it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 15

а мы з табой
напэўна, іншыя
усе зьяжджаюць –
мы застаемся
усе разыходзяцца
мы з чужых
разыходаў
плачам, сьмяемся

варым пельмені
робім дранікі
перыядычна
наведваем музэі
падбіраем пад
восень станікі
падтрымліваем
грузію

возім на лецішча
інтэлігенцыю
бачым за
кілямэтрамі фота
у Беларусі аднойчы
потым
чакаем
Яго Эксэленцыю

лічым вар’ятамі
тых і гэтых
стараемся не
сядзець у хаце
хочам яшчэ
пабачыць сьвету
да нараджэньня
дзіцяці

усе зьвіняць –
а нам ня хочацца
усіх нясе –
а мы трымаемся
бо гэты верасень
пэўна, скончыцца
і мы з табой
давай дамовімся
няхай зьвіняць
адно трамваі

а мы з табой
напэўна, іншыя
плянуем лётаць
па-над горадам
і навучыцца
не пужацца
ні гэтых дзён
ні гэтых холадаў

Тэгі: