Сённяшняя акцыя і мой новы кліп - яны аб адным - аб імкненні кахаць і быць каханым, - кажа Яўген Літвінковіч. - Бо нават, здавалася б, простае абдымкі можа напоўніць чалавека цяплом і душэўнай радасцю . Дарыце адзін аднаму каханне і будзьце шчаслівыя! "
Пасля звароту, артыст разам з натоўпам тых, хто сабраўся прыхільнікаў, запусціў у неба мноства белых надзіманых шарыкаў, а затым яшчэ доўгі час раздаваў аўтографы і фатаграфаваўся з тымі, хто сабраўся на Майдане людзьмі.
Oct 11
|
Тэкст Глеб Лабадзенка
Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч
Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.
Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (
Сядзіба Залессе: рай для аматараў птушак!
…А пятай раніцы мы прачнуліся ў экасядзібе Залессе, якая месціцца на ўскрайку Белавежскай пушчы.
Гаспадар сядзібы Сяргей Сідарук ужо запарваў каву.
-- Як спалася? – спагадліва пацікавіўся Сяргей.
Чытаць далей »
Oct 11
|
сэнс скаргі быў такі. на аўтобус Мінсктранса Менск-Кіеў-Менск, які ідзе праз Чарнігаў, нельга ў Менску набыць квіткі Чарнігаў-Менск. а Менск-Чарнігаў -- можна!
сэнс адказу: плявалі мы на зручнасьць кліентаў, нам выгадней пабольш прадаць квіткоў з Кіева. сядзіце як сабакі на вакзале ў Чарнігаве і гадайце -- будзе месца ці не.
карацей, Беларуская чыгунка фарэва.
Oct 10
|
гэта -- скан з афіцыйнага дакумента, зацьвержанага згаданай установай
можаце параўнаць іхнае "ў" са знакам
(там рысачак дзьве, але вельмі падобна, праўда? )
Oct 10
|
перадрук з
Сам Дзяніс Раманюк, каб не палохаць людзей, пракаментаваў эты здымак так:
"Вядомы сімвал Дао — сімвал жыцьцёвага шляху, які спалучае жаночы і мужчынскі пачатак. Аднойчы я разгледзеў яго на Аршаншчыне. Утварыўся ён з вады і раскі дзякуючы намаганьням ветру. Зь зямлі яго разгледзець было б немагчыма. Ды і сама малюткая азярынка Чырвонае Вочка схаваная ў непраходным балоце сярод лесу".
Тым часам, ужо сёння гэты здымак Цмока можна будзе ўбачыць у самым цэнтры Мінска!
далей