it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 28

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

Апошнімі днямі закранулі дзве рэчы.

labadzenka-250nПершая — дом Багдановіча. Вы, пэўна, бачылі фотаздымкі гэтай красаты. Кароткая перадгісторыя такая. Максім Багдановіч нарадзіўся ў Менску. Той дом стаяў у двары сёньняшняга гастранома “Траецкі” на рагу вуліц Старажоўская і Багдановіча. Дом, як пішуць у такіх выпадках савецкія дасьледчыкі, “быў страчаны”. Ад яго захаваліся падмуркі. Якія былі знішчаныя ў часе будаўніцтва пляўка ў душу менчукоў — “Дома Чыжа” над Траецкім прадмесьцем. Грамадзкасьць стала шумець.

На гэта кампанія “Трайпл” адрэагавала узорна-дыпляматычна: прызнала памылку і паабяцала аднавіць дом Багдановіча. Што было нават зацьверджана дакумэнтальна так званым Міністэрствам культуры. І вось цяпер усе ўбачылі “адноўлены дом Багдановіча” — як трапна напісаў Міхась Скобла, “будку Багдановіча”. Выйшла крэатыўна — у самым горшым сэнсе гэтага слова.

Пытаньне тут у іншым. На этапе “грамадзкай бучы” некаторыя людзі паверылі кампаніі “Трайпл” і нават зрабіліся іхнымі хаўрусьнікамі і абаронцамі. Давалі інтэрвію прэсе: так, падмуркі грохнулі, але нічога страшнага, затое — ого-го! — дом адновяць! Я дапускаю, што тыя людзі паверылі ў намеры “Трайпла” абсалютна шчыра. А зь іх, фактычна, насьмяяліся. Выставілі іх каласальнымі дурнямі.

Другі выпадак, які закрануў — Курапаты. На паседжаньні навукова-метадычнай здрады, даруйце, рады Міністэрства культуры рукамі яшчэ ўчора прыстойных людзей быў узаконены “Бульбаш-хол”. Бо ахоўная зона Курапатаў з боку бульбаш-хола была зьменшаная ўдвая: з 100 мэтраў да 50. 50 — гэта роўненька да плоту бульбаш-хола.

І вось ува ўласьнікаў бульбаш-хола зьяўляюцца абаронцы з шэрагаў грамадзкасьці. Якія з фэнаменальным імпэтам даводзяць, што “нічога страшнага”. Афіцыйную вэрсыю прыдумалі праўдападобную — зьменшылі, бо там ідзе водавод, які сілкуе частку Менску пітной вадой.

Верагодна, што гэта сапраўды так. Пытанне стаяла ў іншым: хоць бы сімвалічна падпаліць хвост бульбаш-холу. Каб паказаць, што ня ўсё можна тварыць нават у сітуацыі неправавой дзяржавы. Бо паводле існай ахоўнай зоны, 4 невялікія пабудовы падлягалі зносу, бо былі ўзьведзеныя незаконна ў гэтай самай ахоўнай зоне.

Чальцы навукова-метадычнай здрады ці самі дурачкі, ці нас трымаюць за дурачкоў. Вадаводы, пітная вада… Хлопцы, ды каню панятна, чаму менавіта цяпер і менавіта з таго боку была зьменшаная гэтая ахоўная зона.

Вядома, біць самога сябе па пысе — няўдзячная справа. Спачатку вы дазваляеце будаваць частку бульбаш-хола ў ахоўнай зоне. Не выключаю, што нехта з вас нават пагрэўся на гэтым дазволе. А цяпер вы самі прымусіце іх зруйнаваць тыя некалькі дамочкаў?.. Ну гэта ж будзе неяк “не па-паняціях”!

Будучыя наведнікі бульбаш-хола — да іх таксама ёсьць пытаньні. Ня менш, чым да тых, хто яго будуе. Калі для вас будуюць дыскатэку каля самых страшных беларускіх могілак — а вы ідзяце туды танчыць і блядаваць, то вы маральныя вырадкі. “Мы ня зналі” ўжо ня скажаш — занадта шырока разьнеслася гэтая інфармацыя па інтэрнэце.

Я зь дзівам пазіраю і на прэкрасный катэджный пасёлак Солнечный каля самых Курапатаў. Якія сны будуць сьніцца ягоным жыхарам?.. У якой аўры будуць гуляць у пясочніцах іхныя дзеткі?..

Хоць не выключаю і іншага варыянта развіцьця падзеяў. Аднойчы чуў у тралейбусе размову двох цётачак. Адной зь іх, відавочна, “далі кварціру” насупраць Кальварыйскіх могілак. І яна ўсяляк нахвальвала каляжанцы тую кварціру, а ў канцы зазначыла: “Толькі із акна кладзьбішча відна, нада яго куда-нябудзь перанясьці”. Можа, у некага ўжо пасяляюцца думкі “перанясьці” Курапаты?..

Гэтыя прыклады сьведчаць, што не бывае так — і вашым, і нашым. Вы паверылі, што вам адбудуюць дом Багдановіча — а аб вас выцерлі ногі, зрабілі вас ідыётамі. Вы бароніце ўласьнікаў бульбаш-хола — а яны задаволена пасьміхаюцца, што “пранясло”. Што ўсё пучком, можна галівудзіць паводле плану.

Я гутарыў зь некаторымі сябрамі рады, чыноўнікамі Міністэрства культуры. Ведаеце, як яны апраўдваюцца? Сыдзем мы — прыдуць яшчэ горшыя. Мы робім усё, што можам. Але інвестары, высокія чыны ціснуць… Мы робім хоць нешта, бо гэта лепей, чым не рабіць нічога. Хлопцы, калі пры вашым удзеле і за вашымі подпісамі зьдзяйсьняецца злачынства, у тым ліку і маральнае злачынства, вашыя душэўныя пакуты і сьветлыя памкненьні ў разьлік прымацца ня будуць.

Зачараваньне тым, што “власьцьімушчые” вядуць з табою перамовы, ціснуць табе руку, ляпаюць цябе па плячы — прыцягвае некаторых людзей, як магніцік да лядоўні. Але некаторыя магніцікі з часам перастаюць падабацца і ідуць у сьметніцу.

Читать полностью:http://naviny.by/rubrics/opinion/2013/11/28/ic_articles_410_183791/

Тэгі:

Nov 27

rodny kut-stolin

даслаў чытач Алег Лысюк

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 27

ausianka

даслаў чытач Аляксей Мінчонак

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 27
Для свайго труку танцор Яўген Якуш скарыстаўся "Запарожцамі" 1961 і 1969 гадоў выпуску.
Перадрук з Еўрарадыё

Нагадаем, што нядаўна атрымаў гучную вядомасць відэаролік, у якім актор Ван Дам сядаў на шпагат паміж двума грузавікамі. Гэтак ён рэкламаваў плаўнасць ходу аўтамабіля Volvo.

Гродзенец вырашыў паказаць, што такія трукі магчымыя нават на старых машынах — без якой-небудзь электронікі і страховак. Як піша сайтAutoGrodno.by, здымкі ўскладняліся тым, што ў Ван Дама была спецыяльная страхоўка для ног, а Якуш ехаў без яе, на свой страх і рызыку.  Акрамя таго, ішоў дождж, паверхня машын была вільготнай і ногі артыста ўвесь час саслізгвалі.

Тэгі:

Nov 27

прыклад таго, як адна сям'я можа даць Беларусі і вялікіх Беларусаў, і дробных крывадушных вырадкаў.

перадрук з Еўрарадыё

Мінкульт сёння ўзаконіў “Бульбаш-хол”

Навукова-метадычная рада ўдвая зменшыла ахоўную зону Курапатаў.

Удвая — г. зн. з 100 метраў да 50, роўна да плоту забаўляльнага комплексу (так званага “Бульбаш-холу”). Ці выпадковасьць гэта — што ніякія пабудовы комплекса не давядзецца руйнаваць — невядома. Раней ахоўная зона закранала 4 маленькія пабудовы, але не чапала асноўны будынак.

Рашэнне зменшыць ахоўную зону ўдвая прыняла сёння ў Мінску навукова-метадычная рада Міністэрства культуры. На паседжанні ў якасці назіральнікаў прысутнічалі старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыкі і культуры Антон Астаповіч, навуковы кіраўнік Курапатаў Мая Кляшторная, удзельніца ініцыятывы “За ўратаванне Курапатаў” Ганна Шапуцька.

Антон Астаповіч звярнуў увагу прадстаўніка пракуратуры на парушэнне парадку разгляду праекта — спачатку ён мусіў быць узгоднены з Маяй Кляшторнай, а толькі быць пасля вынесены на разгляд. Ганна Шапуцька заклікала Раду не прымаць “амаральнага злачыннага” рашэння і не дапусціць суседства забаўляльнага комплекса побач з месцамі расстрэлаў тысячаў людзей. Тым не менш, Рада прагаласавала за новы праект адзінагалосна. Дакладна невядома, хто з чальцоў Рады прысутнічаў на сённяшнім паседжанні. У твар актывісты ведаюць толькі Ігара Чарняўскага, які таксама галасаваў за змяншэнне ахоўнай зоны і фактычна за легалізацыю “Бульбаш-хола”.

Тэгі: ,

Nov 26

«Першапачатак». Прэзентацыя календара да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў — 27 лістапада

 

27 лістапада 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі (Мінск, вул. К. Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя календара «Першапачатак» і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы да 80-годдзя з дня заснавання ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства культуры, Нацыянальны гістарычны музей, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

У імпрэзе возьмуць удзел:
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў, Старшыня ГА «СБП» Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч, выдавец і фотамастакВалеры Дубоўскі, аўтар канцэпцыі календара «Першапачатак» Ірына Хадарэнка;

А таксама ўдзельнікі календара, пісьменнікі:
Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Антаніна Хатэнка і фольк-гурт «Alta Mente». Вядучы — Усевалад Сцебурака.

Фотамастацкі праект «Першапачатак» скіраваны на папулярызацыю творчасці сучасных беларускіх літаратараў, прымеркаваны да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў і ажыццяўляецца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». У календары 13 беларускіх творцаў увасобленыя ў вобразах міфалагічных істот.

Да 80-годдзя найстарэйшай літаратурнай арганізацыі Беларусі поруч з фотавыставай будзе прадстаўленая ўнікальная экспазіцыя, падрыхтаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Асобнае месца будзе адведзенае экспанатам з асабістых архіваў Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава,Ніла Гілевіча.

Напрыклад, пісьмовы прыбор Рыгора Барадуліна, выраблены майстрам Генадзем Асташонкам, лісты Васілю Быкаву розных гадоў, дыпламатычны пашпарт Васіля Быкава 1993 г., рукапіс «Аўтабіяграфічныя дадаткі да адпаведных мясьцін» Васіля Быкава (2000-2002 гг.), чарнавік «Сказа пра Лысую Гару», рукапісы ранніх вершаў Ніла Гілевіча і першай паэмы «Таварыш» 1947 г.

Сярод архіўных матэрыялаў, датычных дзейнасці СБП, — асабовыя справы Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Андрэя Макаёнка, Пімена Панчанкі, рэдкія фотаздымкі, а таксама дакументацыя, штампы і пячаткі Саюза пісьменнікаў БССР.

Фотавыстава «Першапачатак» і экспазіцыя да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў даступныя для наведвання з 21 лістапада. Музей працуе штодзень з 11:00 да 19:00.Даведка па тэл. +375 17 327-43-22, 327-48-27.

Тэгі:

Nov 26

s1
Вушацкі раён Віцебскай вобласьці
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 26

liakarni
даслаў чытач Зьміцер Курза

Тэгі:

Nov 26

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

034-futaral

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by
  • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Nov 26

спампаваць можна на АФІЦЫЙНАЙ СТАРОНЦЫ MICROSOFT

спасылкай падзяліўся Аляксандар Кошаль, які, дарэчы, выканаў пераклад Skype на нашую мову

Тэгі: