it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 07

Беларускія памежнікі не ўпусьцілі на тэрыторыю краіны амэрыканскай актрысы й сьпявачкі Стэфані Пан ды аўстралійскай актрысы Эстэр Мугамбі, паведамляе Хартыя’97. Актрысы прыляцелі ў нядзелю ў Менск па запрашэньні “Вольнага тэатру”. У беларускай сталіцы яны плянавалі ўзяць удзел у рэпэтыяцыях “Вольнага тэатру” ў рамках праекту Eurepica.

У аэрапорце “Менск-ІІ” жанчынам паведамілі, што яны знаходзяцца ў сьпісах неўязных у Беларусь. Пра прычыны забароны не паведамляецца. Паводле супрацоўнікаў менскага аэрапорту, гэта канфідэнцыйная інфармацыя МЗС краіны.

Зь Беларусі жанчыны змогуць выляцець толькі за свой кошт. Памежнікі паведамілі актрысам, што ім давядзецца правесьці ў аэрапорце два дні, паколькі вылет іх самалёту рэйсам Менск-Прага-Амстэрдам адбудзецца толькі праз два дні.
Польскае радыё для замежжа

Тэгі: