it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 03

што хавае гэтая савецкая тынкоўка ў трохсотгадовай браме?..

год таму мне ўдалося патрапіць у левае крыло (калі стаяць сьпінай да горада) Слуцкай брамы 1690 году ў Нясьвіжы (фоткі глядзець ТУТ ). там якраз былі адчынілі краму сувэніраў (яна там і цяпер) -- і патрапіць мог кожны. другая палова брамы заставалася замкнутай. і вось удача ўсьміхнулася мне -- прыехаў у Нясьвіж, а дзьверы правай паловы прыадкрытыя. зразумела, не ўпусьціў магчымасьці ўлезьці і сфоткаць...

год таму лазіў у левую палову, цяпер вось -- у правую

на першым паверсе стаіць нейкая вітрына. магчыма, і тут будзе крама.

вакно першага паверха. паколькі гэта быў уезд у горад, то тут, верагодна, разьмяшчалася тагачасная мытная служба ды ахова.

падстрэшша. раней тут была Радзівілаўская капліца, куды Пане Каханку ахвяраваў абраз Панны Марыі.

Тэгі: