it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 03

Чаму вучань атрымлівае на іспыце ў школе 8-9 балаў з 10, а праз тыдзень на тэсце — 12-15 балаў са 100?..

(працяг. пачатак ТУТ )

КАМЕНТАР МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ

Залішняя пісаніна настаўнікаў — гэта перастрахоўка на месцах

Каб атрымаць кампетэнтны каментар Міністэрства адукацыі, мы яшчэ да публікацыі пераслалі туды змешчаныя тут каментары настаўнікаў, дацэнта, вучня... Пасля гэтага на пытанні "Звязды" адказала Валянціна МАЕЎСКАЯ, намесніца начальніка Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі.

— Валянціна Леанідаўна, многія нашы эксперты кажуць, што выпускныя іспыты ў цяперашняй форме варта ўвогуле адмяніць...

— Школьныя іспыты патрэбныя нашай сучаснай школе, бо яны выхоўваюць пачуццё адказнасці, што вельмі важна ў педагагічным разуменні. І калі яны нават патрабуюць намаганняў, марнавання сілы і энергіі, хвалявання, у гэтым неабходна бачыць і цудоўную падрыхтоўку да жыцця. Бо жыццё ж не будзе ўсланае ружамі, будуць розныя цяжкасці. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 03

Narod wspanialy, ale ludzie chuje

Юзэф Пілсудзкі, першы кіраўнік адроджанай Польшчы

Aug 03

пабачыў на Віцебшчыне. заўважу толькі, што ў будынку месьціцца дзяржустанова ))

Aug 03

знайшоў у нэце цікавы сайт – bongo.by , вырашыў падзяліцца, мо каму цікава будзе.
я даўно чуў, што такое ёсьць у Амэрыцы, але ня ведаў, што і да нас цывілізацыя дакацілася. сэнс такі – на сайце штораз праводзіцца нейкая новая акцыя – зніжкі ад 50 да 90% у нейкай кавярні, салоне, на нейкую паслугу і г.д. купляеш сабе такі купон (плаціць можна як вэбмані ды праз картку, гэтак і ў банку) – раздрукоўваеш яго і топаеш карыстацца зьніжкай. галоўная ўмова адна – патрэбна, каб набралася абавязковая мінімальная колькасьць удзельнікаў акцыі, іначай зніжка ня будзе дзейнічаць (колькі народу набыла, можна там адразу пабачыць – зрэшты, і з сябрамі ж можна дамовіцца ;)).
наколькі я зразумеў, розным фірмам ды салонам гэта цікава тым, што да іх стабільна прыйдзе пэўная колькасьць кліентаў, якія, можа, і яшчэ чаго набудуць ці чым іншым скарыстаюцца. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 03

тэлефонная размова з кансультантам Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

-- Марыя Рэнуальдаўна, дзень добры, вас турбуе “Звязда”!

-- А адкуль у “Звязды”, цікава, мой мабільны тэлефон?!

-- Ну, вас ужо дзве гадзіны няма на працоўным месцы, давялося даведацца…

-- Гэта вы так думаеце, што мяне няма. А ў мяне праца заключаецца не толькі ў тым, каб сядзець на працоўным месцы. У цяперашні час я знаходжуся на “гарачай лініі”. Слухаю вас.

-- Хачу ўзяць у вас афіцыйны каментар да артыкула, які ідзе ў газету…

-- З карэспандэнтамі, якіх я не ведаю, па тэлефоне не размаўляю. Яны прыходзяць да мяне ў кабінет, паказваюць пасведчанне, я пераконваюся, што такі карэспандэнт працуе ў “Звяздзе” – і адказваю на пытанні, якія ў маёй кампетэнцыі.

-- А такая форма, як кароткі каментар па тэлефоне, у вас не практыкуецца?

-- А адкуль я ведаю, што вы – карэспандэнт газеты “Звязда”?

-- А адкуль я ведаю, што вы – чыноўнік міністэрства адукацыі?

-- Не, прабачце, клаі вы ведаеце, што я чыноўнік – значыць вам нехта даў мой нумар. Я ж да вас не тэлефаную ў газету “Звязда” і не кажу, што я такая і такая, супрацоўнік міністэрства адукацыі.

-- Марыя Рэнуальдаўна, я ўсё ж задам пытанне па вашай кампетэнцыі. Чаму ў педуніверсітэт такія нізкія прахадныя балы – 150-160 з 400? Каго мы бярэм у будучыя настаўнікі?

-- А ў нас што, у правілах прыёма ёсць нейкія абмежаванні па прахадных балах? Калі будуць такія абмежаванні ўведезныя – тады мы можам з вамі пра нешта размаўляць.

-- А вы лічыце, што правільна ў будучыя настаўнікі браць людзей з такімі нізкімі ведамі?

-- А хто вам сказаў, што ў іх нізкія веды?

-- Бо яны атрымліваюць за тэсты 15, 20, 30 балаў…

-- Ну, яны ж ацэньваюцца ў параўнанні з усімі, хто здае тэсты. І 15 балаў па матэматыцы на цэнтралізаваным тэставанні – ніяк нельга параўноўваць з адзнакай, атрыманай у школе.

-- Але паглядзіце вынікі тэставання: па фізіцы 73% вынікаў – ніжэйшыя за 20 балаў, па матэматыцы – 62,5%! Вы не лічыце гэта катастрофай па згаданых прадметах?

-- Не, ну дык я за школу не адказваю. Гэтае пытанне задавайце ўпраўленню агульнай і сярэдняй адукацыі.

-- Але ж гэта – людзі, якія пастапуюць ва ўніверсітэты, з такімі крайне нізкімі баламі!

-- Дык што нам, зачыніць усе ўнівесітэты?! Ці што вы прапануеце? Так, прыходзьце да мяне ў кабінет са сваім пасведчаннем – тады з вамі будзем гутарыць!

Тэгі:

Aug 02

Раўбіцкі касьцёл збудаваны ў 1858 годзе. Цяпер тут -- Музэй беларускага народнага мастацтва. Адным разам я меў унікальную магчымасьць -- мала таго, што падрабязна адфоткаць абсалютна ўсе экспанаты, дык яшчэ і зазьняць інтэр'еры самога касьцёла з пунктаў, куды звычайна не пускаюць наведнікаў...
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 02

я адзначаю для сябе, што з усіх кіроўцаў пэўныя хамскія асаблівасьці маюць толькі таксісты і кіроўцы бмв. гендэр не чапаем.

Jul 30

Яўген Барысавіч ЛІВЯНТ — аўтарытэтны рэпетытар, які легальна працуе з 2001 года, выкладчык матэматыкі і фізікі, рыхтуе штогод каля сотні вучняў. Да таго ж ён — тэлезорка: некалькі разоў яго запрашалі ў якасці эксперта на тэлешоу "Выбар". На размову са спадаром Яўгенам натхнілі вынікі цэнтралізаванага тэставання па фізіцы (73 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў) і матэматыцы (62,5 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў). Катастрофа школьнай адукацыі? Дрэннае выкладанне? Дрэнныя вучні? І гэта, і не толькі гэта, мяркуе Яўген ЛІВЯНТ.

"Я павінен быць удзячны Міністэрству адукацыі: з кожным годам у нас, рэпетытараў, усё больш працы"

— Спадар Яўген, якія школьнікі сёння звяртаюцца да вас як да рэпетытара?

— Як правіла, узровень ведаў у большасці сучасных школьнікаў вельмі нізкі. І з кожным годам ён робіцца ўсё ніжэйшы. Я павінен быць удзячны Міністэрству адукацыі: з кожным годам у нас, рэпетытараў, усё больш працы! У Мінску засталося літаральна 5-6 школ, дзе больш-менш прыстойны ўзровень ведаў па матэматыцы. Што датычна фізікі, то практычна ні ў аднаго вучня ніякіх ведаў па фізіцы няма. Калі прыходзіць вучань займацца да мяне матэматыкай, я стараюся выявіць яго пачатковы ўзровень, каб было ад чаго адштурхоўвацца. Калі ж прыходзіць вучань займацца фізікай, я ні пра што яго не пытаюся, бо ведаю, што ён нічога не ведае. І вельмі рэдка моцна здзіўляюся, калі вучань усё ж нешта ведае. Сёлета з некалькіх дзясяткаў маіх вучняў па фізіцы нешта ведаў адзін. Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 30

Помнікі архітэктуры руйнуюць ня толькі ў нас. У Маскве днямі зьнесены дом купца Аляксеева 1817 году, разам зь ім -- дом 1894 году архітэктара Мікалая Жукава.

Як і ў нас, гэта адбылося са згоды ўладаў. Напэўна, толькі нашым чыноўнікам з Упраўленьня па ахове спадчыны адкаты даюць меньшыя, чым у Маскве.

Абараняць помнікі архітэктуры выйшлі неабыякавыя гараджане (нячастая зьява ў Менску). Іх разагнала, як і ў нас, апамаўска-мянтоўскае быдла.

Кампанія, якая зьнішчыла гэтыя два помнікі ў Маскве, называецца "Сатори". Напэўна, так на рускую мову перакладаецца словазлучэньне "минская спадчина".
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 29

У Вялікай Брытаніі публіцы паказалі зубны пратэз, які выкарыстоўваў прэм'ер Ўінстан Чэрчыль. У найбліжэйшым часе пратэз будзе выстаўлены на аўкцыён, за яго спадзяюцца ўзяць 4-5 тысячы фунтаў.