на прэзэнтацыі "дзіцячай заМовы" ў менскай школе №23 мяне чакаў момант ісьціны: трэцяклашкі малююць лепш! )))
усю сотню малюнкаў вывешваць ня буду, але дзясяткі два сасканаваў ) Чытаць далей »
Набыць у “Кніжным салоне” (Калініна, 5) у любы час (працуе да 19.00) . Але папярэдне лепш тэлефанаваць туды і пытацца пра наяўнасьць па гарадзкім нумары 385-60-89
Набыць у "Акадэмкнізе"
На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
На кніжнай выставе ВДНГ (Купалы, 27) кожны дзень, апроч панядзелка.
як вы ведаеце, чалавек я неабыякавы. часам зачэпіць нейкая драбяза -- не магу маўчаць, бяруся за клавіятуру )
гэтым разам ахвяраю быў абраны "Макдак" на Пушкінскай. я штодня еду дахаты па Прытыцкага ад Кальварыі ў бок Каменнай горкі. і штодня чарга ў Макдрайв заварочвае ажно за паварот, цалкам блакуючы першы шэраг. а паварот направа там толькі з першага шэрагу.
больш за тое. галодныя людзі, гатовыя выстаяць паўгадзіны па гамбургер, нават не ўключаюць аварыйку! (о жах!) таму ствараецца аварыйная сытуацыя! па-першае, якая бляндынка можа ўляцець ў галодных, не зразумеўшы, што яны стаяць. па-другое, каб павярнуць направа, трэба высунуцца ў другі шэраг -- і можна падставіцца пад тралейбус.
карацей, усе гэтыя жарсьці я апісаў у лісьце ва Фрунзенскае ДАІ. лямантаваў, што маё жыцьцё, а таксама жыцьці мінчан і гасьцей сталіцы -- у небясьпецы.