it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 20

слухаць верш у выкананьні аўтара:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

АПОШНІ ПАЭТ

Ён
нарадзіўся
на белы свет
Пад канец стагоддзя (і тысячагоддзя),
І ягоны хросны выкінуў партбілет
У навакольнае асяроддзе.

На хрэсьбіны пасцялілі белы абрус,
А пасярэдзіне – чырвоная стужка.
І ён закрычаў: “Жыве Беларусь!” –
Калі маці яго, накарміўшы, загушкала.

Быў ягонай чытанкай Масей Сяднёў
(Плюс эсэмэскі і абрэвіятуры),
І не ў школу пайшоў ён у сем гадоў,
А на свой першы мітынг
супраць дыктатуры.

Ні школа, ні вуліца яго не разбэсцілі,
Ён у сэрцы спяліў да Зянона павагу,
І ў семнаццаць гадоў
Ён сем сутак адбыў на Акрэсціна,
А ў васемнаццаць
быў выпраўлены
на грант у Прагу.

Не паспеў ён стаць ні п’янтосам, ні валацугам,
Ні сексотам, як бацька, ні бамжом, як старэйшы брат,
І калі прагрымеў ягоны цягнік над Бугам,
Ён нават
не азірнуўся назад.

Яму плакалі ўслед берасцейскія вербы,
Белая вежа нема глядзела ўслед,
А ён смяяўся ў будучыню,
дзе ніхто не ведаў,
Што ён апошні
беларускі паэт. 

Тэгі: