it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 14

Глеб Лабадзенка, для budzma.org

Чарговы эксперт праекта “Будзьмы” “Маршрут беларускіх цмокаў” – кіраўнік турыстычнага партала Holiday.by Андрэй Барашка. Партал працуе вось ужо 11 гадоў, сам спадар Андрэй – знаны эксперт у галіне турызму, выкладае адпаведныя дысцыпліны ў мінскіх ВНУ, лаўрэат Пічэтаўскай прэміі БДУ. Да нашай ідэі ён паставіўся вельмі рацыянальна – як маркетолаг ад турызму. І разважаў збольшага не пра цмачыныя легенды, а пра тое, як зрабіць цмока турыстычным брэндам і героем сувеніраў…

“…Каб турыст прыехаў туды, і павёз з сабою цмока ў выглядзе сувеніра…”

– Ведаеце, сёння ўва ўсіх ёсць захапленне іміджападобнымі малюнкамі, – кажа Андрэй Барашка. – Праводзяцца канферэнцыі, семінары – прыватныя, дзяржаўныя… Выканкамы ў рэгіёнах атрымалі распараджэнне выпрацаваць імідж сваіх мясцінаў… І гэта зрабілася нейкай такой гульнёй – гульнёй у малюнкі. Аднак за гэтым малюнкам (няважна, ці гэта цмок, ці які іншы персанаж) трэба бачыць эканоміку. Гэтае “нешта” павінна рабіць “нешта”! І трэба разабрацца, што і што робіць. Вось мы кажам пра цмокаў. Першае “нешта” ў нас ёсць – гэта цмок. Дык давайце ж глядзець у другую частку: што ён можа зрабіць з эканамічнага пункту гледжання?
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 13

Саркіс Акопавіч памёр сёньня ўначы на 58-м годзе жыцьця. шчыра кажучы, ніколі б не падумаў, што яму ажно 58! заўсёды жвавы, спрытны, вясёлы... рак зжэр яго за нейкія 2 месяцы...

Саркіс Акопавіч, апроч выкладаньня фізкультуры ў БДУ, шчыльна займаўся справамі свае армянскае дыяспары -- спрычыніўся да стварэння і выдання газэты "Міясін". памятаю, у басэйне заўжды ён дзяліўся цікавосткамі з жыцьця беларускіх армян, хваліўся газэтаю, раіўся, як зрабіць яе яшчэ лепшай.

мала хто ведае, што ён быў майстрам спорту СССР па фехтаваньні, чэмпіёнам Арменіі і Беларусі па гэтым спорце.

шчыра смуткую й выказваю спачуваньне крэўным Саркіса Акопавіча...

разьвітаньне з Саркісам Акопавічам пройдзе ў сераду 14 лістапада, а 12:30 у малой рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага, 12

(паводле сайта газэты "Міясін")

Тэгі:

Nov 12

на 04:06 пан міністар паведаміў, што Пане Каханку звалі Казімір Станіслаў Радзівіл. хоць звалі яго ні разу не Казімір, а Караль. але ж праўда, ну якая харацьяну з башаравым розьніца, як там гэных Радзівілаў звалі? башараў жа сказаў, што гэта "іх замак", а харацьян сказаў, што тут жыў кароль і очань красіва.
ня дзіва, што самі Радзівілы на гэты маскальскі шабаш у замку не прыехалі.
хаў а ю, дзеці?

Тэгі:

Nov 11

нават ня верыцца, што больш ня будзе новых "Гарадкоў"...
дзякуй гэтаму выбітнаму Артысту за незьлічоную колькасьць усьмешак майго дзяцінства...

Тэгі:

Nov 10

новае -- гэта добра забытае старое )

Тэгі:

Nov 09

меў сёньня інтэрвію на плошчы незалежнасьці. вечарэла, таму не было калі выбіраць іншае месца для запісу відэа. хоць, пагаджуся, для таталітарнай паліцэйскай дзяржавы выбар пляцоўкі -- не найлепшы )

не пасьпеў наладзіць тэхніку і ўключыць камэру -- падыходзяць двое інтэлектуалаў у форме.

-- што вы тут сьнімаеце?

-- інтэрвію запісваю.

-- для чаво?

-- для свайго сайта.

-- на какую цему?

-- а вось гэта вас дакладна не датычыцца.

-- вашы дакументы.

-- якія?

-- а какіе есьць?

-- пашпарт.

-- давайце пашпарт.

бярэ, пачынае перапісваць мае дадзеныя сабе на паперку.

-- а я нешта парушаю?

-- а я што, сказаў, што вы што-та нарушаеце?

-- а навошта вы перапісваеце мае зьвесткі?

-- шчас буду вас правіраць.

адыходзіць убок, тэлефануе некаму і зачытвае мае дадзеныя.

вяртаецца.

-- ну што, праверылі, не бандыт я?

-- вазьміце дакументы, глеб паўлавіч.

-- а вам не падаецца, што вось такімі рэчамі вы дадаеце нашай краіне іміджу паліцэйскай дзяржавы?

-- нам што сказалі, то мы і дзелаім.

-- а калі скажуць страляць у нас?

-- а ў вас хто-та страляіт?

-- думаю, можа дайсьці і да гэтага.

-- есльлі што-та ні нравіцца, уязжайце атсюда. да сьвіданія.

 

гэта абсалютна нармалёва, калі ты не можаш запісваць інтэрвію на галоўнай плошчы твае краіны без увагі з боку міліцыі?

Тэгі:

Nov 09

Гэты барысаўскі штангіст паставіў два сусветныя рэкорды ў цяжкай вазе. Сёння канкурэнты і блізка не могуць падысці да гэтых вынікаў.

― Нарадзіўся я ў Беларусі, у звычайнай працоўнай сям’і, эмігранцкай, ― Андрэй расказвае пра сваю “народную” біяграфію. – Спачатку сюды з Расіі прыехаў дзядуля. Відаць, ведаў, што трэба ў Беларусь выпраўляцца. Затым сюды перабраліся бацька і маці. Я з’явіўся на свет у 1988-ым годзе.  

Сям’і лёгка не жылося. Бацька працаваў электрыкам на чыгунцы. Маці – на мясакамбінаце, а сёння яна робіць на заводзе медыцынскіх прэпаратаў.

Навучаўся я ў простых барысаўскіх школах. Затым скончыў у Бабруйску вучылішча алімпійскага рэзерва…

Здавалася б, звычайны лёс звычайнага беларускага спартсмена.

У зале штангі барысаўскай дзіцяча-юнацкай школы, дзе і сёння займаецца Арамнаў, пра яго кажуць: “Такіх штангістаў нараджаецца адзін у 100 гадоў”. І падкрэсліваюць, што ад самага пачатку Андрэй быў чалавекам, які вылучаўся.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 09


білінгвізм на справе!

даслаў чытач Аляксандар Валодзін

дасылайце і вы свае цікавосткі на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 08

даслала чытачка Ніка Бераснёва з наступным камэнтам:
"Абяцаю прыз таму, хто знойдзе на фота хаця б адно "іздзеліе" з лазы, няхай і не вельмі арыгінальнае."

Тэгі:

Nov 08

чаму за 1,5 хвіліны не падыйшоў ніхто з міліцыі ці супрацоўнікаў станцыі?..

Тэгі: