it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 05

Знайшоў у нэце добрую мульку для падыманьня настрою -- на некаторых пунктах усьміхнуўся. Чаго і вам жадаю ))

-------------------------------------------------------

Как пpивлечь к себе внимание окpyжающих и пpослыть экстpавагантным.


1 Пpипаpкyйте машинy на оживленной автостpаде, выставьте в окно фен для волос
навстpечy движению машин. Любyйтесь как они pезко замедляют скоpость.

2 Позвоните кyда-нибyдь, где вас хорошо знают и не меняя голоса спpосите самого себя

3 Если вас кто-то пpосит что-то сделать, спpосите: "Вам с кетчyпом?"

4 Изобpажайте бешеный стpах пеpед степлеpами

5 Отпpавляя почтовый денежный пеpевод, в гpафе для сообщений напишите:
"За сексyальные yслyги"
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 05

доўгі час, пачуўшы расказы пра чаргінцоўскі саюз пісацялей і ягоныя 500 членаў -- я ламіў галаву: хто ўсе гэтыя людзі? хто там, калі ўсе пісьменьнікі -- тут, у Саюзе беларускіх пісьменьнікаў, заснаваным у 1934 годзе Коласам і Купалам?

цяпер знаю. дзякуй Аляксандру Зімоўскаму, які ў сваім блогу на навінах.бай прывёў цытату члена саюза пісацялей Э.М.Скобелева

Со стороны становится ясней,
что Беларусь без батьки Лукашенко
в собранье стран окажется лишенкой
и будет всех убоже и бедней.

як кажуць у нас у вёсцы, сраць і сраць нам да такіх паэтаў.

Feb 04

Тэгі:

Feb 04

мой сябра купіў сабе новы манітор -- і шукае, куды прыстроіць стары Samsung 757 17" (такі, як на здымку)

кажа, што аддае за 5 бутэлек піва. умова -- самавываз з вуліцы Бельскага (каля мэтро "Спортовая").

зьвяртайцеся да мяне на мэйл labadzenka@gmail.com

Feb 04

Отменить отсрочку от призыва в ряды Вооруженных сил для всех студентов предлагает заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации Анатолий Глаз. Об этом он рассказал в беседе с корреспондентом БЕЛТА.

Чытаць далей »

Feb 04

22 сакавіка (паводле новага стылю) на Лукішскім пляцы ў Вільні быў павешаны нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. сёньня на гэтым месцы -- крыж і памятная табліца. 2 лютага, у Дзень Народзінаў Каліноўскага (172 гады) я якраз апынуўся ў Вільні -- і прыйшоў на гэтае месца. і што пабачыў? нічога. сьнег. сумёт.

раскапаў. сфоткаў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 03

Праз 75 гадоў у Дагестане знайшоўся стрыечны ўнук гэтага каларытнага сябра Альбрэхта Радзівіла

У цэнтры -- князь Альбрэхт Радзівіл, крайні зьлева -- Хусэйн Данагуй. Фота зробленае ў двары Нясьвіжскага замку, пачатак 1930-х гадоў

Яшчэ адсканаваўшы гэтае групавое фота ў альбоме шаноўнай князёўны Эльжбеты Радзівіл (у цэнтры – князь Альбрэхт, яе бацька), я зацікавіўся: з кім жа толькі не сябравалі Радзівілы!.. І прынц Манака, і італійская каралева, і – вось – сапраўдны горац. Аднак ні імя, ні звестак пра гэтага чалавека нідзе знайсці не ўдалося.

І вось да майго старэйшага калегі Уладзіміра Багданава звярнуўся з Дагестану спадар Хаджы Мурад, які папрасіў дапамогі. Хаджы пісаў:
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Feb 02

Матэрыял Святланы Калінкінай з "Народнай волі"

Павел Леўшын — прыгожы 28-гадовы хлопец. Прараб УП «Цепласеткі». З добрай сям’і, дзе тата быў настаўнікам, а мама ўсё жыццё прапрацавала на кіроўных пасадах на маторным заводзе. Дзве вышэйшыя адукацыі. Не заўважаны, не ўдзельнічаў, не прыцягваўся ...


Пасля збіцця ў Паўла распух твар.

Па назе білі, як па мячы, цалялі ў адну кропку.

«У мяне ёсць сур’ёзныя падставы баяцца помсты з боку міліцыі. Я хачу расказаць сваю гісторыю», — сказаў ён. «Расказвай», — і я ўключыла дыктафон.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 02

хадзіў толькі што па Вільні -- пабачыў раптам будынак беларускай амбасады. мо, і каму з вас цікава будзе.

пасьля яшчэ знайду беларускую амбасаду ў Кішынёве (Кішынэў) -- яна ўвогуле выглядае як сінагога!..

Тэгі:

Feb 02


Сябры, дзялюся прыемнай весткаю: усе 551 населеныя пункты разабраныя для перакладу! Апошнія 9 толькі што ўзялася пераклаць карыстальніца Fiesta :).

Зьвяртаюся да ўсіх, хто ўзяўся дапамагаць: не адкладайце, калі ласка надоўга -- каб гэтая справа не расьцягнулася на год!
На сёньняшні момант мне даслана 210 перакладзеных населеных пунктаў -- гэта 38% ад агульнае колькасьці.

Нагадваю перакладчыкам, што азнаёміцца з дакладнымі правіламі перакладу можнаТУТ

Чым можна яшчэ дапамагчы? Зайсьці на старонку са сьпісам усіх населеных пунктаў -- і калі вам вядома пра нейкі аб'ект болей, чым там напісана -- дадаць гэта і даслаць мне на мэйл labadzenka@gmail.com

Калегі, дасылайце пераклады (я свае, што ўзяўся, ужо таксама сканчаю) -- і атрымаем нарэшце "Глобус Беларусі" па-беларуску! Адчуўшы сябе пры гэтым удзельнікамі першай такой маштабнай інтэрнэт-перакладніцкай акцыі.

Чым можна дапамагчы яшчэ?

Вандруйце па Беларусі, любіце Беларусь, шануйце нашую спадчыну!

Тэгі: